Георгі Парванаў
Гео́ргі Седзе́фчаў Пырва́наў (па-баўгарску: Георги Седефчов Първанов; нар. 28 чэрвеня 1957 году ў вёсцы Сірыштнік у заходняй Баўгарыі) — баўгарскі гісторык і прэзыдэнт. З 1996 да 2001 году кіраваў Баўгарскай сацыялістычнай партыяй, а з 22 студзеня 2002 году зьяўляецца прэзыдэнтам.
Георгі Пырванаў | |
па-баўгарску: Георги Седефчов Първанов | |
![]() | |
Прэзыдэнт Баўгарыі | |
---|---|
22 студзеня 2002 — 22 студзеня 2012 | |
Прэм’ер-міністар: | |
Папярэднік: | Пётар Стаянаў |
Наступнік: | Росен Плеўнеліеў |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 чэрвеня 1957[1][2][3][…] (67 гадоў) |
Партыя: | |
Сужэнец: | Zorka Parvanova[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
![]() |
Біяграфія
рэдагавацьУ 1975 годзе скончыў матэматычную гімназію ў Перніку. Потым вучыўся на гістарычным факультэце Сафійскага ўнівэрсытэту, дзе ў 1981 годзе атрымаў дыплём аб вышэйшай адукацыі. Адразу атрымаў працу ў Інстытуце гісторыі пры Баўгарскай камуністычнай партыі. У 1988 годзе абараніў доктарскую дысэртацыю па гісторыі. Тэмай дысэртацыі была «Дзьмірты Благоеў і баўгарскай нацыянальная праблема 1879—1917 г.г.» (па-баўгарску: «Димитър Благоев и българският национален проблем 1879—1917 г». З 1989 году, ужо як доктар, выконваў функцыі старэйшага навуковага супрацоўніка. З 1992 да 1996 году быў кіраўніком Цэнтра гістарычных і паліталягічных праблемаў пры Вышэйшай радзе Баўгарскай Сацыялістычнай партыі.
Георгі Пырванаў зьяўляецца аўтарам некалькіх манаграфіяў і кніжак, а таксама дзясяткаў артыкулаў навуковага кірунку.
Пырванаў атрымаў тытул ганаровага доктара Прэшлаўскага ўнівэрсытэту (Славакія), Бакінскага ўнівэрсытэту (Азэрбайджан) і Ерэванскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (Армэнія). Зьяўляецца ляўрэатам Вялікага Залатога Мэдаля, якім яго ўзнагародзіў Унівэрсытэт Масарыка (Брно, Чэхія).
Палітычная кар’ера
рэдагавацьДзейнасьць у Баўгарскай сацыялістычнай партыі
рэдагавацьСваю палітычную кар’еру Пырванаў пачаў у 1981 годзе, калі ўступіў у Камуністычную партыю Баўгарыі, у 1990 годзе яна зьмяніла назву на Баўгарская сацыялістычная партыя. Пад час 40 кангрэсу партыі (1991 год) Пырванаў быў выбраны ў выканкам Рады партыі. Наступны кангрэс, які адбыўся 3—6 чэрвеня 1994 году, абраў Пырванава старшынём Рады партыі. Ён выконваў фукнцыю старшыні рады да свайго ўдзелу ў прэзыдэнцкай кампаніі ў 2001 годзе. Пасьля выбраньня прэзыдэнтам Пырванаў сышоў з партыі, таму што такая норма прадугледжана ў занадаўстве краіны.
Дзейнасьць у Народным Сходзе
рэдагавацьПа сьпісах Баўгарскай сацыялістычнай партыі Георгі Пырванаў трохразова выбіраўся ў Народны Сход Баўгарыі (1994—2001 г.г.). У парлямэнце ён кіраваў групай сяброўства з Грэцыяй, быў удзельнікам Камісіі па справах тэлебачаньня і радыё, кіраваў клюбам Дэмакратычнай Левіцы і Кааліцыяй на карысьць Баўгарыі.
Выбары на пасаду прэзыдэнта
рэдагавацьГалоўным сапернікам Пырванава на прэзыдэнцкіх выбарах 2001 году быў папярэдні прэзыдэнт Петар Стаянаў. Пад час прэзыдэнцкай кампаніі Пырванаў прадстаўляў сябе як сучаснага палітыка, які можа размаўляць на зразумелым для народа ўзроўні, які здольны да дыялёгу з усімі палітычнымі сіламі краіны. Насуперак яму, Стаянаў перад выбарамі зрабіў некалькі палітычных памылак, атрымаў падтрымку толькі ад прэм’ера Сімеона Сакскабургоцкага, які быў лідэрам Народнага Руху Сымеона ІІ. У выніку выбары (пасьля двух тураў) выйграў Пырванаў, і з 22 студзеня 2002 году ён стаў прэзыдэнтам Баўгарыі.
Пасьля сканчэньня тэрміна дзеяньня Пырванаў зноў прыняў удзел у прэзыдэнцкіх выбарах. Яго кандыдатуру зноў падтрымала Сацыялістычная Партыя. Ужо ў першым туры выбараў (22 кастрычніка 2006 году), Пырванаў атрымаў каля 64 %, яле з прычыны нізкай яўкі выбаршчыкаў (меней 50 %), быў праведзены другі тур. 29 кастрычніка Пырванаў пераўзыйшоў папярэдні вынік і перамог нацыяналіста Волана Сідэрава з вынікам 75 % галасоў. Інаўгурацыя адбылася 22 студзеня 2007 году.
Папярэднік Пётар Стаянаў |
Прэзыдэнт Баўгарыі 22 студзеня 2002 — 22 студзеня 2012 |
Наступнік Росен Плеўнеліеў |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ а б Georgi Parvanov // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ^ а б Georgi Parwanow // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б Georgi Parwanow // Munzinger Personen (ням.)
- ^ а б Strazha.bg