Прэзыдэнцкія выбары ў Грузіі 2013 году

Прэзыдэ́нцкія вы́бары ў Грузіі адбыліся 27 кастрычніка 2013 року. Гэта шостыя прэзыдэнцкія выбары ў дзяржаве пасьля аднаўленьня незалежнасьці ад СССР у 1991. Папярэдні прэзыдэнт Міхаіл Саакашвілі ня меў права браць удзел у выбарах, паколькі канстытуцыя Грузіі забараняе займаць гэтую пасаду больш чым два разы запар.

2008
 Сьцяг Грузіі
2018
Прэзыдэнцкія выбары ў Грузіі 2013 году
27 кастрычніка
Кандыдат Георгі Маргвелашвілі Давіт Бакрадзэ Ніно Бурджанадзэ
Партыя Грузінская мара Адзіны нацыянальны рух Дэмакратычны рух — Адзіная Грузія

Па інаўгурацыі новаабранага прэзыдэнта набудуць моц прынятыя парлямэнтам у 2010—2013 папраўкі ў канстытуцыю, якія значна абмяжоўваюць прэзыдэнцкія паўнамоцтвы на карысьць прэм’ер-міністра і ўраду[1].

Перадгісторыя

рэдагаваць

На парлямэнцкіх выбарах у кастрычніку 2012 року прапрэзыдэнцкая партыя Адзіны нацыянальны рух страціла большасьць, якую заваявала кааліцыя Грузінская мара на чале зь Бідзінам Іванішвілі, які стаў новым прэм’ер-міністрам.

Адзіны нацыянальны рух зладзіў папярэднія выбары дзеля вылучэньня кандыдата на прэзыдэнцтва. У гэтых праймэрыз перамог Давіт Бакрадзэ[2].

12 чэрвеня пра свой намер балятавацца абвясьціла Ніно Бурджанадзэ[3].

Кандыдаты

рэдагаваць

23 верасьня Цэнтральная выбарчая камісія Грузіі зарэгістравала 23 кандыдаты ў прэзыдэнты, хоць Акакі Асатыяні абвясьціў пра зьняцьце ўласнай кандыдатуры на карысьць Ніно Бурджанадзэ. 10 кандыдатаў вылучаныя ад палітычных партыяў, а 13 — незалежнымі ініцыятыўными групамі[4][5]:

У выніку выбараў большасьць галасоў выбарцаў атрымаў Георгі Маргвелашвілі — 62,11% галасоў, апярэдзіўшы Давіда Бакрадзэ з 21,73% і Ніно Бурджанадзэ, якая атрымала 10,18%, астатнія кандыдаты не атрымалі больш за 3% адсоткі ад галасоў выбарцаў[6]. Яўка выбарцаў склала 47%[7].

  1. ^ Key Points of Newly Adopted Constitution. Civil Georgia. October 15, 2010.
  2. ^ Bakradze Becomes UNM Presidential Candidate (анг.) // Civil Georgia, 13 ліпеня 2013 г. Праверана 11 кастрычніка 2013 г.
  3. ^ Burjanadze Runs for President // Civil Georgia, 13 чэрвеня 2013 г. Праверана 11 кастрычніка 2013 г.
  4. ^ Registered Presidential Candidates for October 27, 2013 Presidential Elections of Georgia. Election Administration of Georgia.
  5. ^ ЦИК зарегистрировал 23 кандидата в президенты Грузии(недаступная спасылка). Newcaucasus.com.
  6. ^ Results 2013 (анг.)
  7. ^ Georgia: Low Turnout Overshadows Presidential Election. Eurasia.org (анг.)