Юрбург

места ў Летуве
(Перанакіравана з «Георгэнбург»)

Ю́рбург, Ю́рбарк (лет. Jurbarkas) — места ў Летуве, на правым беразе Нёману. Адміністрацыйны цэнтар Юрбурскага раёну Таўроскага павету. Насельніцтва на 2017 год — 10 376 чалавек.

Юрбург
лац. Jurburg
лет. Jurbarkas
Герб Юрбургу Сьцяг Юрбургу
Першыя згадкі: 1259
Горад з: 1611
Краіна: Летува
Павет: Таўроскі
Плошча: 13,28 км²
Вышыня: 29 м н. у. м.
Насельніцтва (2017)
колькасьць: 10 376 чал.
шчыльнасьць: 781,33 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: (+370) 447
Паштовыя індэксы: LT-74001
Геаграфічныя каардынаты: 55°5′0″ пн. ш. 22°46′0″ у. д. / 55.08333° пн. ш. 22.76667° у. д. / 55.08333; 22.76667Каардынаты: 55°5′0″ пн. ш. 22°46′0″ у. д. / 55.08333° пн. ш. 22.76667° у. д. / 55.08333; 22.76667
Юрбург на мапе Летувы
Юрбург
Юрбург
Юрбург
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.jurbarkas.lt/

Юрбург — магдэбурскае места гістарычнай Жамойці[1].

Назва Юрбарку мае германскае паходжаньне (як і ў выпадку Трокаў, Кернава, Эйраголы ды пэўных іншых старажытных паселішчаў ліцьвінаў): ад гоцкага baurgs 'горад' — замак на рацэ Юры[2].

На 1906 год існаваў маёнтак Юрборг на рацэ Дзьвіне ў Полацкім павеце[3].

Гісторыя

рэдагаваць

Пад 1259 годам упамінаецца крыжацкі замак burc Karschowen, але некаторыя гісторыкі адмаўляюць такое раньняе зьяўленьне замка ў гэтым месцы[4]. У 1343 годзе крыжакі збудавал тут драўляны замак пад назвай Georgenburg або Jurgenborg. Ён знаходзіўся за 3 км на захад ад сучаснага места. Па Грунвальдзкай бітве (1410 год) крыжакі пакінулі замак і ён перайшоў да Вялікага Княства Літоўскага стаўшы памежным паселішчам з мытнай заставай.

Каля 1570 году прызначэньне на пробашча ў Юрбург атрымаў Мацей Стрыйкоўскі (1547—1593). У 1611 годзе Юрбург атрымаў ад караля і вялікага князя Жыгімонта Вазы Магдэбурскае права. У 1698 годзе за часамі Фэўдальнай вайны каля места адбылася Юрбарская бітва[5].

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Юрбург апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскай, пазьней Ковенскай губэрні. У складзе Расеі Юрбург належаў фаварыту маскоўскай гаспадыні Кацярыны II — Плятону Зубаву, які прадаў яго расейскаму ўраду ў 1840 годзе. У 1846 годзе маскоўскі гаспадар Мікалай І падараваў места князю Васількавічу. Юрбург разьвіваўся разам з ростам гандлёвага абароту на Нёмане, але па пракладцы чыгуначных лініяў прыйшоў у заняпад. У 1831 годзе, за часамі вызвольнага паўстаньня 1830—1831 гадоў, места часова вызваліла войскам паўстанцаў.

У 1909 годзе ў Юрбургу была тэлеграфная станцыя, прыстань, мытная застава і аптэка. Большасьць насельніцтва складалі габрэі.

Па 1920 году Юрбург быў у складзе Летувіскай Рэспублікі, насельніцтва налічвала 4409 чалавек (зь якіх 2350 былі габрэямі). Па 1940 годзе Юрбург увайшоў у склад СССР. Практычна ўсё габрэйскае насельніцтва было зьнішчана падчас Другой сусьветнай вайны.

З 1950 году Юрбург стаў раённым цэнтрам.

  1. ^ Alexandrowicz S. Geneza i rozwój sieci miasteczek Białorusi i Litwy do połowy XVII w. // Acta Baltico-Slavica. T. 7, 1970. S. 95.
  2. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 11.
  3. ^ Список населенных мест Витебской губернии. Витебск, 1906. С. 315.
  4. ^ Klimek R. W poszukiwaniu zamku Georgenburg (1259) // Komunikaty Mazursko-Warmińskie. 4 (274), 2011. S. 669—678.
  5. ^ ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 420.

Літаратура

рэдагаваць