Генрыета Лагвілава

беларуская шахматыстка

Генрые́та Ама́рыеўна Лагвіла́ва (3 ліпеня 1969, Кутаісі, Грузінская ССР) — грузінская і беларуская шахматыстка; гросмайстарка (2000) сярод жанчын.

Генрыета Лагвілава
ІмяГенрыета Амарыеўна Лагвілава
КраінаСССР СССР
Грузія Грузія
Беларусь Беларусь
Нарадзілася 3 чэрвеня 1969(1969-06-03) (55 гадоў)
Званьнегросмайстарка (2000)
міжнародная майстарка (1995)
Рэйтынг ФІДЭ2153 (2022)
Максымальны рэйтынг2336 (студзень 2000)
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Лагвілава (неадназначнасьць).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 16-гадовым веку выйграла чэмпіянат Грузінскай ССР(d) 1984 року. Два гады запар выйгравала залатыя ўзнагароды чэмпіянату ГССР сярод юніёрак. Чэмпіёнка СССР сярод дзяўчын 1986 року.

Пасьля распаду СССР выступала за Беларусь. Удзельніца шасьці Алімпіядаў ў складзе зборнай Беларусі (1994—2004). Удзельніца жаночых чэмпіянатаў сьвету 2000 року ў Нью-Дэлі і 2001 у Маскве. У 2001 і 2004 роках заваявала бронзавы мэдаль чэмпіянату Беларусі, у 2002 — срэбны.

У 1995 року атрымала званьне міжнароднай майстаркі, у 2000 — гросмайстаркі. Найвышэйшы рэйтынг у кар’еры мела 1 студзеня 2000 року, дасягнуўшы адзнакі 2336, 88-га месца ў рэйтынг-лісьце ФІДЭ і 1-га сярод беларускіх шахістак.

Працуе намесьніцай дырэктара Спэцыялізаванай дзіцяча-юнацкай школы алімпійскага рэзэрву ААТ «Менскі мэханічны завод» (Ждановічы, Менскі раён)[1].

Зьмяненьне рэйтынгу

рэдагаваць
Зьмяненьні Эла[2]
  1. ^ Контакты — Детская спортивная школа Архіўная копія ад 2022-02-17 г.
  2. ^ Рэйтынг Эла з сьпісаў ФІДЭ. Крыніцы: fide.com, benoni.de, olimpbase.org

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць