Гелваны (лет. Gelvonai) — мястэчка ў Летуве, каля ракі Шырвінты. Цэнтар староства Шырвінцкага раёну Віленскага павету. Насельніцтва на 2011 год — 284 чалавекі. Знаходзяцца за 16 км на захад ад Шырвінтаў.

Гелваны
лац. Giełvany / Hiełvany
лет. Gelvonai
Касьцёл і капліца-пахавальня
Касьцёл і капліца-пахавальня
Герб Гелванаў


Краіна: Летува
Павет: Віленскі
Раён: Шырвінцкі
Вышыня: 116 м н. у. м.
Насельніцтва: 284 чал. (2011)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Геаграфічныя каардынаты: 55°4′1″ пн. ш. 24°41′38″ у. д. / 55.06694° пн. ш. 24.69389° у. д. / 55.06694; 24.69389Каардынаты: 55°4′1″ пн. ш. 24°41′38″ у. д. / 55.06694° пн. ш. 24.69389° у. д. / 55.06694; 24.69389
Гелваны на мапе Летувы
Гелваны
Гелваны
Гелваны
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Гелваны — мястэчка гістарычнай Віленшчыны, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захавалася капліца-пахавальня Плятэраў, помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся комплекс кляштару францішканаў.

Тапонім Гелваны, магчыма, утварыўся ад назвы возера Гельве[1].

Гісторыя

рэдагаваць

Вялікае Княства Літоўскае

рэдагаваць

Першы пісьмовы ўпамін пра Гелваны (ням. Gelwen) у крыжацкім апісаньні дарог Вялікага Княства Літоўскага і датуецца 1385 годам. У гэты час яны ўвайшлі ў склад Віленскага павету Віленскага ваяводзтва. У 1642 годзе ў Гелванах збудавалі пратэстанцкі збор, у 1686 годзе — касьцёл, пры якім існаваў кляштар францішканаў.

У XVIII ст. Гелваны знаходзіліся ў валоданьні Жабаў, таму часам мястэчка называлі Жабавам. 22 жніўня 1744 году кароль і вялікі князь Аўгуст Сас надаў Гелванам прывілей на таргі.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

рэдагаваць

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Гелваны апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, у Віленскім павеце Віленскай губэрні. На 1866 год у мястэчку было 30 будынкаў.

За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Гелваны занялі войскі Нямецкай імпэрыі

Найноўшы час

рэдагаваць

Па польска-летувіскіх баях і падпісаньні пагадненьня паміж міжваеннай Польскай Рэспублікай і Летувой у 1919 годзе Гелваны апынуліся ў складзе Летувы. За часамі Другой сусьветнай вайны з чэрвеня 1941 да 1944 году мястэчка знаходзілася пад акупацыяй Трэцяга Райху.

Насельніцтва

рэдагаваць

Дэмаграфія

рэдагаваць
  • XIX стагодзьдзе: 1866 год — 286 чал., зь іх 140 каталікоў, 5 праваслаўных і 141 юдэй[2]
  • XXI стагодзьдзе: 2011 год — 284 чал.

Турыстычная інфармацыя

рэдагаваць
 
Могілкавая капліца

Славутасьці

рэдагаваць
  • Капліца-пахавальня Плятэраў (XIX ст.)
  • Касьцёл Найсьвяцейшай Панны Марыі (1897)
  • Могілкі каталіцкія, капліца

Страчаная спадчына

рэдагаваць
  • Касьцёл і кляштар францішканаў (XVII ст.)
  • Сядзіба Плятэраў (XIX ст.)
  1. ^ Semaška A. Pasižvalgymai po Lietuvą (trečias papildytas ir atnaujintas leidimas). — Vilnius: «Algimantas», 2005. P. 532.
  2. ^ Wejssenhof J. Giełwany // Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 555.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць