Гекзамэтар
Гекза́мэтар (па-старажытнагрэцку: ἑξάμετρον, ад ἕξ — шэсьць і μέτρον — мера) — вершаваны памер антычнай (мэтрычнай) сыстэмы вершаваньня, шасьцістопны дактыль з усечанай на адзін склад шостай стапой. Ва ўсіх стопах, акрамя пятай, дактылі маглі замяняцца спандэямі. Цэзура стаяла пасьля другога склада трэцяй стапы (у грэцкім гекзамэтры) або пасьля першага склада трэцяй стапы (у лацінскім гекзамэтры).
Гекзамэтрам напісаныя ўсе асноўныя творы антычнай літаратуры: «Іліяда» і «Адысэя» Гамэра, паэмы і вершы Вергілія, Авідыя, Гарацыя, Тэакрыта і іншых паэтаў. Ён выкарыстоўваўся ў розных жанрах (эпічных паэмах, гімнах, пасланьнях), нярэдка спалучаўся з пэнтамэтрам, утвараючы элегічны двуверш. Гэтым памерам шырока карысталіся сярэдневяковыя беларускія паэты-лаціністы. Назва і зьнешняя структура гэкзамэтра з антычнага вершаваньня перайшлі ў сілаба-танічнае.
Вікікрыніцы зьмяшчаюць арыгінальныя матэрыялы, датычныя тэмы артыкула: |
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |