Цэзура (літаратуразнаўства)
Цэзу́ра (па-лацінску: caesura — расьсячэньне) — пастаянная ўнутрырадковая паўза, якая звычайна праходзіць праз адно і тое ж месца ўсіх вершарадоў паэтычнага твора, напісанага антычным, сілабічным ці сілаба-танічным вершам. У антычным вершы цэзура дзяліла (расьсякала) стапу (адсюль і назва), у сілаба-танічным яна, як правіла, супадае з заканчэньнем слова і стапы. Часам, аднак, і расьсякае стапу. У чатырохстопным і пяцістопным вершы цэзура звычайна знаходзіцца пасьля другой стапы, у шасьцістопным — пасьля трэцяй, у сямі- і васьмістопным — пасьля чацьвёртай.
Літаратура
рэдагаваць- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |