Гедэон Дунін-Раецкі
Гедэон Дунін-Раецкі (па-польску: Gedeon Dunin-Rajecki, ? — 1654) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага, дэрпцкі падкаморы, парнаўскі кашталян у 1631 годзе, у сьнежні 1634 году названы кашталянам менскім, менскі ваявода ў 1649, румборскі староста.
Герб «Лебедзь» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | каля 1589 |
Памёр | 1654 |
Род | Дуніны-Раецкія |
Бацькі | Бальцар Дунін-Раецкій |
Дзеці | Уладзіслаў Тэафіл Зыгмунт Гедэон Сьвятаслава N. дачка N. дачка |
Дзейнасьць | вайсковец |
З роду Дунінаў-Раецкіх герба «Лебедзь», сын троцкага войскага Бальцара.
Удзельнічаў у вайсковых экспэдыцыях гетмана Яна Караля Хадкевіча; ў 1625 годзе, калі швэдзкі кароль Густаў II Адольф уварваўся ў ВКЛ, быў абраны камандзірам вількамірскай шляхты, разам зь якой разьбіў швэдзкі атрад у 100 коняў пад Чадошкамі (pod Czadoscami); ў 1633 годзе сваім коштам выставіў харугву і прыбыў пад Смаленск дзеля дапамогі каралю Ўладзіславу, ад якога атрымаў потым ва ўзнагароду шэраг дзяржаўных пасад.
Меў чатырох сыноў: румборскага старосту Ўладзіслава, лідзкага маршалка Тэафіла, Зыгмунта і Гедэона; і трох дачок:
- Сьвятаславу, якая была замужам чатыры разы: за берасьцянскім падкаморым Вацлавам Ляшчынскім, потым за смаленскім ваяводай Саковічам, далей за падольскім генэралам Мікалаем Патоцкім і, нарэшце, за харужым надворным каронным Пражмоўскім;
- N., двойчы ў шлюбе, першы раз з лідзкім маршалкам Халецкім, а потым з падскарбіям літоўскім Трызнай;
- N. у шлюбе з слонімскім старостам Стэфанам Радзімінскім-Франкевічам.
З двух апошніх адна была замужам за падчашым літоўскім Крыштапам Патоцкім.
Літаратура
рэдагаваць- Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839—1846.