Гедзіман
Гедзіман — мужчынскае імя.
Гедзіман лац. Giedziman / Hiedziman | |
Gidman | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Gido + Mann |
Іншыя формы | |
Вытворныя формы | Гайдэман |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Гедзіман» |
Паходжаньне
рэдагавацьГідман або Гетман (Gidman[a], Gettman) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -гед- (-гад-, -гід-) (імёны ліцьвінаў Гедзень, Гедвін, Гедмонт; германскія імёны Gedenus, Gedovin, Gadamundus) паходзіць ад старагерманскага gidd- 'пыхлівы, ганарысты', ісьляндзкага geð 'нораў, тэмпэрамэнт'[3] або гоцкага gadiliggs 'сваяк, родзіч'[4], а аснова -ман- (імёны ліцьвінаў Мангерд, Дзерман, Есьман; германскія імёны Mangerðr, Derman, Esmann) — ад гоцкага manna[5], германскага man 'чалавек'[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Кгедимон Пацович (1537—1538 гады)[7]; Гедиманъ (Ніканаўскі летапіс)[8].
Носьбіты
рэдагавацьНа тэрыторыі цяперашняй Летувы фіксавалася прозьвішча Гедман у летувізаванай форме[9].
Глядзіце таксама
рэдагавацьЗаўвагі
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Hanks P., Coates R., McClure P. The Oxford Dictionary of Family Names in Britain and Ireland. Vol. 1. — Oxford University Press, 2016. P. 1044.
- ^ Ferguson R. The Teutonic Name-system Applied to the Family Names of France, England, & Germany. — London, 1864. P. 438, 525.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 97.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 167.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 23.
- ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 44.
- ^ ПСРЛ. Т. 10. — СПб., 1885. С. 213.
- ^ Lietuvių pavardžių žodynas. T. 1. — Vilnius, 1985. P. 663.