Гарнастаевіцкі сельсавет

Гарнаста́евіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сьвіслацкага раёну Гарадзенскай вобласьці. Цэнтар — вёска Гарнастаевічы.

Гарнастаевіцкі сельсавет
Агульныя зьвесткі
Краіна БССР
Статус сельсавет Беларусі[d]
Адміністрацыйны цэнтар Гарнастаевічы
Дата ўтварэньня 12 кастрычніка 1940
Дата скасаваньня 14 лютага 1977
Commons-logo.svg   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Утвораны 12 кастрычніка 1940 году як Міхайлаўскі сельсавет у складзе Поразаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці. Цэнтар — вёска Міхайлы. З 20 верасьня 1944 году ў Гарадзенская вобласьці.

Пасьля скасаваньня Поразаўскага раёну 20 студзеня 1960 году ўвайшоў у склад Сьвіслацкага раёну. 2 сьнежня 1961 году да сельсавету далучана частка скасаванага Крапіўніцкага сельсавету. 25 сьнежня 1962 году ў склад Ваўкавыскага раёну перададзены вёскі Азярыска, Аляксандраўка, Бакі, Бяляўшчына, Камяніца, Малая Лапеніца, Мітрані[1].

18 верасьня 1967 году перайменаваны ў Гарнастаевіцкі сельсавет, цэнтар перанесены ў вёску Гарнастаевічы. 14 лютага 1977 году скасаваны, тэрыторыя перададзена ў адміністрацыйнае падпарадкаваньне Поразаўскага пассавету.

КрыніцыРэдагаваць

ЛітаратураРэдагаваць

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.