Гарбацэвіцкі абраз Багародзіцы
Гарбацэ́віцкі абра́з Багаро́дзіцы — абраз Багародзіцы, які на пачатку XVII стагодзьдзя зьявіўся ў Гарбацэвічах (цяпер Бабруйскі раён, Магілёўская вобласьць).
Гарбацэвіцкі абраз Багародзіцы | |
Мастак | Тацяна Астахава (2013 год) |
---|---|
Год | пачатак XVII стагодзьдзя |
Тып | абраз |
Месцазнаходжаньне | Гарбацэвічы |
Уладальнік | Царква Рызазьмяшчэньня (Гарбацэвічы) |
Захоўваецца ў гарбацэвіцкай царкве Рызазьмяшчэньня. Дзень абраза сьвяткуюць 15 ліпеня [ст. ст. 2 ліпеня] на прастольнае сьвята ў гонар зьмяшчэньня рызы Багародзіцы ва Ўлахернскай царкве Канстантынопалю ў 458 годзе. Штогод на прастольнае сьвята да абраза з Бабруйску ладзяць хрэсны ход.
Мінуўшчына
рэдагавацьНа пачатку XVII стагодзьдзя Гарбацэвіцкі абраз Багародзіцы зьявіўся селяніну Коўтуну на ліпавым дрэве ў лесе, дзе пазьней узьвялі царкву Рызазьмяшчэньня ў Гарбацэвічах (Бабруйская воласьць, Рэчыцкі павет, Вялікае Княства Літоўскае). У XVIII стагодзьдзі выраблялі срэбраныя мэдальёны 84-й пробы з выявай Гарбацэвіцкага абраза Багародзіцы, якія захаваліся да нашых дзён. У 1864 годзе ў Віленскім унівэрсытэце Зьміцер Струкаў зрабіў замалёўку Гарбацэвіцкага абраза[1]. 2 ліпеня 1912 году хрэсны ход да абраза з Бабруйску прыцягнуў да 15 000 хрысьціянаў зь Менскай губэрні. 10 сьнежня 1937 году НКУС БССР арыштаваў сьвятара Паўла Сеўбу, які служыў у прыходзе вёскі Гарбацэвічы, дзе захоўваўся абраз. Пасьля гэтага Гарбацэвіцкі абраз Багародзіцы быў страчаны[2]. У сьнежні 2011 году выдавецтва «Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі» выдала альбом малюнкаў Зьмітра Струкава 1864—1867 гадоў, сярод якіх знайшлі малюнак Гарбацэвіцкага абраза. Паводле дабраславеньня бабруйскага япіскапа Сэрафіма сьпіс абраза стварыла іканапіска Тацяна Астахава. 14 ліпеня 2013 году сьпіс абраза перанесьлі хрэсным ходам з Бабруйску ў Гарбацэвічы, дзе яго асьвяціў бабруйскі япіскап Сэрафім[3].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Нэлі Зігуля. З карысьцю для душы // Зьвязда : газэта. — 6 лютага 2014. — № 22 (27632). — С. 8. — ISSN 1990-763x.
- ^ Бабруйскія праваслаўныя ўшанавалі сьвятарскі подзьвіг Паўла Сеўбы // Партал «Крыніца.інфо», 11 сьнежня 2014 г. Праверана 2 студзеня 2022 г.
- ^ Зьміцер Первій, Натальля Кузьміцкая, Людміла Логінава. Гарбацэвіцкі абраз Божай Маці (рас.) // Партал «Гарбацэвіцкі абраз», 2022 г. Праверана 2 студзеня 2022 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |