Гара Міндоўга (Наваградак)
Помнік гісторыі і археалёгіі | |
Гара Міндоўга
| |
Гара Міндоўга
| |
Краіна | Беларусь |
Места | Наваградак |
Каардынаты | 53°36′01″ пн. ш. 25°50′07″ у. д. / 53.60028° пн. ш. 25.83528° у. д.Каардынаты: 53°36′01″ пн. ш. 25°50′07″ у. д. / 53.60028° пн. ш. 25.83528° у. д. |
Статус | Ахоўная зона |
Гара Міндоўга | |
Гара Міндоўга на Вікісховішчы |
Гара Міндоўга — помнік гісторыі XIII стагодзьдзя ў Наваградку. Знаходзіцца ва ўсходняй частцы места, на тэрыторыі паміж гістарычнымі Кавальскай і Траецкай вуліцамі[a]. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Паводле мясцовага паданьня, тут у XIII ст. спачыў заснавальнік Вялікага Княства Літоўскага кароль Міндоўг[1].
Гісторыя
рэдагавацьВялікае Княства Літоўскае
рэдагавацьМясцовае паданьне гаворыць, што пад гарой пахавалі караля Міндоўга: па сьмерці гаспадара яго падданыя насыпалі вялікі курган з чыстага нёманскага пяску[2]. Пра паданьне ўпамінаецца ў першай манаграфіі пра Наваградак, выдадзенай на лацінскай мове ў Львове ў 1795 годзе[3]. Такая назва таксама магла ўзьнікнуць ад таго, што на гэтай гары і вакол яе, магчыма, праходзіла ў 1253 годзе каранацыя Міндоўга, бо паводле летапісу, каранацыя праходзіла не ў замку, а каля яго.
Яшчэ адно паданьне расказвае, што пазьней на вяршыні гары была мармуровая надмагільная пліта на якой узвышалася выява дзяўчыны з тварам анёла. Тут спачыла прыгажуня Крыся, якая стала правобразам для многіх скульптур і насьценных росьпісаў у касьцёлах Вільні. Аўтарам віленскіх скульптураў, як і надмагільнага помніка на гары Міндоўга быў закаханы ў Крысю італьянскі скульптар Джаваньні Перэцьці.
Прыкладна з канца XVII ст. на гары Міндоўга разьмяшчаліся хрысьціянскія могілкі Наваградку.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
рэдагавацьАсаблівую папулярнасьць памянёныя паданьні набылі дзякуючы народжанаму ў Наваградку паэту Адаму Міцкевічу, які неаднаразова згадваў у сваіх творах гару Міндоўга (польск. góra Mendoga). Гару Міндоўга таксама апеў паэт Ян Чачот (1796—1847) у «Сьпевах пра даўніх ліцьвінаў да 1434 году», у балядзе «Магіла Міндоўга. 1263 год»[4]:
У Наваградку дагэтуль |
||
Найстарэйшы надмагільны помнік на гары, які захаваўся, датуецца 1820 годам. Значная колькасьць помнікаў з каменю і мэталу, а таксама драўляных крыжоў знайшлі сваё адлюстраваньне на малюнках і здымках другой паловы XIX — пачатку ХХ стагодзьдзяў.
Найноўшы час
рэдагавацьУ міжваенны пэрыяд з пачатку 1920-х гадоў могілкі на гары перасталі выкарыстоўвацца дзеля пахаваньняў.
У ліпені 1993 годе на мескім сьвяце з нагоды 740-годзьдзя каранацыі Міндоўга ля падножжа гары паставілі камень з памятнай дошкай работы скульптара У. Летуна. У 2014 годзе ля гары паставілі мэталічную скульптуру Міндоўга вышынёй каля 2,5 м.
Галерэя
рэдагавацьГістарычная графіка
рэдагаваць-
М. Ружанскі, 1883 г.
-
Ф. Бжазоўскі, 1888 г.
-
1898 г.
-
П. Стахевіч, 1899 г.
Гістарычныя здымкі
рэдагаваць-
Т. Барэці, 1900 г.
-
М. Астанковіч, 1905 г.
-
Я. Булгак, 1909 г.
-
Я. Булгак, 1910 г.
-
1913 г.
-
да 1915 г.
-
Я. Булгак, 1920—1930 гг.
-
М. Шымяновіч, 1931 г.
-
да 1939 г.
-
Я. Булгак, да 1939 г.
-
М. Шымяновіч, да 1939 г.
-
да 1939 г.
Сучасныя здымкі
рэдагаваць-
Агульны выгляд
-
На гары
-
Надмагільле
-
Памятны камень
Заўвагі
рэдагаваць- ^ Цяперашнія афіцыйныя назвы — вуліца 1 мая і вуліца Менская адпаведна
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Дзяржаўны сьпіс гіст.-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь. — Менск: 2009. С. 391.
- ^ Гара Міндоўга (ХІІІ ст., г. Навагрудак), Гарадзенская абласная навуковая бібліятэка імя Яўхіма Карскага
- ^ Трафімовіч А. Дзе шукаць магілы Ўсяслава Чарадзея, Вітаўта, Скарыны і іншых легендарных беларусаў, Радыё Свабода, 24 красавіка 2017 г.
- ^ Чачот Я. Спевы пра даўніх ліцьвінаў, Pawet.net
Літаратура
рэдагаваць- Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьАб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 412В000387 |