Гарадзенскія і смаленскія Рурыкавічы
Гарадзе́нскія ды смале́нскія Ру́рыкавічы — дынастыя князёў Гарадзенскіх і Смаленскіх, галіна Рурыкавічаў. Ігар Яраславіч, сын Яраслава Мудрага і пачынальнік дадзенае галіны, атрымаў пасьля сьмерці бацькі Уладзімер-Валынскі. Пасьля сьмерці брата Вячаслава ён быў пераведзены ў Смаленск, але ў хуткім часе памёр. З прычыны, што ён ня быў вялікім князем, ягоныя сыны сталі выгнаньнікамі. Аднак Давыд здолеў замацавацца на Валыні (пасьля ўва Ўладзімеры, потым ён быў вымушаны перайсьці ў Дарагабуж). Ягоны сын — Усеваладка атрымаў пасьля сьмерці бацькі ўва ўдзел горад Горадню. Ягоныя нашчадкі ўладарылі ў Гарадзенскім удзеле, але зьвесткі пра іх вельмі ўрыўкавыя. У 1241 горад быў узяты манголамі на чале з Кайданам, а гарадзенскі князь Юры Глебавіч быў забіты. Магчыма да гэтае галіны належылі князі Глеб Ваўкавыскі й Ізяслаў Сьвіслацкі, але хутчэй за ўсё яны паходзілі з полацкіх Рурыкавічаў. Напэўна ў XIII стагодзьдзі род згас. Існуе вэрсія, згодна зь якой князь Усеваладка Давыдавіч паходзіў з полацкае лініі Рурыкавічаў.
Радавод
рэдагавацьІгар (Канстантын) Яраславіч (1037—1060), кн. Уладзімера-Валынскі 1054—1057, кн. Смаленскі з 1057
- Давыд (к. 1058 — 1112), кн. Тмутараканскі 1081—1083, Уладзімера-Валынскі 1087—1099, Дарагабускі (1085, 1099—1112), ж. — ?, д. Уладзіслава I Германа, кар. Польшчы
- Усеваладка (? — 1142) кн. Гарадзенскі з к. 1113; ж. — з 1116 Агаф’я, д. Уладзімера II Манамаха
- Барыс (к. 1117 — 1151/1167), кн. Гарадзенскі з 1142
- Глеб (? — п. 1172), кн. Гарадзенскі з 1151/1167
- Юры (? — 1241), кн. Гарадзенскі
- Мсьціслаў (? — п. 1183), кн. Гарадзенскі з п. 1172
- ?, м1. — з 1141 Уладзімер Давыдавіч (? — 1151), кн. Чарнігаўскі; 2. з 1151 Башкорд, хан палавецкі
- Ганна (? — 1190) м. — з 1144 Юры Яраславіч (? — 1166), кн. Тураўскі
- Ігар (? — п. 1150), кн. Дарагабускі (?)
- Усеваладка (? — 1142) кн. Гарадзенскі з к. 1113; ж. — з 1116 Агаф’я, д. Уладзімера II Манамаха
- Усевалад (?)
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |