Ганья Янагіхара

пісьменьніца, рэдактарка ЗША

Гáнья Янагіхáра (часам Янагігáра, па-ангельску: Hanya Yanagihara; 20 верасьня 1974, Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША) ― амэрыканская пісьменьніца, выдаўчыня і травэлягіня[1].

Ганья Янагіхара
Hanya Yanagihara
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 20 верасьня 1974
Лос-Анджэлес, Каліфорнія, ЗША
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці Пісьменьніца, выдаўчыня, публіцыстка, травэлягіня
Гады творчасьці 2008 — цяпер
Мова Ангельская
Дэбют 2008
Значныя творы Маленькае жыцьцё (2015), Да раю (2022)
Узнагароды
Kirkus Prize[d] (кастрычнік 2015)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Ганья - гавайка ў чацвёртым пакаленьні, якая нарадзілася ў Лос-Анджэлесе. Ейны бацька, гематоляг/анколяг Рычард Янагігара паходзіць з штату Гаваі, а ейная маці нарадзілася ў Сэуле. У дзяцінстве Янагігара часта пераязджала з сваёй сям'ёй, жывучы на ​​Гаваях, у Нью-Ёрку, Мэрылэндзе, Каліфорніі і Тэхасе. Яна навучалася ў сярэдняй школе Пунахоў на Гаваях[2].

Пасьля заканчэньня Сміт-каледжу ў 1995 годзе Г. Янагігара пераехала у Нью-Ёрк і некалькі гадоў працавала публіцысткай. У 2007 годзе Г. Янагігара пачала пісаць для часопіса Condé Nast Traveler, дзе займала пасаду рэдактаркі да 2015 году. Пазьней яна перайшла працаваць у стыльны часопіс «T: The New York Times Style Magazine» [3].

Творчасьць

рэдагаваць

Ейны першы раман «Людзі на дрэвах» заснаваны на рэальнай гісторыі вірусоляга Даніэля Карлтана Гайдушэка. Твор прызнаны адным з лепшых раманаў 2013 году[4].

У сакавіку 2015 года выйшаў раман «Маленькае жыцьцё», які таксама атрымаў пераважна станоўчыя водгукі[5].

У 2022 годзе пісьменьніца выдала новы раман, які пісала шэсьць гадоў. Раман называецца "Да раю" (To paradise). Твор налічвае 720 старонак, дзеяньне яго адбываецца ў трох часавых прасторах — 1893, 1993 і 2093 гадах[6].

Пісьменьніца зьяўляецца хаўрусьніцай ЛГБТК+руху, у раманах закранае квір-тэмы.

• The People in the Trees (Людзі на дрэвах), London, Atlantic Books, 2015, 384 p. (ISBN 978-0-85789-897-5)

• A Little Life (Маленькае жыцьцё): a novel, New York, Anchor, 2015, 832 p. (ISBN 978-0-8041-7270-7)

• To Paradise (Да раю): a novel, New York, Doubleday, 2022, 720 p. (ISBN 978-0-385-54793-2)

  1. ^ Nazaryan, Alexander, "Author Hanya Yanagihara's Not-So-Little Life". Newsweek, March 19, 2015, https://www.newsweek.com/hanya-yanagihara-315023
  2. ^ "Hanya Yanagihara: 'I have the right to write about whatever I want'". The Guardian. January 9, 2022, https://www.theguardian.com/books/2022/jan/09/hanya-yanagihara-to-paradise-interview-a-little-life
  3. ^ "T Magazine's New Editor: From Glossies to Global Vision". The New York Times. August 21, 2017, https://www.nytimes.com/2017/08/21/insider/hanya-yanagihara-t-magazine.html
  4. ^ Nazaryan, Alexander, "Author Hanya Yanagihara's Not-So-Little Life". Newsweek, March 19, 2015, https://www.newsweek.com/hanya-yanagihara-315023
  5. ^ Maloney, Jennifer. "How A Little Life Became a Sleeper Hit". WSJ, Sept. 3, 2015, https://www.wsj.com/articles/a-little-life-racks-up-readers-1441312965
  6. ^ Singh-Kurtz, Sangeeta, "The Author of A Little Life Has a New Book". The Cut, April 14, 2021, https://www.thecut.com/2021/04/exclusive-look-at-hanya-yanagiharas-new-book-to-paradise.html