Гáнна Энгелькінг (па-польску: Anna Engelking, поўнае імя: Anna Albertyna Engelking, нарадзілася ў 1959, Варшава, Польшча) — польская этналягіня, этналінгвістка, беларусістка, прафэсарка Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук. Доктарка габілітаваная гуманістычных навук (у галіне этналёгіі).

Ганна Энгелькінг
Anna Engelking
Дата нараджэньня 1959 год
Месца нараджэньня Варшава, Польшча
Месца вучобы Варшаўскі ўнівэрсытэт
Занятак этноляг, этнограф, антраполяг, прафэсарка ўнівэрсытэту
Навуковая сфэра Этналёгія, этналінгвістыка, славістыка, беларусістыка
Месца працы Інстытут славістыкі Польскай акадэміі навук
Вядомая як Этналягінія, культурная антрапалягіня
Сябра ў Польскае народазнаўчае таварыства[d]
Навуковая ступень Доктарка габілітаваная (у галіне этналёгіі)
Навуковы кіраўнік Renata Grzegorczykowa[d][1]
Бацька Ryszard Engelking[d]
Узнагароды Прэмія Кангрэсу дасьледнікаў Беларусі "за найлепшую польскую манаграфію пра Беларусь у 2011–2015 гадах" (2016)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Скончыла польскую філялёгію (1983) і этнаграфію (1986) у Варшаўскім унівэрсытэце. Абараніла доктарскую дысэртацыю на тэму "Magia ludowych rytuałów słownych na przykładzie klątwy"[2] (Магія рытуалаў народнага слова на прыкладзе праклёну) на факультэце паляністыкі Варшаўскага ўнівэрсытэту (1998). Габілітацыю яна атрымала ў Інстытуце археалёгіі і этналёгіі Польскай акадэміі навук у 2013 годзе на падставе сваіх навуковых дасягненьняў і кнігі "Kołchoźnicy" (Калгасьнікі) − "Antropologiczne studium tożsamości wsi białoruskiej przełomu XX i XXI wieku" (Антрапалягічнае вывучэньне ідэнтычнасьці беларускай вёскі на мяжы ХХ і ХХІ стагодзьдзяў)[3].

Сястра Ганны Энгелькінг — Барбара Энгелькінг, псыхалягіня і сацыялягіня, прафэсарка і кіраўніца Цэнтру вынішчэньня габрэяў Інстытуту філязофіі і сацыялёгіі Польскай акадэміі навук[4]. Бацька — Рышард Энгелькінг, прафэсар матэматычных навук, матэматык, зьвязаны з Польскай акадэміяй навук і Варшаўскім унівэрсытэтам, які спэцыялізуецца ў тапалёгіі, перакладнік францускай літаратуры[5]. Стрыечны брат Ганны Энгелькінг — Лешэк Энгелькінг, польскі філёлаг, навуковец-літаратуразнаўца, паэт, празаік, перакладнік, зьвязаны з Лодзкім унівэрсытэтам[6].

Ганна Энгелькінг жыве і працуе ў Варшаве.

Навуковая дзейнасьць

рэдагаваць

Навуковыя інтарэсы дасьледніцы ахопліваюць наступныя тэмы:

• гісторыя польскай этналёгіі (асабліва ў міжваенны пэрыяд) і славістыкі;

антрапалёгія і культурная памяць беларускай вёскі;

• пытаньні культурных памежжаў (польска-беларуска-летувіскага, а таксама беларуска-ўкраінскага)[7].

Г. Энгелькінг здаўна і часта праводзіць палявыя дасьледаваньні ў Беларусі[8]. Таксама апрацоўвае спадчыну і навуковую біяграфію этнасацыёляга Юзафа Абрэмбскага, рэдагуе прысьвечаную яму віртуальную старонку[9].

Дасьледніца зьяўляецца чаліцай шматлікіх навуковых арганізацыяў і інстытутаў:

• Аддзел II Варшаўскага навуковага таварыства (чаліца);

• Камітэт этналягічных навук Польскай акадэміі навук (чаліца Прэзыдыюму Камітэту);

• Навуковая Рада Інстытуту славістыкі Польскай акадэміі навук (чаліца Прэзыдыюму Рады);

• Навуковая Рада Інстытуту археалёгіі і этналёгіі Польскай акадэміі навук (чаліца);

• Навуковая Рада Інстытуту этналёгіі і культурнай антрапалёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту (чаліца);

• Аддзел этналінгвістыкі Камітэту па мовазнаўстве Польскай акадэміі навук (супрацоўніца);

• Славянскі фонд (чаліца Рады фонду, старшыня Камітэту па ўзнагароджаньні Фонду);

• Польскае этналягічнае таварыства (прэзыдэнтка Варшаўскага аддзяленьня, віцэ-прэзыдэнцеп Галоўнай рады);

• Рада навуковых таварыстваў Польскай акадэміі навук (чаліца);

• Эўрапейская асацыяцыя сацыяльных антраполягаў (чаліца);

• Міжнародная асацыяцыя беларусістаў (чаліца);

• Польска-беларускае таварыства (чаліца);

• Навукова-краязнаўчае таварыства "Загародзьдзе", Беларусь (чаліца)[7].

Бібліяграфія

рэдагаваць

Кнігі

• 2000: Klątwa. Rzecz o ludowej magii słowa. Wrocław: Fundacja na Rzecz Nauki Polskiej.

• 2017: The Curse. On Folk Magic of the Word. Warszawa: Instytut Slawistyki PAN.

• 2012: Kołchoźnicy: Antropologiczne studium tożsamości wsi białoruskiej przełomu XX i XXI wieku. Toruń: Wydawnictwo Naukowe UMK.

Кнігі пад рэдакцыяй Ганны Энгелькінг

• 2004: Nina Łuszczyk-Ilienkowa, Pińsk, Elektrownia. Mam dziesięć lat. Warszawa: Świat Literacki.

• 2007: Józef Obrębski, Polesie. Studia etnosocjologiczne. T. 1. Warszawa: Oficyna Naukowa.

• 2013: Czesław Pietkiewicz, Kultura społeczna Polesia Rzeczyckiego. Toruń: Muzeum Etnograficzne im. Marii Znamierowskiej-Prüfferowej — seria „Etnografia Ocalona”.

• 2020: Józef Obrębski, The Giaours of Macedonia. Selected writings. Warszawa: Oficyna Naukowa (translated from Polish by Helena Teleżyńska).

Выбраныя артыкулы

• 2021: „Our own traitor” as the Focal Point of Belarusian Folk Narrative on Local Perpetrators of the Holocaust. In: Places, Spaces, and Voids in the Holocaust. Vol. 3. Eds. Natalia Aleksiun and Hana Kubátová, München: Wallstein Verlag, p. 219–258.

• 2019: Nauka na usługach polityki? Przypadek Józefa Obrębskiego. „Sprawy Narodowościowe. Seria nowa” 51, DOI: 10.11649/sn.1863.

• 2018: Macedońskie Trobriandy. Józef Obrębski i pierwsze badania wsi europejskiej w paradygmacie funkcjonalizmu. „Lud”, t. 102, s. 185–210.

• 2018: Сказ полесского села, или о фольклоризации памяти о Второй мировой войне. „Славяноведение” nr 6, s. 27–46, DOI: 10.31857/S0869544X0001763-2.

• 2017: „Poleszuk” nieoswojony. Wokół funkcji chłopskości w konstruowaniu polskości, „Teksty Drugie” 6, s. 68–94, DOI: 10.18318/td.2017.6.5.

• 2015: The myth of the Tower of Babel and its consequences: The indigenous grammars of the mixed world. A contribution to the anthropology of borderlands (based on research in Belarusian-Lithuanian borderlands), „Český lid: Etnologický časopis” nr 1 (102), s. 1–26.

• 2014: Z dziejów wileńskiego ośrodka etnograficznego w dwudziestoleciu międzywojennym. W stronę profesjonalnych badań terenowych pogranicza polsko-litewsko-białoruskiego. [W:] W krainie wielu tradycji. Badania etnograficzne na pograniczu polsko-litewsko-białoruskim w XX i początkach XX wieku. Red. Krzysztof Snarski, Adam Żulpa, Muzeum Okręgowe w Suwałkach, s. 9–38.

• 2013: Simple Hardworking Christian Folks, or the Self-Image of Contemporary Belarusian Kolkhozniks: An Anthropologist’s Assessment of a Two-Decade Research Study. „East European Politics and Societies and Cultures”, vol. 27, no 2, p.260–279, DOI: 10.1177/0888325412469663.

• 2012: Wokół pierwszej polskiej systematyki zamówień. O zapomnianej propozycji Józefa Obrębskiego. „Poznańskie Studia Slawistyczne” nr 3, s. 61–74.

• 1999: The natsyas of the Grodno region of Belarus: a field study. „Nations and Nationalism”, no 2(5), p.175–206.

Артыкулы па-расейску:

• 2018: Сказ полесского села, или о фольклоризации памяти о Второй мировой войне, „Славяноведение” nr 6, с. 27-46, https://ras.jes.su/slav/s207987840000997-5-1

• 2014: Идентичность беларуских колхозников: между “паном” и “жидом”, Деды: дайджест публикаций о белорусской истории, Минск, Харвест, 2014, Вып. 13, с. 254―272.

Публікацыі, даступныя па-беларуску

рэдагаваць

• 2000: Палякі-калгаснікі, Наша Ніва, № 39 (196), 25.09.2000, с. 9-10.

• 2008: Юзаф Абрэмбскі (1905–1967): да біяграфіі антраполяга, Homo Historicus 2008[10].

• 2005: Польскія дасьледаванні Палесся ў міжваеннае дваццацігоддзе: Станіслаў Дваракоўскі (1907-1976), Комплекснае даследаванне фальклору і этнакультуры Палесся. Матэрыялы ІІ Міжнароднай навуковай фальклорна-этналінгвістычнай канферэнцыі 14-15 красавіка 2005 г., Мінск. З нагоды 220-годдзя З. Даленгі- Хадакоўскага (Адама Чарноцкага) 1784-1825, пад рэд. В. Ліцвінка, Мінск, Беларускі Дзяржаўны Ўніверсітэт, с. 142-154.

• 2009: Караліна Шыманяк, Забыты габрэйскі навуковец з даваеннай Вільні: Слова пра Даніэля Файнштэйна, Homo Historicus 2009[11].

• 2011: Палессе Юзафа Абрэмбскага, Arche №3 (102) 2011[12].

• 2011: Паміж аповедам і пісаньнем. Апавяданьні Ніны Лушчык-Ільянковай як маніфэст ідэнтычнасьці, Arche,№ 3 (102), s. 52-64, https://elib.grsu.by/katalog/162304-348567.pdf

• 2012: Паміж панам і жыдом: заўвагі пра структуру ідэнтычнасці беларускіх калгаснікаў на рубяжы ХХ–ХХІ ст., Homo Historicus 2012[13].

• 2013: Простыя рабочыя людзі-хрысціяне, або Аўтапартрэт беларускіх калгаснікаў, Arche № 4 2013[14].

• 2017: „Паляшук” у нарадазнаўчым дыскурсе. Эскіз да партрэта паводле Ludu Кольберга, „Беларускi фальклор. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых прац”, вып. 4, Мінск: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Выдавецкі дом «Беларуская навука», 2017, с. 150-163, https://ethno.by/vydanni/806730485

• 2018: „Паляшук” дэгуманізаваны. Польскае стаўленне да Палесся ў святле міфа, „Беларускi фальклор. Матэрыялы і даследаванні. Зборнік навуковых прац”, вып. 5, Мінск: Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, Выдавецкі дом «Беларуская навука», с. 176-190, https://ethno.by/vydanni/818285147

• 2019: Антрапалогія на службе палітыкі? Выпадак Юзафа Абрэмбскага, даследчыка этнічнасці ў міжваеннай Польшчы, Homo Historicus 2019[15].

• 2019: “Паляшук” непрыручаны. Вакол функцыі сялянскасці ў канструяванні польскасці, Род Скірмунтаў і Палессе ў эпоху сацыяльнай і нацыянальнай трансфармацыі грамадства гістарычнай Літвы. XIX–XX стст. / Ród Skirmuntów i Polesie w epoce przemian społecznych i narodowych na ziemiach historycznej Litwy. XIX–XX ww., рэд. А. Смалянчук, Мінск: Выдавец Зміцер Колас, с. 313-345, https://web.archive.org/web/20211004203841/https://etalpykla.lituanistikadb.lt/object/LT-LDB-0001:J.04~2019~1615053947488/J.04~2019~1615053947488.pdf

  1. ^ https://nauka-polska.pl/#/profile/research?id=87355
  2. ^ Anna Engelking, Klątwa. Rzecz o ludowej magii słowa, Monografie FNP, Warszawa, 2000.
  3. ^ Dr hab. Anna Albertyna Engelking, [у:] baza „Ludzie nauki” portalu Nauka Polska (OPI) [анлайн] [доступ 25.07.2021], https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=85405&_k=2o8rqn
  4. ^ Prof. dr hab. Barbara Teresa Engelking (Engelking-Boni), [у:] baza „Ludzie nauki” portalu Nauka Polska (OPI) [анлайн] [доступ 25.07.2021],https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=18648&_k=i76f68
  5. ^ Prof. zw. dr hab. Ryszard Engelking, [у:] baza „Ludzie nauki” portalu Nauka Polska (OPI) [анлайн] [доступ 25.07.2021], https://nauka-polska.pl/#/profile/scientist?id=56566&_k=wcqyf7
  6. ^ Kto jest kim w Polsce: informator biograficzny. Lubomir Mackiewicz (red.), Anna Żołna (red.). Warszawa: Wydawnictwo „Interpress”, 1993, s. 149–150.
  7. ^ а б Dr hab. Anna Engelking, prof. IS PAN, Зьвесткі пра дасьледніцу на старонцы Інстытуту Славістыкі Польскай Акадэміі навук, https://ispan.waw.pl/default/pracownik/anna-engelking/
  8. ^ Anna Engelking - Autorzy - Wydawnictwo UMK, wydawnictwo.umk.pl [доступ 25.07.2021], https://web.archive.org/web/20210608084837/https://wydawnictwo.umk.pl/pl/authors/19079/anna-engelking
  9. ^ Старонка, прысьвечаная Юзэфу Абрэмбскаму. Strona główna, Józef Obrębski (1905–1967), https://ispan.waw.pl/obrebski/
  10. ^ Энгелькінг Г., Юзаф Абрэмбскі (1905-1967): да біяграфіі антраполага, Homo Historicus 2008. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад. рэд. Аляксандра Смаленчука і з удзелам І. Дубянецкай, Вільня, ЕГУ, 2008, с. 217-235.
  11. ^ Энгелькінг Г., Шыманяк К., Забыты габрэйскі навуковец з даваеннай Вільні: слова пра Даніэля Файнштэйна, Homo historicus 2009. Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад. рэд. А.Ф. Смаленчука, Вільня, ЕГУ, 2010, с. 286-305, http://pawet.net/files/homo_historicus_2009.pdf
  12. ^ Энгелькінг Г., Палессе  Юзафа  Абрэмбскага, Arche, № 3 (102) — 2011, с. 118-136.
  13. ^ Энгелькінг, Г. Паміж панам і жыдом. Заўвагі пра структуру ідэнтычнасці беларускіх калгаснікаў рубяжа ХХ–ХХІ ст., Homo Historicus 2012, Гадавік антрапалагічнай гісторыі / пад. рэд. А.Ф. Смаленчука, Вільня, ЕГУ, 2012, c. 89–117.
  14. ^ Энгелькінг Г., Простыя рабочыя людзі-хрысціяне, або Аўтапартрэт беларускіх калгаснікаў, Arche № 4 2013, c. 518-542, http://kamunikat.org/drukavac_staronku.html&refid=36553(недаступная спасылка)
  15. ^ Энгелькінг Г., Антрапалогія на службе палітыкі? Выпадак Юзафа Абрэмбскага, даследчыка этнічнасці ў міжваеннай Польшчы, Homo Historicus 2019 / пад. рэд. Аляксандра Смаленчука, Вільня, Палітычная сфера, 2019, с. 192-215, https://web.archive.org/web/20210727080844/http://palityka.org/wp-content/uploads/2019/06/Homo2019-web_pub.pdf