Галітоз

непрыемны пах з роту

Галітоз (лац. halitusдыханьне) — непрыемны пах з рота праз размнажэньне бактэрыяў. Ад парушэньня пакутуе больш за палову насельніцтва Зямлі.

Папярэджаньне рэдагаваць

Прадухіленьню парушэньня спрыяе стараннае ачышчэньне ротавай паражніны зубной шчоткай некалькі разоў на дзень, прыём травянога настоя (кара дуба, кмен, перцавая мята, аптэчны рамонак і сьвятаяньнік) і паласканьне ім рота і горла, штодзённае спажываньне варанай, сырой і тушанай гародніны, сьвежай садавіны і сьвежавыціснутых сокаў, піцьцё 6 шклянак чыстай вады ў суткі. Таксама карысна піць мінэральную ваду, як і штодзень піць біфідакефір (прабіётык). Да таго ж, варта адмовіцца ад паленьня і сьпіртовых напояў, смажаных страваў, вырабаў з кансэрвантамі, араматызатарамі, узмацняльнікамі смаку і фарбавальнікамі, фабрычных ліманадаў і замяняльнікаў смаку.

Чыньнікі рэдагаваць

Узьнікненьню парушэньня спрыяе дысбактэрыёз, штучныя харчовыя дадаткі, спажываньне алькаголю і паленьне[1].

Крыніцы рэдагаваць

  1. ^ Вольга Шаўко. Сьвежае дыханьне // Краіна здароўя. — 23 студзеня 2010. — № 2 (171). — С. 5.