Галіна Ісаевіч

беларуская мастачка-дэкаратарка

Галі́на Анато́леўна Ісае́віч (1922, Віцебск, цяпер Беларусь — 1998) — беларуская мастачка-дэкаратарка.

Галіна Ісаевіч
Дата нараджэньня 30 студзеня 1922
Месца нараджэньня Віцебск, Расейская СФСР
Дата сьмерці 26 траўня 1998
Адукацыя Менская мастацкая вучэльня (1951)
Месца вучобы
Занятак мастачка-дэкаратарка
Месца працы
Сябра ў Беларускі саюз мастакоў
Жанры малярства
Плынь дэкаратыўна-дастасоўнае мастацтва
Працы карціна «Іслач» (1955), «Фіялетавы» туалетны набор (1957), крыштальны выраб «Прыцемкі» (1968) і кампазыцыя «Слава гераічнаму Менску» (1983)
Узнагароды бронзавы мэдаль Сусьветнай выставы ў Брусэлі (1958)

Узнагароджаная бронзавым мэдалём на Сусьветнай выставе ў Брусэлі (1958) за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Амэтыст»)[2]. Галоўная мастачка Міністэрства прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў БССР (1957—1985).

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

У 1951 годзе скончыла Менскую мастацкую вучэльню. Стварыла жывапісныя карціны «Іслач» і «Трацьцякоўшчына» (1955), «Родная Беларусь» (1958). У 1958 годзе на Сусьветнай выставе ў Брусэлі (Бэльгія) атрымала бронзавы мэдаль за «Фіялетавы» туалетны набор (прыбор «Амэтыст»). У 1957—1985 гадох была галоўнай мастачкай Міністэрства прамысловасьці будаўнічых матэрыялаў БССР. Распрацавала ўзоры вырабаў са шкла і крышталю з тонкім спалучэньнем адценьняў і вытанчанасьцю формаў: «Прыцемкі» (1968), «Цюльпаны» (1969), «Лета» (1971), «Вячэрні» і «Сьвяточны» (1972), «Вясна» (1973), «Зарыва» (1975), «Сьвятлафоры» (1976), «Серабрысты іней» (1980), «Зімовая казка» і «Папараць-кветка» (1982). Прысьвяціла юбілеям тэматычныя кампазыцыі: «Ураджайная» (1957), «Кастрычнік» (1967), «Сяброўства народаў» (1974), «Беларусь» (1977), «Урачыстасьць» (1982) і «Слава гераічнаму Менску» (1983)[3].