Галікарнаскі маўзалей

адно зь сямі цудаў старажытнага сьвету
Славутасьць
Галікарнаскі маўзалей
Μαυσωλεῖον τῆς Ἁλικαρνασσοῦ
Краіна Турэччына
Месцазнаходжаньне Галікарнас, Ахемэнідзкая імпэрыя (цяпер Бодрум)
Каардынаты 37°2′16″ пн. ш. 27°25′27″ у. д. / 37.03778° пн. ш. 27.42417° у. д. / 37.03778; 27.42417Каардынаты: 37°2′16″ пн. ш. 27°25′27″ у. д. / 37.03778° пн. ш. 27.42417° у. д. / 37.03778; 27.42417
Тып будынка Маўзалей
Архітэктурны стыль клясыцызм
Аўтар праекту Сатырас і Пітыюс Прыенскі
Будаўнік Леахарэс, Брыяксіс, Скопас і Тыматэюс
Дата заснаваньня 351 да Н. Хр.
Асноўныя даты:
разбураны — 1494
Дата скасаваньня 1494
Вядомыя насельнікі Маўзолюс і Артэмізія II
Стан зруйнаваны
Галікарнаскі маўзалей на мапе Турэччыны
Галікарнаскі маўзалей
Галікарнаскі маўзалей
Галікарнаскі маўзалей
Галікарнаскі маўзалей на Вікісховішчы

Галікарна́скі маўзале́й або Магі́ла Маўзо́люса[a] (па-старажытнагрэцку: Μαυσωλεῖον τῆς Ἁλικαρνασσοῦ, па-турэцку: Halikarnas Mozolesi) — пахавальня, пабудаваная між 353 і 350 рокамі да Н. Хр. у Галікарнасе (цяпер Бодрум, Турэччына) для Маўзолюса, сатрапа Ахемэнідзкай імпэрыі, ды ягонай сястры-жонкі Артэмізіі II Карыйскай. Праект збудаваньня распрацаваны грэцкімі архітэктарамі Сатырасам і Пітыюсам[1][2].

Маўзалей быў прыкладна 45 м вышынёю, па ўсіх чатырох бакох упрыгожаны скульптурнымі рэльефамі, створанымі кожны адным з чатырох грэцкіх скульптараў: Леахарэсам, Брыяксісам, Скопасам Параскім ды Тыматэюсам[3]. Выніковая пабудова была настолькі ўражвальнай, што Антыпатэр Сыдонскі назваў яго адным з сваіх Сямі цудаў сьвету. Маўзалей быў разбураны шэрагам землятрусаў XII—XV стагодзьдзяў[4][5][6], стаўшыся апошнім з шасьці разбураных цудаў сьвету.

Слова маўзалей увайшло ў шматлікія мовы ў значэньні магілы, разьмешчанай над узроўнем зямлі.

Галікарнас

рэдагаваць

У 377 да Н. Хр. памёр намінальны кіраўнік рэгіёну Гекатомнус Міляскі, а ўлада перайшла да ягонага сына Маўзолюса, які працягнуў заваёвы. Дзеля лепшай абароны Маўзолюс вырашыў збудаваць новую сталіцу, якою стаў Галікарнас. Артэмізія і Маўзолюс кіравалі зь яго заваяванымі тэрыторыямі 24 гады. Маўзолюс памёр у 353 року да Н. Хр., жонка перажыла яго на два гады.

Будаўніцтва

рэдагаваць

Як пэрсыдзкі сатрап і прадстаўнік дынастыі Гекатамнідаў, Маўзолюс хацеў для сябе выбітную магілу. Для яе было абранае месца на ўзгорку з выглядам на места.

Па сьмерці мужа Артэмізія працягнула будаўніцтва, дзеля чаго запрасіла з Грэцыі найбольш таленавітых мастакоў, сярод якіх былі Скопас (які займаўся перабудовай храма Артэміды ў Эфэсе), Леахарэс, Брыяксіс, Тыматэюс ды сотні іншых.

Па сьмерці Артэмізіі праект дарабілі Маўзолюсавы сыблінгі. Урны з прахам памерлых былі ўкладзеныя ў яшчэ няскончаную пабудову. Рытуальнай ахвярай сталі целы жывёлаў, складзеныя на прыступках да магілы, пасьля чаго прыступкі былі замураваныя.

Пахавальня стала настолькі знакамітай, што імя Маўзолюса стала назоўным для ўсіх падобных шыкоўных магілаў.

Апісаньне

рэдагаваць

Усё збудаваньне атачаў падворак, па цэнтры якога знаходзілася каменная плятформа з магілай. Да ўваходу ў яе вяла лесьвіца, паабапал якой стаялі каменныя львы, а на вяршыні плятформы — іншыя статуі бажышчаў. З кожнага рогу магілу сьцераглі каменныя вершнікі на конях.

У цэнтры плятформы ўзвышалася мармуровая прастакутная пахавальня на адну траціну ўсёй вышыні маўзалею (45 м). Яна была пакрытая барэльефамі з сцэнамі бітваў. Зьверху пахавальня мела 36 тонкіх калёнаў (па дзесяць з кожнага боку). Між кожнай парай калёнаў стаяла па статуі. Па-за калёнамі знаходзіўся цэлпадобны(d) блёк, які трымаў масіўны дах. Большую частку апошняй траціны маўзалею ўтвараў пірамідальны дах з 24 прыступкамі. На даху ўзвышалася мармуровая квадрыга: чатыры масіўныя коні цягнулі калясьніцу з выявамі Маўзолюса і Артэмізіі.

Паводле Плінія, маўзалей быў даўжынёй 19 мэтраў па паўднёвым і паўночным бакох і крыху карацейшы па іншых бакох, пэрымэтрам 125 м, вышынёй 25 кубітаў (11,4 м). Над гэтай часткай, названай птэронам, была піраміда з 24 прыступкамі і такое ж вышыні. Агульная вышыня складала 43 м[7].

20 статуяў львоў былі меншыя за рэальны памер: 1,5 м даўжынёй. Мноства скульптураў былі страчаныя ці разбураныя.

Мінуўшчына

рэдагаваць

Маўзалей будаваўся ў грэцкай частцы Галікарнасу, які ў 353 року быў пад кантролем Ахемэнідзкай імпэрыі. Паводле рымскага архітэктара Вітрувіюса, будавалі яго Сатырас і Пітэюс. Паўсаніяс дадае, што рымляне лічылі Маўзалей адным з цудаў сьвету, таму і сталі называць усе свае выбітныя магільні маўзалеямі[8].

Дакладна невядома, калі маўзалей быў зруйнаваны. У XII стагодзьдзі Яўстах Салунскі ў камэнтары да «Іліяды» называе яго «цудам сьвету». Таму меркавана Галікарнаскі маўзалей быў разбураны землятрусам пазьней, бо ў 1402 року гасьпітальеры ўбачылі ягоныя руіны[8].

Камяні з маўзалею рыцары выкарысталі на ўмацаваньне замку ў Бодруме; знойдзенымі барэльефамі яны ўпрыгожылі новую будоўлю. У 1846 року лорд Стратфард дэ Рэдкліф атрымаў дазвол забраць гэтыя рэльефы з Бодруму[9].

У XIX стагодзьдзі брытанскія экспэдыцыі знайшлі на месцы маўзалею падмуркі і некалькі разьбітых скульптураў. Падземная пахавальня была разрабаваная чорнымі капальнікамі, але ў 1972 атрымалася аднавіць выгляд пахавальняў пры раскопках.

Археалягічныя дасьледаваньні

рэдагаваць

Спадчына

рэдагаваць
  1. ^ «Маўзалеён» азначае «[будынак], прысьвечаны Маўзолюсу»; таму «Маўзалей Маўзолюса» будзе таўталёгіяй.
  1. ^  Kostof, Spiro A History of Architecture. — Oxford: Oxford University Press, 1985. — С. 9. — ISBN 0-19-503473-2
  2. ^  Gloag, John Guide to Western Architecture. — Revised. — The Hamlyn Publishing Group, 1969. — С. 362.
  3. ^ Dictionary of Greek and Roman Antiquities, page 744 (анг.) Праверана 21 September 2006 1870 г.
  4. ^ Mausoleum of Halicarnassus Праверана 5 February 2014 г. Архіўная копія ад 21 February 2014 г.
  5. ^ The Mausoleum at Halicarnassus Праверана 5 February 2014 г.
  6. ^ The Mausoleum of Halicarnassus Праверана 5 February 2014 г.
  7. ^ Fergusson, p9.
  8. ^ а б Fergusson, p10.
  9. ^ Fergusson, p6.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць