Гальвідзішкі
Гальвідзішкі, Гальвідышкі (лет. Galvydiškė) — вёска ў Летуве, каля ракі Шоны. Уваходзяць у склад Шаўкянскага староства Кельменскага раёну Шавельскага павету.
Гальвідзішкі лац. Galvidziški | |
лет. Galvydiškė | |
Краіна: | Летува |
Павет: | Шавельскі |
Раён: | Кельменскі |
Насельніцтва: |
|
Часавы пас: | UTC+2 |
летні час: | UTC+3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 55°46′52″ пн. ш. 22°58′26″ у. д. / 55.78111° пн. ш. 22.97389° у. д.Каардынаты: 55°46′52″ пн. ш. 22°58′26″ у. д. / 55.78111° пн. ш. 22.97389° у. д. |
Гальвідзішкі |
Назва
рэдагавацьГельвіда (Gelvidis) і Відыгел або Відыгайл (Widigelus, Widigail) — імёны германскага паходжаньня[1][2][3]. Паводле менскага дасьледніка Алёхны Дайліды, які разьвівае германскую (перадусім усходнегерманскую) этымалёгію імёнаў літоўскіх князёў і баяраў, фармант -гайл- (-гел-) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а фармант -від- — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Гальвід азначае «моц жвавасьці» (тое ж, што і Відзігайла)[5].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[6], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[7]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[8].
Гісторыя
рэдагавацьУ XIX ст. Гальвідзішкі ўваходзілі ў склад Шавельскага павету Ковенскай губэрні[9].
Насельніцтва
рэдагаваць- 1902 год — 9 чалавек[10]
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Zeitschrift für vergleichende Sprachforschung. Bd. 20. — Berlin, 1870. S. 434, 436.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 567, 1567.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. XII. — Warszawa, 1892. S. 486.
- ^ Алфавитный список населенных мест Ковенской губернии. — Ковна, 1903. С. 378.