Гальвід (Калівід), Гельвід — мужчынскае імя.

Gelvidis
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Gelo + Wid
Іншыя формы
Варыянт(ы) Гельвід, Калівід
Зьвязаныя імёны Відзігайла
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Гальвід»

Паходжаньне

рэдагаваць
Асноўны артыкул: Імёны ліцьвінаў

Гелвіда (Gelvidis[1]) і Відзігел або Відзігайл (Widigelus, Widigail[2]) — імёны германскага паходжаньня[3]. Іменная аснова -гайл- (-гал-, -гел-) (імёны ліцьвінаў Галімунт, Інгела, Монтгайла; германскія імёны Geilmundus, Ingeila, Montigel) паходзіць ад гоцкага і бургундзкага gails 'жвавы, свавольны, ганарысты', а аснова -від- (імёны ліцьвінаў Відмунд, Мельвід, Торвід; германскія імёны Widmund, Melvid, Torvid) — ад гоцкага wida 'повязь, злучэньне, моцнасьць' або ад гоцкага і германскага widus 'дрэва'[4]. Такім парадкам, імя Гальвід азначае «моц жвавасьці» (тое ж, што і Відзігайла)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Ивашку Коливидовичу шесть чоловековъ (1440—1492 гады)[6]; Петр Кголвидович (1538 год)[7]; двора Кголвидишского (11 траўня 1557 году)[8].

Носьбіты

рэдагаваць

На 1881 год існавалі вёска і фальварак Гельвіды ў Ковенскім павеце Ковенскай губэрні[9].

На 1905 год існаваў маёнтак Гельвідава ў Слонімскім павеце Гарадзенскай губэрні[10].

У былым Жамойцкім старостве існуе вёска Гальвідзішкі.

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l'ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 98.
  2. ^ Zeitschrift für vergleichende Sprachforschung. Bd. 20. — Berlin, 1870. S. 434, 436.
  3. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 567, 1567.
  4. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 20.
  6. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 21.
  7. ^ Mackavičius A. Žemaitijos valsčių surašymas 1537—1538 m. — Vilnius, 2003. P. 347.
  8. ^ Istorijos archyvas. T. 1: XVI amžiaus Lietuvos inventoriai. — Kaunas, 1934. P. 557.
  9. ^ Słownik geograficzny... T. II. — Warszawa, 1881. S. 553.
  10. ^ Указатель населенным местностям Гродненской губернии, с относящимися к ним необходимыми сведениями. — Гродна, 1905. С. 134.