Галшка Гулевічаўна
Га́лшка Гулевічаўна (па-ўкраінску: Галшка Гулевичівна; таксама Галшка, Гальшка, Гельжбета), Лізавета Васілеўна Гулевіч, вядомая як Галшка Гулевічаўна (нар. каля 1575 або 1577 — 1642, Луцак, Валынь, Рэч Паспалітая) — прадстаўніца старадаўняга ўкраінскага шляхецкага роду Гулевічаў, мецэнатка, фундатарка Кіеўскага брацкага Богаяўленскага манастыра і Кіева-брацкай школы, ад якой вядзе гісторыю Кіева-Магілянская акадэмія. Завяшчала таксама грошы Луцкаму братэрству. Клапацілася аб развіцьці духоўнасьці і асьветы. Праваслаўная сьвятая.
Галшка Гулевічаўна | |
укр. Галшка Гулевичівна | |
Імя пры нараджэньні | Лізавета Васільеўна Гулевіч |
---|---|
Дата нараджэньня | 1575 або 1577 |
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 1642 |
Месца сьмерці | |
Месца пахаваньня | |
Бацька | Васіль Гулевіч[d] |
Дзеці | Кацярына з Пацеяў[d] і Міхаіл Лозка[d] |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьПаходзіла з уплывовага шляхецкага роду Гулевічаў, вядомага з XV стагодзьдзя, прадстаўнікі якога займалі розныя пасады на Валыні і іншых землях Рэчы Паспалітай, дасягалі высокіх царкоўных пасадаў, валодалі населенымі пунктамі. Верагодна паходзілі з Галіцыі[1].
Дзед Галшкі Гулявічоўны, Фёдар (Феадосій) Гулевіч, быў валынскім зямянінам, пазьней пасьвечаны ў праваслаўнага Луцкага і Астроскага біскупа, меў пяць сыноў. Бацька Галшкі Васіль Гулевіч-Затурэцкі быў уладзімірскім падстарастам і валынскім войскім. Ад трох яго жонак, акрамя Галшкі, у яго былі сыны Андрэй, Міхаіл, Васіль і Бэнэдыкт, дачкі Марыя і Ганна. Галшка нарадзілася, верагодна, у вёсцы Затурцы на Валыні ў 70-х гадах XVI стагодзьдзя[2].
У 1594 годзе Галшка выйшла замуж за Крыштафа Пацея, сына Іпація Пацея — берасьцейскага земскага судзьдзю (1580—1588) і каштэляна (1588—1593), праваслаўнага япіскапа Ўладзімірскага і Берасьцейскага (з 1593), аднаго з галоўных ініцыятараў Берасьцейскай уніі, пасьля ўніяцкага мітрапаліта Кіеўскага і Галіцкага. Пасьля раньняй сьмерці мужа, Галшка Гулевічаўна выхоўвала дачку Кацярыну, у 1615 годзе аддала яе замуж за аршанскага харунжага Мікалая Млечку[3].
У 1601 ці 1602 годзе выйшла замуж другі раз за Стэфана Лозку, мазырскага маршалка. Галшцы на той момант было каля 30 гадоў, Стэфану — 60. Муж і жонка мелі сына Міхаіла, жылі ў сямейнай сядзібе ў Кіеве на Падольлі, недалёка ад гарадзкой ратушы[4].
Пасьля сьмерці другога мужа, у 1618 годзе, Галшка Гулевічаўна стала апекункай свайго сына. Міхаіл стаў уладальнікам бацькоўскага Рожава пасьля 1628 году. Пакінуўшы ўсе маёнткі свайму сыну, Галшка Гулевічаўна вярнулася ў Луцк, дзе прайшлі апошнія гады ейнага жыцьця. Захаваліся дакумэнты аб судова-зямельных справах Галшкі, аб маёнтках, пра тое, што сын Міхаіл перайшоў у каталіцтва. У Луцку Галшка Гулевічаўна актыўна ўдзельнічала ў жыцьці Луцкага Крыжа-Ўзьвіжанскага братэрства, а ў 1641 годзе — незадоўга да сьмерці — склала тэстамэнт, у якім завяшчала амаль усе свае сродкі і тыя, што ў яе запазычылі, на патрэбы Луцкага брацкага манастыра і ягоныя царквы[5].
Галшка Гулевічаўна памерла ў 1642 годзе. Пахаваная ў крыпце Луцкай брацкай Крыжаўзьвіжанскай царквы[6].
Дароўная
рэдагавацьУ канцы XVI — у пачатку XVII стагодзьдзяў на ўкраінскіх землях узьнікаюць друкарні і школы. У іх падтрымку разгортваецца дабрачыннасьць, да якой, як лічыцца, далучылася і Галшка[7].
14 кастрычніка 1615 склала і падпісала дароўную (фундуш), якая 15 кастрычніка была ўнесеная ў кіеўскія гродзкія кнігі. Такім чынам дароўная ўступіла ў юрыдычную сілу. У дароўнай яна адпісала свой дом з землямі ў Кіеве для заснаваньня новага манастыра, шпіталя і школы для дзяцей усіх саслоўяў[8].
Кананізацыя
рэдагаваць22 лістапада 2021 году Галшка Гулевічаўна была кананізаваная як сьвятая, Сьвяты Сынод Праваслаўнай Царквы Ўкраіны падаў дабраславеньне на мясцовае шанаваньне Галшкі ў япархіях на тэрыторыі гістарычнай Валыні і ў Кіеве. 3 лютага 2022 Праваслаўная Царква Ўкраіны зьдзейсьніла прылічэньне Галшкі Гулевічаўны да ліку сьвятых як сьвятой праведнай Лізаветы Гулевіч. Днём сьвяткаваньня ўстаноўленае 18 верасьня (5 верастня па старым стылі). Чалец Сынадальнай камісіі па пытаньнях кананізацыі сьвятых, пратаіерэй Віталь Клос, назваў Галшку прыкладам рэўнасьці вызнаньня праваслаўнай веры, сьледствам чаго зьяўляецца ейнае мецэнацтва[9].
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Щербак В. О. Гулевичівна Єлизавета (Галшка) Василівна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2004. — Т. 2: Г — Д. — С. 250.
- ^ Щербак В. О. Гулевичівна Єлизавета (Галшка) Василівна // Енциклопедія історії України: у 10 т. / редкол.: В. А. Смолій (голова) та ін.; Інститут історії України НАН України. — К.: Наукова думка, 2004. — Т. 2: Г — Д. — С. 250.
- ^ Тесленко І. А. Гулевичі // Енциклопедія історії України. — 2004. — № том 2. — С. 249—250.
- ^ Галшка Гулевичівна: до меценатства — через боротьбу. Повага, 24 червня 2016, https://web.archive.org/web/20200412235833/https://povaha.org.ua/halshka-hulevychivna-do-metsenatstva-cherez-borotbu/
- ^ Голубєв, Степан (1886). К биографии Елизаветы Васильевны Гулевичивны. Труды Киевской духовной академии. с. 233—254.
- ^ Голубєв, Степан (1886). К биографии Елизаветы Васильевны Гулевичивны. Труды Киевской духовной академии. с. 233—254.
- ^ Голубєв, Степан (1886). К биографии Елизаветы Васильевны Гулевичивны. Труды Киевской духовной академии. с. 233—254.
- ^ Люта Т. Дарча Галшки Гулевичівни Київському братству: джерела, інтерпретації, актори Київська Академія. 2008. Вип. 5. С. 6.
- ^ Фундаторка та благодійник Могилянки стали святими — Новини Києва | Big Kyiv, Великий Київ, 25 снежня 2021, https://bigkyiv.com.ua/fundatorka-ta-blagodijnyk-mogylyanky-staly-svyatymy/