Галубцы
Галубцы́ — даўняя традыцыйная страва, вядомая большасьці народаў Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы.
Гатуецца найчасьцей з капуснага лісьця, бланшаванага ў кіпені (або з разабранай заквашанай у цэлых галоўках капусты), начыненага мясным фаршам з адвараным да напаўгатоўнасьці рысам, тушыцца ў соўсе. Да зьяўленьня ў нашай кухні рысу (XVII стагодзьдзе) і часта пазьней гатаваліся з бланшаванай грубай ячневай крупы (груца) і нарэзанай на дробныя кавалкі ялавічыны з дадаткам пасераванай цыбулі, грыбоў і прыправаў. Хуткія, або «лянівыя», галубцы не начыняюць, а робяць з нашаткаванага капуснага лісьця, зьмяшанага з фаршам. Заміж капусты даўней выкарыстоўвалася і іншая зеляніна (напрыклад, лісьце хрэну). У Беларусі, Польшчы, Летуве робяць і галубцы з тоўчанай варанай бульбы. Галубцы з вінаграднага лісьця, вядомыя ў Міжземнамор’і, на Блізкім Усходзе, на Каўказе называюцца «далма».
Літаратура
рэдагавацьГэты артыкул створаны з дапамогай матэрыялаў з: Алесь Белы, праект «Наша ежа».