Галбіца

рака ў Беларусі

Галбі́ца, Галбе́іца, Галубейка — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Дзісны (басэйн Дзьвіны). Цячэ пераважна ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 63 км. Плошча вадазбору 1050 км². Выдатак вады ў вусьці 6,6 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,97‰.

Рака
Галбіца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Глінскіх
Вусьце Дзісна
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Пастаўскі раён
Даўжыня 63 км
Сярэднегадавы сьцёк 6,6 м³/с
Плошча басэйну 1050 км²
Нахіл воднай паверхні 0,97 ‰

Асноўныя прытокі

рэдагаваць

Агульныя зьвесткі

рэдагаваць

Пачынаецца за 0,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Глінскіх, цячэ ў межах Сьвянцянскіх градаў пад назвай Заражанка (на працягу 5 км у Мядзельскім раёне), ніжняя плынь на Полацкай нізіне, упадае ў Дзісну каля вёскі Мішутаў Шаркоўшчынскага раёну.

Даліна трапэцападобная, яе шырыня 200—400 м. Абалона шырынёй 50—150 м. Рэчышча ў верхняй плыні на працягу 11 км каналізаванае, у сярэдняй і ніжняй плыні яго шырыня 20—30 м.

Рака цячэ праз азёры Задняе і Галбея, сажалкі каля вёскі Кезікаў (плошча 22 га), вёскі Дунілавічаў (плошча 22 га), мястэчка Варапаева (плошча 47 га)[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 120.

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1