Ласіца

рака ў Беларусі

Ла́сіца — рака ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці, правы прыток ракі Галбіцы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 30 км. Плошча вадазбору 160 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9‰.

Рака
Ласіца
Агульныя зьвесткі
Выток каля в. Турчына
Вусьце Галбіца
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Пастаўскі раён
Даўжыня 30 км
Плошча басэйну 160 км²
Нахіл воднай паверхні 1,9 ‰

Пачынаецца каля вёскі Турчына, цячэ заходняй часткай Полацкай нізіны праз азёры Крывое і Ласіца. Вусьце каля вёскі Якімаўцы[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 214

Літаратура

рэдагаваць
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 214