Галаўно
Галаўно (па-ўкраінску: Головне) — мястэчка ў Валынскай вобласьці Ўкраіны. Уваходзіць у склад Любамльскага раёну.
Галаўно | |||||
укр. Головне | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1444 | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Любамльскі | ||||
Плошча: | 6,03 км² | ||||
Вышыня: | 205 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +380-3377 | ||||
Паштовы індэкс: | 44323 | ||||
КОАТУУ: | 0723355300 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 51°20′0″ пн. ш. 24°5′0″ у. д. / 51.33333° пн. ш. 24.08333° у. д.Каардынаты: 51°20′0″ пн. ш. 24°5′0″ у. д. / 51.33333° пн. ш. 24.08333° у. д. | ||||
Галаўно | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Гісторыя
рэдагавацьАдносіцца да ліку самых старажытных паселішчаў Валыні. Ва ўрочышчы Калесо захавалася гарадзішча часоў Кіеўскай Русі (IX—XI ст.). Гарадзішча разьмешчана на ўзвышшы сярод багністага лугу. Круглая пляцоўка (дыямэтар 30 мэтраў) зьлёгку павышаецца ў цэнтры і пакрыты пластом попелу таўшчынёй да 50 см. Пад насыпам кальцавога валу (вышыня 1 м) залягаў пласт камянёў, вугалю і абгарэлых бярвеньняў. Тэрыторыя паселішча ўваходзіла тады ў склад Валынскага княства.
У 40-х гадах XIV стагодзьдзя паселішча ўвайшло ў склад Вялікага княства Літоўскага. У асноўным згадваецца ў люстрацыі Любамльскага староства 1564 году. У 1564 годзе там было 15 работных кметаў, якія пражывалі на 12 дварах, 3 баяраў, якія плацілі падатак 8 флёрынаў, 17 агароднікаў, 2 каморнікі, 2 каваля, 2 дзяхцяры, 3 рыбакоў, была карчма і вадзяны млын. Жыхары вёскі мелі павіннасьць араць 6 дзён у год у Любамльском маёнтку, будаваць вялікія лодкі і сплаўляць іх па Прыпяці, прывозіць пяць вазоў дроў да Любамльского замку і касіць сенакос.
У 1618 годзе царква мястэчка згадваецца як Пакроўская. Невядома, калі яна перайшла да уніі, але ўжо ў 1620 годзе, па загаду грэка-каталіцкага біскупу Афанасія, у Любамле праводзіўся царкоўны сабор, дзе прысутнічаў і сьвятар з царквы мястэчка.
Да 60-х гадоў XVIII стагодзьдзя мястэчка было ва ўласнасьці караля. У 1768 годзе кароль аддаў яго разам з усім Любамльскім староствам у валоданьне магнату Браніцкаму. У 1795 годзе пасьля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай Заходняя Валынь увайшла ў склад Расеі. Паселішча стала валасным цэнтрам Уладзімер-Валынскага павету Валынскай губэрні. На той час у вёсцы была драўляная царква, але 8 траўня 1820 году адбыўся пажар, і царква цалкам згарэла. Старажылы распавядаюць, што царква, якая згарэла, стаяла ў 100 м на паўночны захад ад цяперашняй.
У 1841 годзе стараньнямі графа Браніцкага была пабудавана новая каменная Траецкая царква і пры ўваходзе каменная званіца, якая прыцягвае сваёй архітэктурай і зьяўляецца помнікам нацыянальнага значэньня.
У сьнежні 1916 году падчас аўстрыйскай акупацыі была ўпершыню адкрыта ўкраінскімі сечавымі стральцамі школа з украінскай мовай. З пачатку 1919 годзе да 1939 году паселішча было пад уладай Польшчы.