Лапанка (па-польску: łapanka, па-француску: rafle, таксама rezzou, па-дацку: razzia) — польская назва аднаго з галоўных спосабаў затрыманьня немцамі на вуліцах акупаваных местаў выпадковых мінакоў з мэтай іх увязьненьня, перасяленьня, зьмяшчэньня ў канцлягеры або накіраваньня на прымусовыя працы ў Нямеччыну падчас II сусьветнай вайны.

Лапанка ў Быдгашчы (1939) або Варшаве (1942)

Назва «лапанка» паходзіць ад назвы даваеннай дзіцячай гульні. Дзеці ўтваралі два канцэнтрычныя колы на адлегласьці 2—3 крокаў адно ад другога, выконваючы практыкаваньні, якія паказваў вядоўца, што стаяў у цэнтры колаў. На ягоны выгук «лап» дзеці з унутранага кола рэзка паварочваліся ў бок дзяцей зьнешняга кола і спрабавалі дакрануцца да іх. Апошнія спрабавалі ўхіліцца ад дотыкаў прысяданьнямі ці іншымі рухамі. Тыя, хто ня здолеў ухіліцца ад дотыку, лічыліся злапанымі.

Тэрыторыі

рэдагаваць
 
«Rafle» на вуліцах францускага Марсэлю

Лапанкі ладзіліся паліцыяй парадку і Вэрмахтам як у Нямеччыне, так і ва ўсёй акупаванай Эўропе. У Францыі гэтая зьява вядомая як «rafle», і яе аб’ектам былі ў асноўным францускія жыды. У Даніі падобная практыка называлася «razzia». Часам тэрмін ужываецца таксама да падобнай практыкі Чырвонай арміі на тэрыторыі даваеннай Заходняй Беларусі, адкуль людзі вывозіліся ў Сыбір.

Глядзіце таксама

рэдагаваць

Літаратура

рэдагаваць
  • Władysław Bartoszewski. 1859 dni Warszawy (1859 Days of Warsaw). — Kraków: 1974.
  • M. Lis. Polacy w Niemczech. — Opole: 1996.
  • Łuczak Czesław. Polacy w okupowanych Niemczech 1945-1949. — Poznań: 1993.
  • Henryk Witkowski. Kedyw okręgu warszawskiego AK w latach 1943-1944. — Warszawa: 1984.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць

  Лапанкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў