Гай Рытчы
Гай Ры́тчы (па-ангельску: Guy Ritchie; нарадзіўся 10 верасьня 1968, Гатфілд, Гэртфардшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія) — брытанскі кінарэжысэр, сцэнарыст, прадусар. Найбольш вядомыя працы — «Зёлы, грошы, два ружжы» ды «Snatch». Уладальнік прэміі «Залатая маліна» за найгоршую рэжысуру (2002), за фільм «Swept Away».
Гай Рытчы | |
па-ангельску: Guy Ritchie | |
Дата нараджэньня | 10 верасьня 1968[1][2][3][…] (56 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | кінарэжысэр, кінапрадусар, сцэнарыст, прадпрымальнік, дзюдаіст, рэжысэр |
Сябра ў | Writers Guild of America, East[d] |
Жанры | драма і чорны гумар[d] |
Бацька | Джон Віўен Рычы[d][3] |
Маці | Эмбер Мэры Аткінсан[d][3] |
Дзеці | Дэвід Банда Мвале Чыконі Рычы[d], Рока Рычы[d][3] і Rafael Ritchie[d] |
Узнагароды | |
IMDb | ID nm0005363 |
Біяграфія
рэдагавацьЮнацтва
рэдагавацьНягледзячы на тое, што Рытчы культывуе ў сабе вобраз простага хлопца з благога раёну, у рэальнасьці ўсё ня так. Бацька Гая — Джон Рытчы — пасьпяховы выканаўчы дырэктар рэклямнай кампаніі. А вялікую частку свайго юнацтва, пасьля таго як яго бацькі разьвяліся, праводзіў у маёнтку сямнаццатага стагодзьдзя свайго айчыма, сэра Майкла Літана.
Для Рытчы, пакутуючага дысьлексіяй, знаходжаньне ў школе было проста невыносна. Ён прыклаў дужа намаганьняў, каб атрымаць сэртыфікат GCSE аб сярэдняй адукацыі. Пасьля прагляду фільма «Буч Кэсідзі ды Сандэнс Кід» Гай цьвёрда вырашыў для сябе, што яго будучыня зьвязана з вытворчасьцю фільмаў. Але ён не думае наведваць кінашколу, лічачы, што працы дыплямаваных спэцыялістаў сумныя і іх немагчыма глядзець.
Пачатак кар’еры
рэдагавацьГай Рытчы стаў адным з самых абмяркоўвальных рэжысэраў Вялікабрытаніі пасьля свайго дэбютнага фільма «Зёлы, грошы, два ружжы» ў 1998 годзе. Дзеяньне стыльнай крымінальнай камэдыі адбываецца ў Лёнданскам Іст-Эндзе, а сюжэт нагадвае адначасова фільмы Квэнтына Тарантыны і ганконскія крымінальныя пастаноўкі Джона Ву.
Асабістае жыцьцё
рэдагавацьМуж Мадонны. Ёсьць сын Рока, які нарадзіўся 11 жніўня 2000 году, у Лос-Анджэласе, Каліфорнія, ЗША. «Чым больш часу я праводжу з Рока, тым больш мне хочацца стварыць фільм для дзяцей».
Фільмаграфія
рэдагавацьГод | Назва |
---|---|
1995 | The Hard Case |
1998 | Зёлы, грошы, два ружжы |
2000 | Snatch |
2001 | The Hire: Star |
2002 | Swept Away |
2005 | Revolver |
2008 | Suspect |
2008 | RocknRolla |
2008 | Static |
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Guy Ritchie // filmportal.de — 2005.
- ^ Guy Ritchie // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в г Lundy D. R. Guy Stewart Ritchie // The Peerage (анг.)
- ^ Deutsche Nationalbibliothek Record #132246635 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьГэтая старонка ўтрымлівае застарэлыя зьвесткі.
|