Габрыэль Руа (па-француску: Gabrielle Roy; 22 сакавіка 1909, Сэн-Баніфас, Манітоба, Канада — 13 ліпеня 1983, Квэбэк, Канада) — квэбэцкая франка-канадзкая пісьменьніца.

Габрыэль Руа
Gabrielle Roy
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 22 сакавіка 1909
Сэн-Баніфас, Манітоба, Канада
Памерла 13 ліпеня 1983
Квэбэк, Канада
Пахаваная
Сужэнец Марсэль Карбот[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьніца, настаўніца
Гады творчасьці 1945—1983
Жанр паданьне[d] і аўтабіяграфія[d]
Мова француская
Дэбют 1945
Значныя творы Bonheur d'occasion (1945), La Rivière sans repos (1970), Ces enfants de ma vie (1977)
Узнагароды
кампаньён ордэна Канады прэмія «Фэміна»[d] (1947) прэмія Молсана[d] (1978) Prix Athanase-David[d] (1970) ганаровы доктар унівэрсытэту Ляваля[d] (1968) Прэмія генэрал-губэрнатара за ангельскамоўны твор[d] (1957) Прэмія генэрал-губэрнатара за ангельскамоўны твор[d] (1947) адзначаная гістарычная асоба[d] (8 сакавіка 2021) Асоба нацыянальнай гістарычнай значнасці[d] (28 сакавіка 2009) літаратурная прэмія генэрал-губэрнатара[d] (1947) літаратурная прэмія генэрал-губэрнатара[d] (1957) літаратурная прэмія генэрал-губэрнатара[d] (1977)

Жыцьцяпіс

рэдагаваць

Габрыэль Руа нарадзілася ў Сэн-Баніфасе (цяпер гэта частка места Вініпэгу). Навучалася ў акадэміі Сэн-Жазэфа на настаўніцу. Настаўнічала ў вясковых школах Манітобы[2]. У 1937 годзе едзе ў Эўропу (Лёндан, пазьней Парыж), дзе вывучае тэатральнае майстэрства. Але яе больш вабіць літаратура. Пачынае друкавацца ў францускае газэце Je suis partout. У 1939 годзе ў прадчуваньні вайны вяртаецца ў Канаду. З 1939 працуе ў Манрэалі журналісткай і працягвае пісаць. У 1945 становіцца вядомай пісьменьніцай і цалкам аддаецца пісьму[3]. У 1947 пабралася шлюбам з доктарам Марсэлям Карботам. З 1947 па 1950 разам з мужам вандруе па Эўропе. У 1952 годзе пара перабіраецца ў места Квэбэк, дзе жыве да сьмерці ў 1983 годзе.

Габрыэль Руа лічыцца адной з найбольш папулярных паваенных франкамоўных пісьменьнікаў Канады[4].

Цытата з раману пісьменьніцы «La Montagne secrète» (Сакрэтная гара) месьціцца на купюры 20 канадыйскіх даляраў: "Nous connaîtrions-nous seulement un peu nous-mêmes, sans les arts? " // «Could we ever know each other in the slightest without the arts?» (Ці ведалі б мы сябе крыху, каб не мастацтва?) [5].

Творчасьць

рэдагаваць

Дэбютавала ў 1945 годзе з сталым пазьней культавым раманам «Bonheur d’occasion» (Выпадковае шчасьце ці Ўжытае шчасьце). У першым гарадзкім квэбэцкім рамане паўстае рэалістычны партрэт жыцьця жыхароў Сэн-Анры, працоўнага раёну Манрэаля. Пісьменьніца да ўсяго прыцягнула ўвагу чытацтва да маргіналізацыі квэбэкцаў і наагул франкамоўных канадыйцаў у параўнаньні з англамоўнымі грамадзянамі[6]. Раман атрымаў некалькі ўзнагародаў: францускую прэмію Femina ў 1947 і мэдаль Франка-канадыйскай Акадэміі[7]. Пераклад твору на ангельскую мову быў пасьпяхова прададзены ў ЗША. Раман быў перакладзены на некалькі моваў. Гэта прыцягнула столькі ўвагі, што аўтарка на пэўны час вярнулася жыць на Захад Канады, каб пазьбегнуць увагі і рэклямы[8].

Таксама пісала для дзяцей. Шмат твораў пісьменьніцы, асабліва аўтабіяграфічнага характару, былі апублікаваныя пасьля сьмерці: напрыклад, «La Détresse et l’Enchantement» (1984), «Le temps qui m’a manqué» (1997)[9].

Раманы:

● Bonheur d’occasion (1945),

● La Petite Poule d’Eau (1950),

● Alexandre Chenevert, caissier (1954),

● Rue Deschambault (1955),

● La Montagne secrète (1961),

● La Route d’Altamont (1966),

● Ces enfants de ma vie (1977).

Зборнікі навэляў і апавяданьняў:

● La Rivière sans repos (1970),

● Cet été qui chantait (1972), апавяданьні

● Un jardin au bout du monde (1975), навэлі

● Ely! Ely! Ely! (1979), навэлі

● De quoi t’ennuies-tu, Éveline? (1982), навэлі

Эсэ:

● Fragiles lumières de la terre (1978).

Дзіцячая літаратура:

● Ma vache Bossie (1976),

● Courte-Queue (1979).

Пасьмяротныя творы:

● La Détresse et l’Enchantement (1984), аўтабіяграфія

● L’Espagnole et la Pékinoise (1987),

● Ma chère petite sœur. Лісты Бэрнадэт 1943—1970 (1988)

● Le temps qui m’a manqué (1997), аўтабіяграфія

● Contes pour enfants (1998), (2000)

● Le Pays de Bonheur d’occasion et autres écrits autobiographiques épars et inédits (2000)

● Mon cher grand fou… Лісты Марсэлю Карботу 1947—1979 (2001)

● Ma petite rue qui m’a menée autour du monde (2002)

● Femmes de lettres. Лісты Габрыэль Руа сваім сяброўкам 1945—1978 (2005)

● Rencontre et entretiens avec Gabrielle Roy 1947—1979 (2005)

● Heureux les nomades et autres reportages (2007)

● Cet été qui chantait, suivi de deux contes pour enfants (2012)[10].

  1. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.
  2. ^ François Ricard, Gabrielle Roy. Une Vie, Les Éditions du Boréal, Montréal 2000.
  3. ^ François Ricard, Gabrielle Roy. Une Vie, Les Éditions du Boréal, Montréal 2000.
  4. ^ François Ricard: Gabrielle Roy, une vie, Montréal, Boréal, 1996.
  5. ^ L’Oeuvre artistique dans les billets de banque canadiens, Banque du Canada, 2006, (ISBN 0-660-63246-2), https://www.bankofcanada.ca/wp-content/uploads/2010/07/promo_art.pdf
  6. ^ Cécilia W. Francis, Gabrielle Roy, autobiographe: subjectivité, passions et discours, Presses de l’Université Laval, 2006.
  7. ^ Collectif, «Le Survenant et Bonheur d’occasion: rencontre de deux mondes», Études françaises, numéro préparé par Pierre Nepveu et François Ricard, vol. 33, n° 3, 1997, 145 p. (http://revue-etudesfrancaises.umontreal.ca/volume-33-numero-3/
  8. ^ Gabrielle Roy et l’espace éclaté. Cahiers franco-canadiens de l’Ouest, vol 6, No 2, automne 1994, p. 201—221.
  9. ^ Cécilia W. Francis, Gabrielle Roy, autobiographe: subjectivité, passions et discours, Presses de l’Université Laval, 2006.
  10. ^ Gabrielle Roy: du manuscrit au virtuel, Hyperroy, https://web.archive.org/web/20210228102324/http://hyperroy.nt2.uqam.ca/