Віцейка
Віцейка (Вітка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Віцейка лац. Viciejka | |
Witteke | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Witto + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Вітка |
Вытворныя формы | Відзейка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Віцейка» |
Паходжаньне
рэдагавацьВіціка, пазьней Вітэка або Вітка (Witicha, Witteke, Wittke) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон'[2], старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[3].
Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Wittich (Witych)[4].
У Прусіі бытавала імя Вітэка: Witeche (1349 год)[5]. У 1645 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Ambrosius Witteck, Sensburgensis Borussus, у 1649 годзе — Fridericus Wittich, Angerburgensis Borussus[6].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: а инъшых люди у Высокодворскомъ повете на имя… а Сымона и Берната Витеиковичовъ (12 траўня 1511 году)[7]; тяглыхъ людеи у Высокодворъскомъ жо повете на имя Сымона а Беръната Витеиковичовъ (29 траўня 1511 году)[8]; тяглых людеи у Высокодворскомъ жо повете на имя Симана, а Берната Витеиковичов (10 чэрвеня 1511 году)[9].
Носьбіты
рэдагаваць- Казімер Габрыель Віцейка — адміністратар маёнтку Брашэвічаў, які ўпамінаецца ў 1670 годзе[10]
Вітэйкі — літоўскі шляхецкі род[11].
Віткевічы (Witkiewicz) — літоўскі шляхецкі род[12].
Вітыкі (Wittyk) гербу Штэрнбэрг — шляхецкі род Рэчы Паспалітай[13].
У актах Вялікага Княства Літоўскага ўпаміналіся маёнтак Віцейкі або Нендры ў Вількамірскім павеце і сяло Віцейкішкі каля Гедройцаў[14].
На гістарычнай Вількаміршчыне існуе вёска Віцейкі.
Крыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1564.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 291.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 292.
- ^ Trautmann R. Die altpreußischen Personennamen. — Göttingen, 1925. S. 120.
- ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 473, 511.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 226—227.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 8 (1499—1514). — Vilnius, 1995. P. 446.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 9 (1511—1518). — Vilnius, 2002. P. 74.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 10. ― Вильна, 1913. С. 255.
- ^ Сьпіс шляхецкіх родаў, прозьвішчы якіх пачынаюцца на В, Згуртаваньне беларускай шляхты
- ^ Polska encyklopedja szlachecka. T. 12. — Warszawa, 1938. S. 166.
- ^ Gajl T. Herby Szlacheckie Rzeczypospolitej Obojga Narodow. — Gdańsk, 2003. S. 320.
- ^ Indeks alfabetyczny miejscowości dawnego wielkiego Księstwa Litewskiego: A—K (Abakanowicze — Kujany). Wilno, 1929. S. 158.