Карэл Штэкер (па-чэску: Karel Stecker, па-нямецку: Karl Stecker; 2 лютага 1861, Косманасі — 13 сакавіка 1918, Млада-Болеслаў) — адзін зь вядучых чэскіх музычных тэарэтыкаў пачатку XX стагодзьдзя[5], кампазытар, арганіст, музычны пэдагог. Брат вандроўцы Антаніна Штэкера.

Карэл Штэкер
Дата нараджэньня 22 студзеня 1861(1861-01-22)[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 13 сакавіка 1918(1918-03-13)[2][3][4] (57 гадоў)
Месца сьмерці
Месца вучобы
Занятак музыказнаўца, кампазытар, арганіст, музычны пэдагог, настаўнік, тэарэтык музыкі
Жанры клясычная музыка і літургічная музыка[d]
Інструмэнты арган[d]

Біяграфія

рэдагаваць

Вывучаў філязофію ў Карлавым унівэрсытэце ў Отакара Госьцінскага і адначасова арган і тэорыю музыкі ў Праскай школе арганістаў у Францішака Скугерскага. У 1885—1892 гадах рэгент хору ў праскай царкве Святой Уршулі.

Пераважна вядомы як шматгадовы (з 1889 г.) выкладчык кампазыцыі, кантрапункту і аргана ў Праскай кансэрваторыі, музыкант, вучнямі якога былі многія вядучыя майстры чэскай музыкі першай паловы XX стагодзьдзя — Вітэзслаў Новак, Ёзэф Сук, Багуслаў Марціну, Отакар Ерэміяш, Отакар Зіх і іншыя — у некаторых выпадках маюць складанасьці ў паразуменьні з кансэрватыўным настаўнікам[6].

Як тэарэтык выступаў прыкметным апанэнтам Гуга Рымана. Апублікаваў двухтомную «Ўсеагульную гісторыю музыкі» (па-чэску: Všeobecný dějepis hudby; 1892, некалькі перавыданьняў). У 1907—1919 гадах разам з Карэлам Гофмайстэрам рэдагаваў газэту «Музычны агляд» (па-чэску: Hudební revue).

Штэкеру належыць шэраг арганных і харавых твораў, пераважна царкоўных.

  1. ^ Československý hudební slovník osob a institucí (чэс.) / пад рэд. G. Černušák, B. Štědroň, Z. Nováček
  2. ^ а б в г Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  3. ^ а б в г Архіў прыгожых мастацтваў — 2003.
  4. ^ а б в Рэгіянальная база зьвестак Цэнтральначэскай навуковай бібліятэкі ў Кладне
  5. ^ Jaroslav J. Zmrhal, Vojta Beneš. Bohemia: A brief evaluation of Bohemia's contribution to civilization. — Bohemian National Alliance, 1917.  (анг.)
  6. ^ Miloš Šafránek.Bohuslav Martinů, his life and works - A. Wingate, 1962. — P. 48.  (анг.)