Вітукін (Віткін) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Wituchin
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wito + Ginn
Wito + суфікс -кін (-kin)
Іншыя формы
Варыянт(ы) Віткін
Вытворныя формы Відзігін
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Вітукін»

Паходжаньне

рэдагаваць

Вітукін або Вітыкін (Wituchin, Witikinus) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -віт- (імёны ліцьвінаў Віцень, Віталт, Вітарт; германскія імёны Wittenus, Witolt, Witard) паходзіць ад гоцкага wit 'веда, розум, закон', старасаксонскага witan 'ведаць' або ад асновы -від-[2], а аснова -гін- (-ген-, -кін-) (імёны ліцьвінаў Гендрута, Кімунд, Менгін; германскія імёны Genedrudis, Ginmund, Mennigen) — ад гоцкага gin- 'пачатак'[3] (гоцкае *ginnan, германскае *gennan 'пачынаць'[4]). Апроч таго, у германскіх імёнах адзначаецца суфікс-пашыральнік -кін (-кен)[5].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: Witkiniowa (1763 год)[6]; Krystyna Witukin (1820 год)[7].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1563, 1567.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 291.
  3. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  4. ^ G // Köbler G. Gotisches Wörterbuch. 4. Aufl, 2014.
  5. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 356.
  6. ^ Jareckaitė E., Moters kasdienis gyvenimas Merkinėje XVIII a., Bakalauro darbas. — Šiauliai, 2013. P. 57.
  7. ^ Liszkowo, Geneteka baza Polskiego Towarzystwa Genealogicznego