Віторыя
Віторыя (па-гішпанску: Vitoria, па-басконску: Gasteiz) — горад на поўначы Гішпаніі, адміністрацыйная сталіца правінцыі Алява і аўтаномнай супольнасьці Краіна Баскаў. Другі па велічыні горад Краіны баскаў пасьля Більбао. На 2009 год у Віторыі зарэгістраваныя 235 661 жыхар. У нашы дні ў Гішпаніі горад, вядомы пад «камбінаванай» назвай Vitoria-Gasteiz, сумяшчаюць традыцыйна гішпанскую і басконскую назвы.
Віторыя | |||||
гішп. Vitoria | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1181 | ||||
Краіна: | Гішпанія | ||||
Аўтаномная супольнасьць: | Краіна Баскаў | ||||
Правінцыя: | Алява | ||||
Кіраўнік: | Maider Etxebarria[d][1] | ||||
Плошча: | 276,81 км² | ||||
Вышыня: | 525 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2010) | |||||
колькасьць: | 238 247 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 860,69 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 01001–01015 | ||||
Нумарны знак: | VI | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 42°50′48″ пн. ш. 2°40′23″ з. д. / 42.84667° пн. ш. 2.67306° з. д.Каардынаты: 42°50′48″ пн. ш. 2°40′23″ з. д. / 42.84667° пн. ш. 2.67306° з. д. | ||||
Віторыя | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://www.vitoria-gasteiz.org/ |
Гісторыя
рэдагавацьУ 1181 годзе кароль Навары Санча VI Мудры пабудаваў гарадок Новая Віторыя на ўзгорку, які займалі прымітыўныя пабудовы Гастэйса, якія, па падліках навукоўцаў ужо мелі стогадовы ўзрост, там жа знаходзілася каменная сьцяна, якая служыла ўмацаваньнем. У 1199 годзе горад быў абложаны й захоплены войскамі Альфонса VIII, які далучыў горад да Каралеўства Кастыліі. Горад быў паступова пашыраны й у 1431 годзе ён атрымаў статус гораду. У 1813 годзе ў Віторыі адбылося буйная бітва паміж ангельскімі й францускімі войскамі.
Да сярэдзіны ХХ стагодзьдзя Віторыя заставалася невялікім мястэчкам на поўначы Гішпаніі, аднак з прыходам дэмакратыі на Пірэнэйскі паўвостраў пачалася рэзкая індустрыялізацыя й рост колькасьці насельніцтва. 20 траўня 1980 году Віторыя стала адміністрацыйным цэнтрам аўтаномнай супольнасьці Краіны Баскаў і сюды пераехалі галоўныя палітычныя інстытуты, як то парлямэнт і ўрад супольнасьці.
Транспарт
рэдагавацьВіторыя знаходзіцца на чыгуначнай лініі, якая злучае Мадрыд з Сан-Сэбастыянам і Францыяй. Яшчэ адна чыгуначная лінія адыходзіць на ўсход да Памплёны. Па ўсіх напрамках вядзецца рэгулярны рух пасажырскіх і грузавых цягнікоў. Аэрапорт Віторыі знаходзіцца ў некалькіх кілямэтрах на паўночны захад ад гораду й выкарыстоўваецца галоўным чынам для грузавых рэйсаў.
Горад абслугоўваецца сеткай маршрутаў гарадзкіх аўтобусаў. З 2008 году ў горадзе працуе сучасны трамвай, які эксплюатуецца арганізацыяй EuskoTran. З 2004 году ўладамі гораду арганізоўваецца бяскоштавы пракат ровараў для мяшчанаў і гасьцей гораду[2].