Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Коваль.

Віталь Коваль (нарадзіўся 31 сакавіка 1980 году, Перм, РСФСР) — беларускі хакеіст, брамнік. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў Расеі, але па паходжаньні — беларус, бацька хакеіста з Маладэчна[1].

Віталь Коваль
Рост 188 см
Вага 98 кг
Пазыцыя брамнік
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства Беларусь
Дата нараджэньня 31 сакавіка 1980 (43 гады)
Месца нараджэньня Перм, РСФСР, СССР
Клюб Нафтахімік Ніжнякамск
Выступаў за Молат-Прыкам’е-2
Нафтавік Ленінагорск
Молат Прыкам'е
Матор Барнавул
Молат Прыкам'е
Мэталюрг Ліепая
Нёман Горадня
Дынама Менск
Атлянт
Тарпэда Ніжні Ноўгарад
Салават Юлаеў Уфа
Нацыянальная зборная Мужчынская зборная Беларусі па хакеі Беларусь
Гульнявая кар’ера 1998 — цяпер

Кар’ера рэдагаваць

Кар’еру пачынаў у 1998 годзе ў пермскім клюбе «Молат-Прыкам'е-2» у першай расейскай лізе і выступаў за яго да 2000 году. У 2000 годзе перайшоў у «Нафтавік Ленінагорск» і стаў выступаць у вышэйшай лізе чэмпіянату Расеі. Пермскі «Молат-Прыкам'е» выяўляла цікавасьць да свайго выхаванца, і ў 2001 годзе Віталь падпісаў кантракт з клюбам і перайшоў у расейскую супэрлігу.

У 20032004 ізноў выступаў у расейскай вышэйшай лізе за барнавульскі «Матор». У 2004-2005 адыграў апошні сэзон у чэмпіянаце Расеі за «Молат-Прыкам'е». Па сканчэньні сэзону перайшоў у гарадзенскі «Нёман» і тры сэзоны запар правёў у беларускай экстралізе. У 2008 утварылася КХЛ, і Віталь Каваль з 2008 па 2010 — гулец менскага «Дынама», з 2010 па 2011 — гулец падмаскоўнага «Атлянту». З 2011 году — гулец ніжагародзкага «Тарпэда».

Міжнародная кар'ера рэдагаваць

Дэбютаваў за зборную Беларусі на чэмпіянаце сьвету 2008, у матчы са зборнай Швэцыі. Згуляў шыкоўны матч супраць зборнай Расеі і стаў героем матчу, адбіўшы 53 кідка[2]. Таксама ўдзельнічаў на чэмпіянатах сьвету 2009 і 2010 і на Алімпіядзе 2010, дзе таксама змог нядрэнна выступіць<[3]. Прыняў удзел на хатнім для Беларусі Чэмпіянаце сьвету 2014, але ня змог прыняць удзел у плэй-оф з-за траўмы.

Дасягненьні рэдагаваць

Крыніцы рэдагаваць

Вонкавыя спасылкі рэдагаваць