Віталь Жалудок (нарадзіўся 11 жніўня 1986 году) — беларускі футбаліст, брамнік.

Віталь Жалудок
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 11 жніўня 1986(1986-08-11)[1] (38 гадоў)
Рост 188 см
Вага 78 кг
Пазыцыя брамнік
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006 Асіпавічы 17 (0)
2007 Камунальнік[d] 4 (0)
2008—2011 Менск 3 (0)
2010 Рэчыца-2014 20 (0)
2014 ПАО Крусонас[d] 18 (0)
2014 Слуцак 0 (0)
2015 Ліда 27 (0)
2016 Ашмяны-БДУФК 9 (0)

Кар’ера

рэдагаваць

Выхаванец менскага «Тарпэда». Дарослую кар’еру пачынаў у дублі «Дарыды». Пасьля выступленьня за «Асіпавічы» і «Камунальнік», а пасьля стаў гульцом «Менску», дзе быў рэзэрвовым брамнікам. У 2009 годзе на правах арэнды гуляў за рэчыцкі «Ведрыч-97» і быў прызнаны найлепшым гульцом каманды ў сэзоне. Па заканчэньні сэзону 2011 году пакінуў «Менск» у якасьці свабоднага агента, і ў 2012 годзе папоўніў склад грэцкага клюбу «Плятаніяс»[2], за які згуляў толькі ў двух матчах і прапусьціў 9 галоў.

У студзені 2014 году на правах арэнды далучыўся да клюбу трэцяга дывізіёну Грэцыі «ПАО Крусонас»[3]. Паводле вынікаў сэзону дапамог камандзе захаваць месца ў лізе, але на момант прыходу брамніка яна знаходзілася на апошнім месцы[4]. У ліпені 2014 году падпісаў кантракт з клюбам «Слуцак»[5]. У складзе «Слуцку» быў другім брамнікам і гэтак не згуляў за асноўную каманду. У лютым 2015 году перайшоў у «Ліду»[6], дзе стаў асноўным брамнікам. У пачатку 2016 году падпісаў кантракт з клюбам «Ашмяны»[7].

Пачынаў сэзон у якасьці асноўнага брамніка, аднак улетку ў сувязі з абвінавачваньнем ва ўдзеле ў дагаварных матчах пакінуў каманду. За ўдзел у дамоўленых гульнях спачатку аштрафаваны судом Першамайскага раёну Менску ў кастрычніку 2017 году[8], а ў лютым 2018 году пажыцьцёва дыскваліфікаваны Беларускай фэдэрацыяй футболу[9]. Пасьля зыходу з «Ашмянаў» пачаў працаваць па-за футболам, гуляючы таксама на аматарскім узроўні[10].

Статыстыка

рэдагаваць
Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Ліда 2015 Першая ліга 27 –45
Ашмяны 2016 Першая ліга 9 –21

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць