Віні Джонз
Ві́ні Джонз (па-ангельску: Vinnie Jones; нарадзіўся 5 студзеня 1965 году, Ўотфард[1]) — былы брытанскі футбаліст (граў за зборную Ўэйлзу), цяпер актор.
Віні Джонз | |
Vinnie Jones | |
Віні Джонз у 2007 годзе | |
Імя пры нараджэньні | Vincent Peter Jones |
---|---|
Род дзейнасьці | футбаліст, актор |
Дата нараджэньня | 5 студзеня 1965 (59 гадоў) |
Месца нараджэньня | Ўотфард, Ангельшчына |
Занятак | актор, кінаактор, футбаліст, актор агучваньня, тэлеактор |
Сайт | vinniejones.co.uk |
Жыцьцяпіс
рэдагавацьДжонз нарадзіўся ў горадзе Ўотфардзе, у сям’і Пітэра і Гленды Джонзаў. Футбольшую кар’еру ён пачаў у 1984 годзе ў Нацыянальнай канфэрэнцыі, на той час найвышэйшы дывізіён футбольнай канфэрэнцыі Ангельшчыны, за клюб «Ўіялдстоўн». Ён граў адзін сэзон за клюб другой швэдзкай лігі «Гольмсунд» у 1986 годзе і дапамог яму заняць першае месца ў лізе[2].
Пад час футбольнай кар’еры Віні Джонз граў за такія клюбы ангельскай лігі, як «Ўімбэлдан», «Лідс Юнайтэд», «Шэфілд Юнайтэд», «Чэлсі» і «Кўінз Парк Рэйнджарз». Быў вядомы з-за вострага, часта грубага стылю гульні, па прычыне чаго яго часта выдалялі з поля. Разам з клюбам «Ўімбэлдан», у 1988 годзе здабыў Кубак Ангельшчыны. За зборную Ўэйлзу, Віні Джонз, народжаны ў Ангельшчыне, змог гуляць дзякуючы паходжаньню продкаў. Нягледзячы на тое, што за зборную Ўэйлзу ён гуляў усяго некалькі матчаў, быў выбраны яе капітанам.
Як актор, Віні Джонз дэбютаваў у фільме Гая Рытчы «Зёлы, грошы, два ружжы» ў 1998 годзе, дзе граў ролю лёнданскага бандыта Вялікага Крыса. Пасьля гэтага ён пасьпеў зьняцца ў некалькіх дзясятках фільмаў, звычайна ў роля бандытаў.
Крыніцы
рэдагавацьВонкавыя спасылкі
рэдагаваць- Афіцыйная старонка (анг.)