Вінтаўт
Вінтаўт — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Вінтаўт лац. Vintaŭt | |
Wintold | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Wint + Wald |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Вінтаўт» |
Паходжаньне
рэдагавацьВінталд або Вінідалт (Wintold, Winidolt) — імя германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вінд- (-вінт-) (імёны ліцьвінаў Вінтыла, Віндэр, Эвінт; германскія імёны Wintila, Winder, Evind) паходзіць ад германскага Winiþa, Winida 'назва племені вэнэдаў, перанесеная пазьней на славянаў'[2], а аснова -валд- (-алд, -олт) (імёны ліцьвінаў Геральт, Левалт, Рамвольт; германскія імёны Gerwald, Lewolt, Romuald) — ад гоцкага і германскага waldan 'валодаць, гаспадарыць' або wulþus 'слава, мажнасьць'[3]. Апроч таго, адзначалася германскае імя Teutwin (Teut-win)[4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: бояре виленскии… Можеико Вондовътовичъ (25 лістапада 1500 году)[5]; Павел Винтовтович (1528 год)[6].
Носьбіты
рэдагаваць- Павал Вінтаўтавіч — баярын Ковенскага павету, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
Глядзіце таксама
рэдагавацьКрыніцы
рэдагаваць- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1557, 1620.
- ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 289.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
- ^ Kapff R. Deutsche Vornamen: mit den von ihnen abstammenden Geschlechtsnamen sprachlich erläutert. — Nürtingen am Neckar, 1889. S. 80.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 5 (1427—1506). — Vilnius, 2014. P. 148—149.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 83.