Віндэр

мужчынскае імя і прозьвішча

Віндэр, Вінтэр (Вінтар) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.

Windhere
Паходжаньне
Мова(-ы) германскія
Утворанае ад Wind + Heri
Іншыя формы
Варыянт(ы) Вінтэр, Вінтар
Зьвязаныя імёны Hariovind
Зьвязаныя артыкулы
якія пачынаюцца з «Віндэр»

Паходжаньне

рэдагаваць

Віндэр або Вінтэр (Windhere, Winder, Winter) і Гарывінд (Hariovind) — імёны германскага паходжаньня[1]. Іменная аснова -вінд- (-вінт-) (імёны ліцьвінаў Вінтыла, Вінтаўт, Эвінт; германскія імёны Wintila, Wintold, Evind) паходзіць ад германскага Winiþa, Winida 'назва племені вэнэдаў, перанесеная пазьней на славянаў'[2], а аснова -гер- (-ер-) (імёны ліцьвінаў Герман, Гунтэр, Кіндэр; германскія імёны Herman, Gunter, Kinder) — ад гоцкага harjis[3], германскага heri 'войска, загон' або гоцкага hairus[4], германскага heru 'меч'[5].

Этымалягічны слоўнік старапольскіх асабовых імёнаў, выдадзены Польскай акадэміяй навук, адзначае гістарычнае бытаваньне ў Польшчы германскага імя Winter[6].

У 1582 годзе ў Каралявецкім унівэрсытэце навучаўся Matthias Winterus, Borussus, у 1614 годзе — Hyeronimus Winter, Borussus Regiomontanus… Christophorus Winter, Borussus Regiomontanus[7].

Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: лесничымъ… вилкеискому, юрборъскому, скерстомонскому и веленьскому — Якубу Винтеру… лесничого пущь наших Юрборъское, Вилкеиское, Веленъское и Скерстомоньское Якуба Винтера (1568 год)[8]; do leśniczych… do Wintera (кастрычнік 1569 году)[9]; Wincenty Winderowicz z Żegzdr (9 лютага 1791 году)[10].

Носьбіты

рэдагаваць

Вінтэры (Winter) — літоўскі шляхецкі род з Троцкага павету[11].

У XVI ст. існаваў «дварэц» Вінтарышкі (Винторишки) у Жамойцкім старостве[12].

На 1901 год існавала вёска Вінтараўка на поўначы Ноўгарад-Северскага павету Чарнігаўскай губэрні[13].

Глядзіце таксама

рэдагаваць
  1. ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1617, 1619.
  2. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 289.
  3. ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 143.
  4. ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 124.
  5. ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 17.
  6. ^ Słownik etymologiczno-motywacyjny staropolskich nazw osobowych. T. 5: Nazwy osobowe pochodzenia niemieckiego. — Kraków, 1997. S. 289.
  7. ^ Die matrikel der Universität Königsberg i. Pr. Bd. 1: Die Immatrikulationen von 1544—1656. — Leipzig, 1910. S. 78, 215—216.
  8. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 531 (9) (1567—1569). — Vilnius, 2001. P. 75—76, 78.
  9. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 52 (1569—1570). — Vilnius, 2004. P. 80.
  10. ^ Akta zjazdów stanów Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 2. — Warszawa, 2009. S. 468.
  11. ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2022. S. 445.
  12. ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 55.
  13. ^ Список населенных мест Черниговской губернии, имеющих не менее 10 жителей, по данным за 1901 год. — Чернигов, 1902. С. 30.