Вілярбан
Вілярба́н (па-француску: Villeurbanne, [vi.lœʁ.ban]) — горад (камуна) на ўсходзе Францыі, у прадмесьці Ліёну (на паўночны ўсход ад апошняга). З 1 студзеня 2015 уваходзіць у склад Ліёнскай мэтраполіі. Насельніцтва 156 928 чалавек (на 2021 год).
Вілярбан | |||||
франц. Villeurbanne | |||||
| |||||
Краіна: | Францыя | ||||
Рэгіён: | Авэрнь-Рона-Альпы | ||||
Кіраўнік: | Седрык ван Стывендаль[d] | ||||
Плошча: | 14,52 км² | ||||
Вышыня: | 165—189 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва (2021) | |||||
колькасьць: | 156 928 чал. | ||||
шчыльнасьць: | 10 807,71 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+1 | ||||
летні час: | UTC+2 | ||||
Паштовы індэкс: | 69100 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 45°45′58″ пн. ш. 4°52′46″ у. д. / 45.76611° пн. ш. 4.87944° у. д.Каардынаты: 45°45′58″ пн. ш. 4°52′46″ у. д. / 45.76611° пн. ш. 4.87944° у. д. | ||||
Вілярбан | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Сайт (фр.) |
Гісторыя
рэдагавацьНазва Вілрбан паходзіць ад лацінскага villa urbana — рымскага паселішча, заснаванага тут каля 40 г. да н. э.. У сярэднявеччы Вілярбан быў часткай правінцыі Дафінэ, якая адыйшла да каралеўства Францыі ў 1349 (сам Вілёрбан стаў францускім толькі ў 1355). З пачаткам прамысловай рэвалюцыі ў Вілёрбане пачынае разьвівацца прамысловасьць — спачатку тэкстыльная, затым хімічная і машынабудаваньне. У сярэдзіне XIX стагодзьдзя вілёрбанцы, у адрозьненьне ад жыхароў некаторых іншых прадмесьцяў Ліёну, адмовіліся ад далучэньня іх гораду да буйнейшага суседа.
Гарады-сябры
рэдагавацьДадатковыя зьвесткі
рэдагаваць- Вілярбан зьяўляецца найбуйнейшым паводле колькасьці насельніцтва прадмесьцем Ліёну, найбуйнейшай камунай, якая не зьяўляецца цэнтрам аглямэрацыі, а таксама найбуйнейшым сярод тых гарадоў Францыі, што не зьяўляюцца адміністрацыйнымі цэнтрамі ні прэфэктураў, ні пад-прэфэктураў.
- У горадзе пражываюць прадстаўнікі самых розных рэлігійных канфэсіяў: каталікі, пратэстанты, юдэі, мусульмане, будысты. Істотнай зьяўляецца і супольнасьць украінцаў-уніятаў.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьВілярбан — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- City Population (анг.)