Вільгэльм Вунт
Вільгэ́льм Макс Вунт (1832, цяпер Мангайм, зямля Бадэн-Вюртэмбэрг, Нямеччына — 1920, в. Грасботэн, зямля Саксонія, Нямеччына) — нямецкі фізыёляг, псыхоляг, філёзаф і мовазнаўца. Адзін з заснавальнікаў псыхалёгіі, які першым назваўся псыхолягам. Акрэсьліў псыхалёгію ў якасьці асобнай ад біялёгіі навукі. У 1879 годзе заснаваў у Ляйпцыскім ўнівэрсытэце першую працоўню псыхалягічных дасьледаваньняў, што зрабіла псыхалёгію незалежнай галіной вывучэньня. У працоўні акрэсьліў душэўныя разлады і выявіў пашкоджаныя вобласьці мозга. У 1883 годзе заснаваў першы псыхалягічны часопіс «Філязофскія дасьледаваньні» (ням. Philosophische Studien).
Вільгэльм Вунт | |
![]() | |
Нарадзіўся |
16 жніўня 1832[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][10] Некараў, Мангайм, Вялікае герцагства Бадэн, Нямецкі зьвяз[10] |
---|---|
Памёр |
31 жніўня 1920[12][1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][10][10] (88 гадоў) Ляйпцыг, Саксонія[d], Вольная дзяржава Прусія, Ваймарская рэспубліка[10] |
Навуковая сфэра | фізыялёгія, псыхалёгія народаў і экспэрымэнтальная псыхалёгія |
Месца працы | Ляйпцыскі ўнівэрсытэт (1875—1917) |
Альма-матэр | Гайдэльбэрскі ўнівэрсытэт (1956) |
Навуковая ступень | доктарская ступень |
Навуковы кіраўнік | Карл Эвальд Гасэ |
Вучні | Эдўард Тычэнэр, Грэнвіл Стэнлі Гол, Освальд Кюльпэ, Гуго Мюнстэрбэрг, Уладзімер Бехцераў, Джэймз Кэтл, Лайтнэр Ўітмэр |
Вядомы як | «Бацька» досьледнай псыхалёгіі |
Узнагароды і прэміі |
Выводзіў сьвядомасьць з душэўнай прычыннасьці, а паводзіны — з успрыманьня. Вылучыў 3 ступені пазнаньня: пачуцьцёвае (паўсядзённага жыцьця), разважнае (асобных навук, якія ўвасабляюць розныя погляды на адзін прадмет), разумнае (спалучэньне ведаў у мэтафізыцы)[13].
БіяграфіяРэдагаваць
Нарадзіўся ў сям’і лютэранскага сьвятара Максімільяна Вунта. Быў 4-м дзіцём. Дзед па мячы Фрыдрых Вунт (1742—1805) працаваў прафэсарам геаграфіі і быў пастарам у Віблінгене (цяпер акруга ў Гайдэльбэргу).
Вывучаў мэдыцыну ва ўнівэрсытэтах Тубінгену, Гайдэльбэргу і Бэрліну. У 1857 годзе стаў выкладчыкам, а з 1864 году — прафэсар Гайдэльбэрскага ўнівэрсытэту, у 1874 годзе — прафэсар філязофіі Цюрыскага ўнівэрсытэту; у 1875—1917 гадах — ардынарны прафэсар Ляйпцыскага ўнівэрсытэту (у 1889—1890 гадах — ягоны рэктар).
14 жніўня 1872 году ажаніўся на Сафіі Маў (1844—1912), дачцэ кільскага прафэсара багаслоўя Гайнрыха Маў і сястры археоляга Аўгуста Маў (1840—1909). Меў у шлюбе 3 дзяцей, у тым ліку сына Макса Вунта, які стаў філёзафам.
У этнапсыхалягічным дасьледаваньні «Псыхалёгія народаў» (т. 1—10, 1900—1920 гг.) зьмясьціў псыхалягічнае тлумачэньне вераваньняў, мастацтва і паданьняў[13].
Памёр у Грасботэне, што каля Ляйпцыгу.
КрыніцыРэдагаваць
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834.
- ^ а б Encyclopædia Britannica
- ^ а б SNAC — 2010.
- ^ а б Анталягічны праект філязофіі Індыяны
- ^ а б Sächsische Biografie — 1999.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Store norske leksikon — 1978.
- ^ а б Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia Catalana, 1968.
- ^ а б в г д е ё ж з Турынская акадэмія навук — 1757.
- ^ Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ Вундт Вильгельм // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969.
- ^ а б Вунт // Беларуская энцыкляпэдыя ў 18 тамах / гал.рэд. Генадзь Пашкоў. — Менск: Беларуская энцыкляпэдыя імя Петруся Броўкі, 1999. — Т. 4. — С. 294. — 480 с. — 10 000 ас. — ISBN 985-11-0090-0
Вонкавыя спасылкіРэдагаваць
Вільгэльм Вунт — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- Працы Вільгэльма Вунта(ням.)