Вікіпэдыя:Праект:Хімія
Мэта гэтага праекту — стварэньне новых якасных артыкулаў па хімічнай тэматыцы ў Вікіпэдыі, а таксама паляпшэньне ўжо існых у ёй артыкулаў.
Галоўная мэта праекту — напаўненьне беларускай Вікіпэдыі якасным матэрыялам хімічнай і каляхімічнай тэматыкі, які да таго ж быў бы добра арганізаваным і выкананым у адзіным стылі.
Як гэтага дасягнуць?
- Распрацоўкай хімічных артыкулаў і шаблёнаў
- Ілюстрацыяй артыкулаў
- Катэгарызацыяй артыкулаў
- Перакладам артыкулаў зь іншамоўных Вікіпэдыяў. Для хіміі ня мае значэньня, якой моваю яна напісана, — факты заўжды застануцца фактамі незалежна ад палітычных перакананьняў (але не забывайце пазначаць на старонцы абмеркаваньня крыніцу перакладу шаблёнам {{Перакладзены артыкул}}).
- Дзе лепей браць артыкулы/шаблёны для перакладу?
- Ангельскі партал — Вялікабрытанія і ЗША — выбітныя навуковыя дзяржавы, і большасьць артыкулаў па хіміі выходзіць ангельскай мовай. Удзел у напісаньні артыкулаў ангельскай Вікіпэдыі бяруць і асобныя знакамітыя навукоўцы.
- Нямецкі партал — Нямеччына — тая дзяржава, дзякуючы якой адбыўся росквіт хіміі ў першай палове XX стагодзьдзя — з прычыны Другой сусьветнай вайны зь Нямеччыны зьехала мноства навукоўцаў, якія надалі дзейны імпульс разьвіцьцю навукі ў ЗША і СССР.
- Расейскі партал.
Калі Вас цікавіць хімія, далучайцеся да праекту. Для гэтага дадайце інфармацыю пра сябе ў сьпіс удзельнікаў, далучайцеся да абмеркаваньняў, і, пэўна ж, пішыце й рэдагуйце артыкулы на хімічную тэматыку!
Шаблёны
рэдагаваць- {{Хімічны элемэнт}} — шаблён-картка элемэнтаў пэрыядычнай сыстэмы.
- {{Рэчыва}} — шаблён-картка хімічнага рэчыва.
- {{Лекавы сродак}} — шаблён-картка фармацэўтычных прэпаратаў.
- {{Хімічная формула}} — для зручнага запісу ніжняга рэгістру.
- {{Накід:Хімія}} — для незавершаных артыкулаў
Фарматаваньне
рэдагавацьЦікавыя HTML-тэгі:
<math chem>A \ce{->[\ce{+H2O}]} B</math>
выдае:
<chem>H2SO4</chem>
выдае:
Для таго, каб узяць удзел у праекце, проста пастаўце тут свой вікі-подпіс (увесьці запар чатыры хвалістыя знакі: ~~~~
— і пстрыкнуць «захаваць старонку»).
Можаце таксама зьмясьціць на сваёй старонцы шаблён {{Удзельнік/Праект Хімія}} або {{Удзельнік/Хімія}}.
На стварэньне
рэдагаваць- Аўтаматычна згенэраваны сьпіс адсутных артыкулаў у катэгорыі „Хімія“.
- Разьдзел „Хімія“ ў пашыраным сьпісе артыкулаў, якія мусяць быць ва ўсіх Вікіпэдыях.
- 99 артыкулаў па хіміі, якія мусяць быць ва ўсіх Вікіпэдыях.
- Шаблён:Разьдзелы хіміі (d), Шаблён:Станы матэрыі (d), Шаблён:Хімічнае абсталяваньне (d), Шаблён:Хімраўнавага (d).
- Шаблён:Амінакісьлі (d), Шаблён:Вугляводы (d), Шаблён:Нукляінавыя кісьлі (d), Шаблён:Плястмасы (d), Шаблён:Сьпірты (d), Шаблён:Фэрмэнты (d).
- Артыкулы з шаблёну {{Нобэлеўская прэмія па хіміі}}.
- Для парталу патрэбны Шаблён:Пэрыядычная табліца (d), а значыць, і Шаблён:Элемэнт пэрыядычнай табліцы (en), Шаблён:Элемэнт пэрыядычнай табліцы-назва (en), Шаблён:Элемэнт пэрыядычнай табліцы-зорачкі (en).
На паляпшэньне
рэдагаваць- Разьдзел „Хімія“ ў сьпісе артыкулаў, якія мусяць быць ва ўсіх Вікіпэдыях.
- Катэгорыя:Вікіпэдыя:Накіды:Хімія