Вікіпэдыя:Праект:Вікі любіць славутасьці/2011
Скарачэньні: ВП:ВЛС ВП:WLM |
---|
«Вікі любіць славутасьці» — беларуская частка агульнаэўрапейскае ініцыятывы Wiki Loves Monuments 2011, зладжанае з мэтай фатаграфаваньня і выкладаньня ў вольны досяг фотаздымкаў аб’ектаў гісторыка-культурнай спадчыны краінаў-удзельніцаў.
Ідэя гэтага праекту была прапанаваная на ўроцлаўскай Вікіканфэрэнцыі, на якой досьведам правядзеньня падобнага конкурсу нідэрляндзкай Вікіпэдыяй (і тамтэйшым аддзяленьнем Фундацыі Вікімэдыя) ў 2010 годзе падзяліўся яе прадстаўнік Лёдэвэйк Хэляўф.
Падобнага праекту беларускім Вікіпэдыстам яшчэ не даводзілася ладзіць. Насамрэч аграмадная праца — на першым этапе скласьці тут сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь з адрэсамі, геаграфічнымі каардынатамі і да т.п. паводле існуючага адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу. Але самая галоўная праца — агульнаэўрапейскі кантэст — наперадзе: зрабіць фотаздымкі аб’ектаў і загрузіць іх пад вольнай ліцэнзіяй у Вікісховішча. Гэтая частка праекту пачнецца ва ўсіх краінах, якія бяруць удзел у праекце, 1 верасьня і працягнецца роўна месяц.
Просьба ўсіх, хто жадае далучацца да працы па стварэньні сьпісу, запісвацца ў сьпіс удзельнікаў праекту і скантактоўвацца праз гутаркі, электронную пошту, або непасрэдна ў абмеркаваньні гэтага праекту.
Па стане на 21 чэрвеня ў праекце ўдзельнічаюць 18 краін: Андора, Аўстрыя, Беларусь, Бэльгія, Гішпанія, Данія, Нарвэгія, Нямеччына, Нідэрлянды, Партугалія, Польшча, Расея, Румынія, Фінляндыя, Францыя, Швэцыя, Швайцарыя ды Эстонія.
Вонкавыя спасылкі
рэдагавацьНайбліжэйшыя задачы
рэдагаваць- Скласьці сьпісы гісторыка-культурных каштоўнасьцяў па рэгіёнах (прыклад тут). Можна карыстацца непасрэдна выдадзенай міністэрствам культуры брашурай у фармаце pdf (спампаваць можна тут (~9MB)), а можна скапіяваць зьмест са створаных сп. Zedlik-ам каардынацыйных сьпісаў. У іх толькі трэба будзе выправіць правапіс і праставіць час стварэньня, унутраныя спасылкі на населеныя пункты і (магчыма) на самі аб’екты для стварэньня пра іх артыкулаў
- Робат Multichill-а будзе сынхранізаваць БЗ штотыдзень. Нашая задача — прадаставіць яму сьпісы, каб імі змаглі карыстацца абодва беларускія праекты
- Пастарацца ў табліцы ў Вікісховішчы павялічыць значэньні ў калёнках «Completeness % lists» і «# of Volunteers»
- Улічваючы адсутнасьць «свабоды панарамы» ў Беларусі, вызначыць, якія аб’екты ахоўваюцца аўтарскім правам
- Вызначыцца зь ліцэнзіяй, пад якой будуць запампоўвацца выявы (Нідэрлянды й Польшча, напрыклад, стварылі асобныя)
- Распрацаваць у Вікісховішчы сыстэму катэгорыяў паводле рэгіёнаў Беларусі, куды будзем заліваць выявы
- Падрыхтаваць прэс-рэліз да праекту. Пажадана ў меней афіцыйным стылі, чым было дагэтуль
- Атрымаць дазвол (на ўсялякі пажарны) на выкарыстаньне назваў і лягатыпаў Вікімэдыі і Вікіпэдыі ад праваўладальнікаў Зроблена
- Калі сьпіс аб’ектаў пазначаны шаблёнам {{Артаграфія}} — значыцца, акрамя выпраўленьня артаграфіі ў ім таксама трэба праставіць/выправіць унутраныя спасылкі, дадаць каардынаты і выявы
- Падаць тлумачэньне тэрміну «свабода панарамы» (а лепей перакласьці да нас)
Мэты праекту
рэдагаваць- Зладзіць у верасьні масавую запампоўку выяваў аб’ектаў сьпісу, якія не ахоўваюцца аўтарскім правам (або атрымалі дазвол на іх выкарыстаньне) у Вікісховішча
- Задача-максымум: стварыць артыкулы па значных аб’ектах сьпісу
- Wizardist з 20 траўня 2011 (каардынатар)
- Syargei з 9 верасьня 2012
- Raviaka Ruslan з 22 траўня 2011
- Dimant з 6 чэрвеня 2011
- Dzivak з 7 чэрвеня 2011
- Андрэй з Брэста з 14 чэрвеня 2011
- zedlik з 14 чэрвеня 2011
- McDucker з 24 чэрвеня 2011
- Vaukalaka з 25 чэрвеня 2011
- Da voli з 23 жніўня 2011
- Valerikpunk з 26 студзеня 2012
- Хомелка з 2 траўня 2012
- DENAMAX
- Pessimist2006 з 7 траўня 2012
Шаблён, прызначаны для зьмяшчэньня на ўласную старонку: {{Удзельнік/Праект Вікі любіць славутасьці}}
Каардынацыя дзеяньняў
рэдагаваць- IRC-каналы: #wikipedia-be-tarask (беларуская Вікіпэдыя), #wikilovesmonuments (глябальны канал праекту «Вікі любіць славутасьці»)
- Сьпіс рассылкі праекту
- Старонка абмеркаваньня праекту
- Пачалася падрыхтоўка прэс-рэлізаў (далей)
- Заўважанае выкарыстаньне ў каардынацыйных сьпісах лацінскае літары «i» ў беларускіх словах (далей)
- Якая ж дата стварэньня капліцы-пахавальні ў Міры (далей)
- Які статус маюць адрэстаўраваныя аб’екты сьпісу? (далей)
- Што маецца на ўвазе пад тэрмінам «monuments»? (далей)
- Ладзіцца Вікісустрэча, адной з задачаў якіх — абмеркаваньне нашага ўдзелу ў праекце «Вікі любіць славутасьці» (далей)
- Маем афіцыйны дазвол на выкарыстаньне тэрмінаў «Вікіпэдыя» і «Вікімэдыя» дзеля прамоцыі праекту ў СМІ (далей)
- Дзе шукаць сьпісы аб’ектаў па Берасьцейшчыне? (далей)
- Пажадана сьпісы ГККРБ перанесьці ў асноўную прастору назваў, а каардынаты для аўтаматызацыі падаваць у дзесятковым фармаце (далей)
- Наконт славутасьцяў, што не патрапілі ў дзяржаўны сьпіс (далей)
- Неабходная дапрацоўка каардынацыйных сьпісаў зробленая (далей)
Новыя старонкі
рэдагаваць- Дрысеншчына
- Гомель
- Рэчыччына
- Лоеўшчына
- Клімавіччына
- Магілёўшчына
- Чавушчына
- Шклоўшчына
- Чэрыкаўшчына
- Нясьвіжчына
- Салігоршчына
- Хоцімшчына
Апошнія навіны
рэдагаваць- 12 ліпеня. Дарэчы, палова дыстанцыі пройдзеная, засталося крыху меней за 44% сьпісаў.
- 12 ліпеня. Зьявіўся першы варыянт прэс-рэлізу, падрыхтаваны ўдзельнікам Vaukalaka.
- 2 ліпеня. Створаныя ўсе сьпісы аб’ектаў Гарадзеншчыны. Набліжаемся да сярэдзіны.
- 26 чэрвеня адбылася вікісустрэча беларускіх прадстаўнікоў трох разьдзелаў Вікіпэдыі. Зьявіліся новыя людзі, якія зацікавіліся нашым праектам. Фотасправаздачу глядзіце ў Вікісховішчы.
- 25 чэрвеня. Вікісустрэча адбудзецца ў любое надвор’е заўтра, 26 чэрвеня, а 18-й гадзіне ў кавярні «Налібокі» (Менск, вул. Кульман, 4).
- 25 чэрвеня. 1 або 3 ліпеня плянуецца агульнаэўрапейская Вікісустрэча. Віртуальная, так што папрысутнічаць можа кожны, хто зойдзе ў IRC. Адзначаемся тут, прапановы па парадку дня тут.
- «Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь» па стане на пачатак 2012: электронны варыянт, спампаваць pdf (~2MB)
- Абнаўленьне сьпісу—2016
- Пры стварэньні сьпісаў гісторыка-культурных каштоўнасьцяў карыстайцеся, калі ласка, шаблёнамі {{Вікі любіць славутасьці/Вяршыня сьпісу}} і {{Вікі любіць славутасьці/Элемэнт сьпісу}}. Прыклад выкарыстаньня ў сьпісе славутасьцяў Пружаншчыны
- Разнастайныя дапаможныя прылады
- Досьвед нідэрляндзкай Вікімэдыі—2010 (анг.)
- Геалякатар — прылада для вызначэньня геаграфічных каардынатаў
- Шаблён, прызначаны для зьмяшчэньня на ўласную старонку: {{Удзельнік/Праект Вікі любіць славутасьці}}
- Шаблён, прызначаны для зьмяшчэньня ў артыкулы пра славутасьці: {{Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь}}
- Здабываем геаграфічныя каардынаты проста з інтэрнэту (добра было б перакласьці)
- Прылада для масавай запампоўкі выяваў у Вікісховішча