Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне/Архіў/2019

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Удзельнік:Шаблёны/Антыглябаліст, Удзельнік:Шаблёны/Антыісламіст, Удзельнік:Шаблёны/Антыкамуніст, Удзельнік:Шаблёны/Антыкосава. Вікіпэдыя — не трыбуна: «Вікіпэдыя — гэта не трыбуна і ня сродак прапаганды альбо рэклямы». --Red_Winged_Duck 15:27, 18 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]

Вы спачатку разьбярыцеся з артыкулам Лэйсі Д’ювал і аднавіце яго, папрасіце прабачэньня ў супольнасьці. Але вы ўсё ж вырашылі пачаць новае абмеркаваньне і зноў спасылаецеся на тое, што зусім ня тычыцца пытаньня. Растлумачу падрабязна. Вікіпэдыя:Чым не зьяўляецца Вікіпэдыя#Вікіпэдыя — не трыбуна ні якім чынам ня тычыцца гэтых шаблёнаў, бо тамака прыводзіцца чатыры пункты: «1) Прапаганды, залукі ці адвакацтва любога кшталту; 2) Плётак ці скандалаў; 3) Самарэклямы; 4) Рэклямы». Але ж вы прыводзіце канкрэтную вытрымку: «Вікіпэдыя — гэта не трыбуна і ня сродак прапаганды альбо рэклямы». Дык гэтыя шаблёны — гэта прапаганда альбо рэкляма? Спадзяюся, што вы ня будзеце сьцьвярджаць, што гэта рэкляма. Тады застаецца толькі прапаганда. Чытаем разам артыкул Прапаганда: «загадзя сплянаванае й мэтанакіраванае распаўсюджваньне інфармацыі — фактаў, аргумэнтаў, чутак і іншых зьвестак, у тым ліку заведама ілжывых, для аказаньня ўзьдзеяньня на думку грамадзтва ці іншай мэтавай аўдыторыі». Дык якім чынам адназначнае сьцьвярджэньне можа зьяўляцца прапагандай? Калі сьцьвярджэньне «Гэты ўдзельнік зьяўляецца антыглябалістам і выступае супраць Сусьветнага ўраду» зьяўляецца прыкладам прапаганды, то і сьцьвярджэньне «Гэты ўдзельнік зь Менску» таксама зьяўляецца яскравым прыкладам прапаганды. Зразумелі, што гэты розныя рэчы? Але я ўсё ж больш падрабязна вам растлумачу Вікіпэдыя — не трыбуна. Удзельнік ня мае права ў артыкулаў, так і катэгорыяў, шаблёнаў, старонак абмеркаваньня і ўласных старонак удзельнікаў прапагандаваць нейкія дэструктыўныя ідэі ці займацца рэклямай чагосьці. А калі ўдзельнік праз шаблёны адзначае, што ён антыглябаліст ці антыісламіст ці антыкамуніст ці за тэрытарыяльную цэласьць Сэрбіі, то гэта ўсё канстатацыя факту і ня больш. Калі вы ня згодныя з гэтымі перакананьнямі, то разьмясьціце на сваёй старонцы, што вы глябаліст, ісламіст, камуніст і за незалежнасьць Косава. Мы маеце права сказаць пра тое, што вы зьяўляецца прыхільнікам гэтага. Пры гэтым вы ня маеце права ў артыкулаў, так і катэгорыяў, шаблёнаў, старонак абмеркаваньня і ўласных старонак удзельнікаў казаць пра тое, што гэтыя перакананьні зьяўляюцца галоўнымі і ўсе астатнія павінны таксама іх прытрымлівацца. (Заўважце, запытам на выдаленьне менавіта гэтых шаблёнаў вы якраз парушаеце правіла Вікіпэдыя — не трыбуна, бо вы адкрыта кажыце, што гэтыя погляды трэба забараніць.) Яшчэ раз, факты пра тое, што «Гэты ўдзельнік зьяўляецца антыглябалістам і выступае супраць Сусьветнага ўраду», «Гэты ўдзельнік зьяўляецца ўпэўненым антыісламістам», «Гэты ўдзельнік зьяўляецца лютым антыкамуністам», «Гэты ўдзельнік выступае за тэрытарыяльную цэласьць Сэрбіі», «Гэты ўдзельнік — пэрфэкцыяніст», «Гэты ўдзельнік ня паліць», «Гэты ўдзельнік — ліцьвін», «Гэты ўдзельнік не ўжывае сьпіртных напояў», «Гэты ўдзельнік ня лаецца мацюком», «Гэты ўдзельнік — лібэрал і лічыць, што свабода — галоўная каштоўнасьць», «Гэты ўдзельнік выступае за ўступ Беларусі ў ЭЗ», «Гэты ўдзельнік нарадзіўся ў Тураве»... ня могуць лічыцца элемэнтамі прапаганды, бо ў сваіх сьцьвярджэньнях не ўтрымоўваюць нічога дыскусійнага. Вось вам падыходзіць чалавек і кажа, што ён нарадзіўся ў Менску і антыкамуніст. Вы пасьля гэтага адразу кажыце, што ён займаецца прапагандай, бо Менск — гэта самы вялікі горад Беларусі, а таму ён выхваляецца гэтым, а вы лічыце, што на самой справе трэба выхваляцца горадам, які самы прыгожы ў Беларусі і гэта Горадня, дзе вы нарадзіліся. І таксама яму нельга казаць, што ён антыкамуніст, бо КНР зараз мае другую эканоміку ў сьвеце, а Сталін падараваў Савецкаму Саюзу ядзерную зброю. Зразумейце, толькі факт — гэта яшчэ не прапаганда. А вось калі гэты факт пачынаюць разводзіць ці аспрэчваць хлусьлівымі сьцьвярджэньнямі, то вось гэта сапраўды ўжо прапаганда. Спадзяюся, я даходліва растлумачыў. (Толькі вось шкада, што на такія элемэнтарныя рэчы столькі часу губляю...) --Ліцьвін (гутаркі) 16:25, 18 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Калі спасылацца на іншыя разьдзелы, то вось цытаты з правілаў расейскай Вікіпэдыі: «Любая размещённая на странице участника информация, способствующая расовой, межнациональной или религиозной вражде, подлежит немедленному удалению», «Страница участника — не место для информации, провоцирующей национальную, социальную, идеологическую, религиозную вражду: упоминаний о негативном отношении к группам людей, идеологиям и религиям, в том числе выраженные в форме принадлежности к маргинальным группам, движениям и религиям, деятельность которых ограничена в значительном числе стран; нациях, национальных культурах или национальных государствах, имеющих негативный оттенок, в том числе в форме утверждения о том, что участник является националистом или шовинистом; отношении к привычкам, предпочтениям и системам ценностей других людей; отношении к тем или иным личностям, их действиям или фактам их биографии». А вось цытата з нашай Вікіпэдыі: «На старонцы ўдзельніка і яе падстаронках ня мусіць быць зьместу, які ніяк ня тычыцца Вікіпэдыі. Вікіпэдыя — не правайдэр і ня блог-плятформа, таму вашая старонка ўдзельніка ня можа зьяўляцца вашай хатняй старонкай». --Red_Winged_Duck 14:05, 20 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Асабіста я ня бачу ў трох пералічаных вышэй шаблёнах распальваньня нейкай варожасьці або дыскрымінацыі. Дэклярацыя палітычных перакананьняў, якія тэарэтычна могуць дапамагчы ўдзельнікам скаапэравацца дзеля супольнай працы над артыкуламі палітычнай тэматыкі, прынамсі на бягучы момант у нашым разьдзеле не забараняецца наяўнымі правіламі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:08, 20 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Дык вы пакажыце тыя шаблёны, якія адносяцца да «провоцирующей национальную, социальную, идеологическую, религиозную вражду: упоминаний о негативном отношении к группам людей, идеологиям и религиям, в том числе выраженные в форме принадлежности к маргинальным группам, движениям и религиям, деятельность которых ограничена в значительном числе стран...»? Вашая палітыка мне ўсё больш нагадвае палітыку забараніць усё тое, з чым асабіста вы нязгодныя. Цікавы падыход. Ці зьяўляецца ён канструктыўным? Хутчэй за ўсё, не. Заўважце, сваёй прапановай мы парушаеце правіла Вікіпэдыя — не трыбуна, бо фактычна ператвараеце Вікіпэдыю ў трыбуну, знаходзячыся на якой вы хочаце ўсім даказаць, што некаторыя погляды зьяўляюцца недапушчальнымі. Асабіста мяне зьдзіўляе такая пазыцыя, бо калі існуе прыхільнік нейкай ідэі, то абавязкова існуе і прыхільнік адваротнага меркаваньня. Напрыклад здароўе палітычнай сыстэмы вызначаецца наяўнасьцю апазыцыі. Вы жа прапануеце апазыцыю, у нашым выпадку наяўнасьць супрацьлеглых па зьместу шаблёнаў, забараніць. Дык якая гэта будзе нэўтральнасьць? Прабачце, але хопіць нам адной дыктатуры. --Ліцьвін (гутаркі) 14:45, 20 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
  • А вось мне трапіла на вочы цікавае абмеркаваньне Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне/Архіў/2014#Шаблёны: Удзельнік:Шаблёны/Вільня_наша!, Удзельнік:Шаблёны/Толькі Жамойць!, Удзельнік:Шаблёны/За адраджэньне Беларусі. Некаторыя ўдзельнікі патрабавалі адразу выдаліць гэтыя шаблёны, а адзін удзельнік упарта бараніў думку, што асобныя шаблёны выдаляць нельга — або ўсе адразу выдаліць або ўсе пакінуць. І як вы думаеце, хто гэта быў? Удзельнік Red_Winged_Duck. Яго аргумэнты:
    1. Вельмі дзіўныя падставы для выдаленьня. Вікіпэдыя мусіць кіравацца правіламі Вікіпэдыі, а ня прапагандай Масквы ці каго заўгодна. У гэтым выпадку трэба кіравацца правілам Вікіпэдыя — не трыбуна, але гэта пацягне за сабой выдаленьне ня толькі гэтых шаблёнаў, а ўсіх шаблёнаў з катэгорыі Катэгорыя:Вікіпэдыя:Шаблёны:Удзельнікі:Перакананьні, якія ня тычацца непасрэдна Вікіпэдыі і працы над ёй. А ўжо на такое масавае выдаленьне шаблёнаў трэба больш шырокае абмеркаваньне з супольнасьцю і адпаведны кансэнсус.
    2. Паўтаруся, калі і выдаляць, то ўсе шаблёны адразу (і ня толькі выстаўленыя тут на намінацыю), бо яны аднолькава ня маюць ніякага дачыненьня да Вікіпэдыі. Калі выдаліць толькі некаторыя, гэта, па меншай меры, будзе непасьлядоўна, атрымаецца, што правілы дзейнічаюць не ва ўсіх выпадках, а ў нейкіх суб’ектыўных.
    3. А шаблёны кшталту Удзельнік:Шаблёны/Антыгомасэксуаліст і Удзельнік:Шаблёны/Антыісламіст трапяць у палітычныя ці бяскрыўдныя? Мне важныя ня столькі нейкія перасьцярогі, колькі пасьлядоўнасьць у рашэньнях, каб максымальна пазьбягаюць суб’ектыўнасьці ў іх прыняцьці і каб яны не выклікалі пытаньняў у будучыні. Таму выдаленьне і адпаведна забарона ўсіх шаблёнаў, што ня тычацца непасрэдна Вікіпэдыі бачыцца мне лепшым, чым выдаліць толькі частку, прычым паводле не зусім ясных крытэраў.
  • Атрымліваецца, што ўдзельнік Red_Winged_Duck сам з сабою спрачаецца, бо раней ён быў катэгарычна супраць выдаленьня нейкіх асобных шаблёнаў, а зараз ён катэгарычна падтрымлівае такі падыход. І аргумэнты ў яго тыя самыя! Асабіста я зусім ня зьдзіўлены, што ўдзельнік Red_Winged_Duck можа так сябе паводзіць. Дарэчы, чаму гэтыя і ўсе іншыя шаблёны дазволеныя ў Расейскай Вікіпэдыі. Глядзіце ru:Википедия:К удалению/29 января 2013#Участник:Box/Против смертной казни. Вытрымка: «По итогам опроса о «красном списке» «нейтральная информация о религиозной, политической, идеологической или социальной принадлежности участника» определена как однозначно разрешённая. Юзербокс, в нейтральной форме сообщающий о идеологической позиции участника, оставлен». Усё гэтае вырашылі яшчэ ў 2013 годзе. Таму я думаю, што нам усё ж ня трэба зноў выдумляць кола. --Ліцьвін (гутаркі) 17:35, 29 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

У пералічаных вышэй шаблёнах не распальваецца нацыянальная, рэлігійная або расавая варожасьць (прынамсі гэта не было даведзена ў час абмеркавньня), таму няма падставаў да іх выдаленьня. На бягучы момант у нашым разьдзеле няма дэталёвых крытэраў датычна шаблёнаў, якія адлюстроўваюць перакананьні удзельнікаў. Калі хтосьці з удзельнікаў хоча канкрэтызаваць гэтае пытаньне на падставе досьведу іншых разьдзелаў, то пераклад тамтэйшых правілаў і рэкамэндацыяў з далейным вынясеньнем на разгляд супольнасьці будуць толькі вітацца. Асабіста я лічу ня надта канструктыўным бягучую фармулёўку ў Удзельнік:Шаблёны/Антыісламіст, але прапаную разьвязваць гэтае пытаньне ў адпаведным абмеркаваньні. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:55, 9 ліпеня 2019 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Няма спасылак на крыніцы, не паказаная значнасьць. --Red_Winged_Duck 12:55, 16 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]

Я гэтага чалавека не знайшоў у Ангельскай Вікіпэдыі. Можа неяк можна зьвязацца з удзельнікам Anton Kazmyarchuk і спытаць у яго. --Ліцьвін (гутаркі) 22:41, 18 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 14:46, 25 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У ангельскай Вікіпедыі артыкул ужо быў выдалены два разы пасля абмеркавань en:Wikipedia:Articles for deletion/Lacey Duvalle і en:Wikipedia:Articles for deletion/Lacey Duvalle (2nd nomination). --Goudseman (гутаркі) 12:21, 7 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Артыкул выдалены праз адсутнасьць спасылак на аўтарытэтныя крыніцы. --Red_Winged_Duck 10:45, 18 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]

Я не зразумеў, а чаму выдалілі? Наяўнасьць аўтарытэтных крыніцаў ужо зьяўляецца іх адсутнасьцю? Асабіста я ўспрымаў гэты запыт як тролінг. Артыкул і катэгорыю трэба аднавіць, а удзельніка Goudseman заблякаваць. --Ліцьвін (гутаркі) 12:41, 18 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Калі б там сапраўды былі аўтарытэтныя крыніцы, то артыкул ня быў бы выдалены. Вы можаце стварыць артыкул наноў, калі знойдзеце адпаведныя крыніцы. А ўдзельніку можна толькі выказаць падзяку за тое, што зьвярнуў увагу на артыкул, якому ня месца ў Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 13:54, 18 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Дзе абмяркоўвалася тое, што ў артыкуле няма аўтарытэтных крыніцаў? Дзе напісана, што ў нас удзельнік Goudseman мае права зьвяртаць увагу на артыкулы, якім ня месца ў Вікіпэдыі (у сэнсе вырашаць гэтае без прычынаў)? Калі вы памыліліся, то прызнайце гэтае, а не выдумляйце штосьці і тым самым яшчэ больш паказваеце, што вы проста некампэтэнтныя ў гэтым пытаньні. Растлумачу. Удзельнік:Goudseman выставіў гэты артыкул на выдаленьне без тлумачэньняў, а толькі з спасылкай на тое, што гэты артыкул ужо два разы быў выдалены ў Ангельскай Вікіпэдыі. Пры гэтым у самім артыкуле ўдзельнік пазначыў прычыну — Спам. Відавочна, што гэты быў звычайны тролінг. Але ж нягледзячы на гэтае вы выдалілі артыкул і пазначылі як прычыну «Артыкул выдалены праз адсутнасьць спасылак на аўтарытэтныя крыніцы». Пры гэтым нідзе ў запыце і ў артыкуле не была пазначаная гэтая прычына і нідзе яна дагэтуль не абмяркоўвалася. Заўважу, што на гэтай старонцы напісана наступнае: «Пры выдаленьні адміністратар паказвае прычынай спасылку на абмеркаваньне». А ў «выніку» спасылкі на абмеркаваньне няма, бо самога абмеркаваньня не было. А абмеркаваньня не было, бо для ўсіх было відавочна, што гэта быў звычайны тролінг. Таксама трэба заўважыць, што ў гэтым артыкуле былі пазначаныя аўтарытэтныя крыніцы. Прыклад артыкула на расейскай мове можна пабачыць у Расейскай Вікіпэдыі. Менавіта гэты артыкул я ўзяў за арыгінал і пераклаў яго на беларускую мову. Таксама маюцца дадатковыя зьвесткі пра гэтую асобу на wikidata. Таксама само выдаленьне можна ўспрымаць як выпадак расізму, бо такіх жа артыкулаў пра такіх жа «акторак» шмат, але яны чамусьці не выдаляюцца. Бо яны беласкурыя? Асабіста мяне не турбуе наяўнасьць гэтага артыкула і падобных, але ж прапагандаваць расізм і парушаць правілы Вікіпэдыі нельга. Тым больш усё гэтае вы адкрыта робіце як адзін з адміністратараў гэтага разьдзелу. Таму папрасіце прабачэньня ў супольнасьці за свае нягодныя паводзіны і аднавіце артыкул з катэгорыяй і больш так ніколі не рабіце. --Ліцьвін (гутаркі) 14:14, 18 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]
Працяг абмеркаваньня — Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў#Удзельнік:Ліцьвін. На жаль, удзельнік Red_Winged_Duck замест таго, каб выправіць сваю памылку і папрасіць прабачэньня ў супольнасьці, вырашыў, што лепш будзе проста мяне заблякаваць за тое, што я зьвярнуў увагу на тое, што ўдзельнік Red_Winged_Duck адкрыта і мэтанакіравана парушае правілы Вікіпэдыі. Цікавы падыход. --Ліцьвін (гутаркі) 14:57, 19 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Файл:!Юры Сянько (2017 г.).jpg

рэдагаваць

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


«Ці можна замяніць гэты матэрыял свабодным, які мае той жа эфэкт?» (п.1 Вікіпэдыя:Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня#Умовы)--Удзельнік:W 10:26 5 чэрвеня 2019 (MSK)

Так, можна пайсьці і зрабіць фота самому, а потым загрузіць яго у Вікіпэдыю з вольнай ліцэнзіяй. «Несвабодны файл можа выкарыстоўвацца толькі ў тым выпадку, калі свабодная, адпаведная ўмовам энцыкляпэдычнасьці, замена (альтэрнатыва) для яго не існуе ў цяперашні момант і пры гэтым ня можа зьявіцца ў будучыні». --Red_Winged_Duck 10:32, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Пакуль што выглядае наадварот (запыт 17 траўня ). Калі можаце, зрабіце. Нездарма: «Несвабодны матэрыял заўсёды мусіць замяняцца на свабодны, калі такі робіцца даступным і мае дастатковую якасьць, то бок якасьць, дастатковую для дасягненьня энцыкляпэдычнай мэты».--Удзельнік:W 10:52 5 чэрвеня 2019 (MSK)
Адсутнасьць свабодных выяваў у цяперашні момант ня значыць, што можна загружаць несвабодную выяву. Гэта дзейнічае для ўсіх жывых асобаў. Вылучу яшчэ раз галоўнае: «Несвабодны файл можа выкарыстоўвацца толькі ў тым выпадку, калі свабодная, адпаведная ўмовам энцыкляпэдычнасьці, замена (альтэрнатыва) для яго не існуе ў цяперашні момант і пры гэтым ня можа зьявіцца ў будучыні». --Red_Winged_Duck 10:57, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Ці можа свабодная замена зьявіцца ў будучыні? Ці існуе толькі верагоднасьць яе зьяўленьня, якая залежыць ад волі асобы на здымку?--Удзельнік:W 11:10, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Сянько зьяўляецца асобай цалкам публічнай і ніяк ня можа абмежаваць зьяўленьне сваіх здымкаў пад свабоднай ліцэнзіяй. --Red_Winged_Duck 11:22, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Ці служыць акрэдытацыя журналістаў абмежаваньнем для стварэньня вольнага здымка на прэс-канфэрэнцыі, на якую Вы спаслаліся? Наўрадці Вы можаце зрабіць здымак гэтага чыноўніка на пазначаным мерапрыемстве без адпаведнага допуску.--Удзельнік:W 11:39, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Факт у тым, што магчымасьць стварыць вольны здымак ёсьць. Як і такі ж факт, што любы несвабодны здымак жывых асобаў зьяўляецца парушэньнем правілаў Вікіпэдыі. --Red_Winged_Duck 11:44, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
У якім правіле Вікіпэдыі любы несвабодны здымак жывых асобаў згадваецца ў якасьці парушэньня? Якую магчымасьць стварыць вольны здымак Вы прапануеце? Факт, што ранейшая прапанова завітаць на прэс-канфэрэнцыю без акрэдытацыі не дае такой магчымасьці.--Удзельнік:W 11:59, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Усё тое ж правіла Вікіпэдыя:Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня. Толькі факт сьмерці асобы скасоўвае частку правіла, у якой гаворыцца, што «свабодная замена ня можа зьявіцца ў будучыні». У правіле няма абмежаваньня, якім чынам вы атрымаеце свабодны файл. --Red_Winged_Duck 12:06, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
У Вікіпэдыя:Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня адсутнічае згадка жывых асобаў і іх сьмерці. Зь якога іншага правіла Вы вывелі такія акалічнасьці?--Удзельнік:W 12:21, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
Я вам ужо двойчы працытаваў правіла. Яно і ня мусіць апісваць кожны канкрэтны выпадак, таму што гэта агульнае правіла, якое ахоплівае ў тым ліку будынкі, скульптуры ды іншыя аб’екты, а ня толькі выявы асобаў. Пакуль асоба жывая, ёсьць магчымасьць стварыць свабодны здымак з гэтай асобай, што дакладна і апісана ў правіле. --Red_Winged_Duck 12:32, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
У паўторы цытаты не было патрэбы (Вікіпэдыя:Не_даводзьце_да_абсурду#Не хадзіце па крузе ў дыскусіі): «Здараюцца выпадкі, калі ўдзельнікі наўмысна ходзяць па крузе ў дыскусіі, паўтараючы адны і тыя ж аргумэнты да бясконцасьці, нават па тым, як іх шматкроць аргумэнтавана адпрэчылі іншыя ўдзельнікамі, і адмаўляюцца чуць чужыя аргумэнты або прызнаваць памылковасьць свайго пункту гледжаньня». Калі б дакладнае апісаньне Вашых словаў прысутнічала ў правіле, Вы маглі б яго працытаваць. Пры адсутнасьці такіх будзьма зьвяртацца да Вікіпэдыя:Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня#Вонкавыя спасылкі: «Закон Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах». Паводле 36-га артыкула «Вольнае выкарыстаньне твораў у адукацыйных і дасьледчых мэтах» найноўшага Закону ад 8 траўня 2011 году № 247-З, «Правамерна абнародаваныя творы могуць быць выкарыстаныя з абавязковым пазначэньнем аўтара твору і крыніцы запазычаньня ў якасьці ілюстрацыяў у выданьнях, радыё- і тэлеперадачах, гука- і відэазапісах адукацыйнага характару ў абсягу, апраўданым адукацыйнай мэтай».--Удзельнік:W 13:04, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
На жаль, Вікіпэдыя кіруецца не законамі Рэспублікі Беларусь, а правіламі Вікіпэдыі, якія забараняюць выкарыстаньне несвабодных выяваў там, дзе могуць быць створаныя свабодныя. І вы ўжо двойчы парушылі гэтае правіла. --Red_Winged_Duck 13:31, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]
На шчасьце ў правіле Вікіпэдыя:Крытэры добрасумленнага выкарыстаньня ёсьць вонкавыя спасылкі. Таму Вікіпэдыя кіруецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб аўтарскім праве і сумежных правах», паводле якога парушэньне адсутнічае.--Удзельнік:W 13:43, 5 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]

Файл выдалены праз парушэньне п. 1 крытэраў добрасумленнага выкарыстаньня. --Red_Winged_Duck 11:19, 12 чэрвеня 2019 (+03)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Артыкулы, створаныя Удзельнік:Ясамойла без спасылак на аўтарытэтныя крыніцы. Усе прыведзеныя спасылкі ў артыкулах зьяўляюцца вікісайтамі, якія ў сваю чаргу таксама не спасылаюцца ні на якія крыніцы. --Red_Winged_Duck 21:06, 1 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Артыкулы выдаленыя. --Red_Winged_Duck 10:38, 8 чэрвеня 2019 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Няма спасылак на крыніцы; не паказаная значнасьць. --Red_Winged_Duck 11:38, 29 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 11:58, 6 траўня 2019 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Машынны пераклад артыкула без спасылак на крыніцы. --Red_Winged_Duck 12:28, 4 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 10:45, 11 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


У артыкуле адсутнічаюць спасылкі на крыніцы. --Red_Winged_Duck 22:06, 14 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 11:27, 21 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Адсутнічае значнасьць, сацыяльная сетка ен працуе. --Red_Winged_Duck 12:45, 25 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Артыкул выдалены. --Red_Winged_Duck 11:34, 4 сакавіка 2019 (MSK)[адказаць]

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Па-першае — рэкляма, па другое — даўно састарэлая і неактуальная інфармацыя.--Odri Tiffani (гутаркі) 21:14, 5 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

  Падтрымліваю --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:38, 8 лютага 2019 (MSK)[адказаць]

Старонка выдаленая. --Red_Winged_Duck 10:55, 12 лютага 2019 (MSK)[адказаць]