Абмеркаваньне шаблёну:Удзельнік/Супраць ісламізацыі
Апошні каментар: 9 ліпеня 2019, ад удзельніка Ліцьвін
На маю думку, бягучая фармулёўка ня надта канструктыўная і можа адштурхнуць ад нашага разьдзелу вернікаў-мусульманаў. Нават з гістарычнага пункту гледжаньня — беларускія татары мірна спавядаюць іслам ужо больш за паўтысячагодзьдзя, гэта ўжо стала часткай беларускай культуры і даволі дзіўна выступаць у Беларускай Вікіпэдыі супраць няхай і не найбольш значнай, аднак усё ж такі часткі беларускай культуры. Таму я б прапанаваў іншую фармулёўку, напрыклад, «Гэты ўдзельнік супраць ісламізацыі хрысьціянскіх краінаў» або «Гэты ўдзельнік супраць ісламізацыі Эўропы». Хто як лічыць? --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 21:54, 9 ліпеня 2019 (+03)
- Падтрымліваю такі варыянт. Можна зьмяніць асноўную назву на «Супраць ісламізацыі», а зьмест — «Гэты ўдзельнік супраць ісламізацыі хрысьціянскіх краінаў». --Ліцьвін (гутаркі) 22:06, 9 ліпеня 2019 (MSK)