Вікіпэдыя:Запыты да адміністратараў/Архіў 7
Гэта архіў праекту. Калі ласка, не рэдагуйце гэтую старонку. Новыя і старыя дыскусіі пачынайце на бягучай старонцы праекту. ← Архіў 6 — Архіў 7 |
Архівы |
---|
|
Запыты на накладаньне спагнаньня на ўдзельніка
рэдагавацьТут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
Перанос з Гутаркі ўдзельніка:Red Winged Duck#Вандалізм абраных артыкулаў: «хацеў бы зьвярнуць увагу адміна на пасьлядоўнае парушэньне ініцыятарам Вікіпэдыя:Ветлівасьць: «Пазьбягайце абразаў кшталту «дзікун(ы)», «неадэкватны» і да т. п. як на старонках абмеркаваньняў, так і на ўласных старонках аўтара. Ужываньне падобных выразаў наўрад ці дапаможа ў сумеснай працы». Пагатоў ініцыятар выхваляецца адсутнасьцю блякаваньня».--Удзельнік:W 15:12 31 сакавіка 2019 (MSK)
- Удакладніце, калі ласка, пра яго ўдзельніка ідзе гаворка, а таксама прывядзіце спасылкі на канкрэтныя цытаты ўдзельніка і пункты правілаў, якія яны парушаюць. --Red_Winged_Duck 15:14, 31 сакавіка 2019 (MSK)
- Удзельнік:Kazimier Lachnovič у Вікіпэдыя:Кандыдаты ў абраныя артыкулы/Русіфікацыя Беларусі: «неадэкватнага ўпрыняцьця» і тройчы падобныя выразы ёсьць парушэньнем пункту Вікіпэдыя:Ветлівасьць#Пазьбягайце абразаў у бок іншых удзельнікаў: «Пазьбягайце абразаў кшталту «дзікун(ы)», «неадэкватны» і да т. п. як на старонках абмеркаваньняў, так і на ўласных старонках аўтара». Таксама ў Абмеркаваньне:Праваслаўны_крыж тройчы «(абраза выдаленая)», бо парушэньне пункту 7 Вікіпэдыя:Унікайце асабістых выпадаў#Абразы: «7. Спасылкі на артыкулы ў Вікіпэдыі або вонкавыя крыніцы, прысьвечаныя тым або іншым выразна нэгатыўным зьявам, калі гэтыя спасылкі прастаўляюцца такім чынам, каб беспасярэдне зьвязаць гэтыя зьявы з пэўным удзельнікам», а таксама пункту 3 «3. Адмоўна афарбаваная лексыка, якая характарызуе карыстальніка і яго паводзіны: ацэнкі накшталт «дурань», «ідыёт», «апантаны», «гістэрыка», «трызьненьне», а таксама ўсякія нецэнзурныя выразы (у тым ліку з пропускам і заменай літар і інш.)». --Удзельнік:W 15:53 31 сакавіка 2019 (MSK)
- Трэба разумець, што калі адзін удзельнік працягвае ўпарта бараніць незразумела што і незразумела навошта і пры гэтым з-за гэтага яго ўжо шмат разоў блякавалі, але нават і гэтыя дысцыплінарныя ўзьдзеяньні на яго ня дзейнічаюць і ўдзельнік працягвае займацца ідэалягічным вандалізмам, то цалкам лягічна, што ў некаторых удзельнікаў могуць ня вытрымаць нэрвы і ён можа назваць рэчы сваімі імёнамі.
- Вы займаецеся ідэалягічным вандалізмам? Так, займаецеся. Вас ужо шмат разоў папярэджвалі, што так нельга рабіць? Так, і гэтае было. Нават неаднаразова блякавалі? Так, і не бяз гэтага. Але вы ўсё роўна працягваеце? Так, вы ўсё роўна працягваеце. Дык чаму вы зьдзіўляецеся, калі вам хтосьці кажа, што вашыя паводзіны неадэкватныя? Так, магчыма гэты выраз рэзкі, але гэтае ўся толькі канстатацыя факту, проста ўжо ўсім надакучыў ваш пэрыядычны ідэалягічны вандалізм. Раю вам проста супакоіцца і перагледзіць вашыя погляды да беларускасьці і ўзьдзеяньня дэструктыўных ідэяў з усходу. --Ліцьвін (гутаркі) 15:58, 31 сакавіка 2019 (MSK)
- Што і патрабавалася даказаць. Паўторнае парушэньне Вікіпэдыя:Лялечны тэатар#Тушкі: «Пэўныя вікіпэдысты могуць прасоўваць свае мэты, прыцягваючы ў галасаваньні або абмеркаваньні сваіх сяброў, сваякоў і іншых удзельнікаў-аднадумцаў. Гэтых удзельнікаў часам называюць «тушкамі».--Удзельнік:W 16:33 31 сакавіка 2019 (MSK)
- Калі ласка, ніколі не закрэсьлівай мае тэксты, свае можаш закрэсьліваць колькі заўгодна. Тое, што ты адкрыта працягваеш займацца ідэалягічным вандалізмам — гэта тваё права. Але трэба разумець, што цябе такія паводзіны ня робяць лепшым. Цябе зноў і зноў будуць блякаваць. Таму, калі ласка, супакойся, спыні сваю «вайну» супраць адэкватнасьці і нэўтральнасьці. --Ліцьвін (гутаркі) 18:25, 31 сакавіка 2019 (MSK)
- Што і патрабавалася даказаць. Паўторнае парушэньне Вікіпэдыя:Лялечны тэатар#Тушкі: «Пэўныя вікіпэдысты могуць прасоўваць свае мэты, прыцягваючы ў галасаваньні або абмеркаваньні сваіх сяброў, сваякоў і іншых удзельнікаў-аднадумцаў. Гэтых удзельнікаў часам называюць «тушкамі».--Удзельнік:W 16:33 31 сакавіка 2019 (MSK)
Вынік
рэдагавацьЯк паказала хада гэтага ж абмеркаваньня Удзельнік:W сам ігнаруе тыя правілы, парушэньне якіх закідвае іншым удзельнікам. Запыт закрыты і ніякіх далейшых дзеяньняў, зьвязаных зь ім, праведзена ня будзе. --Red_Winged_Duck 21:33, 31 сакавіка 2019 (MSK)
Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.
У гэтым паведамленьні ўдзельнік Ліцьвін адкрытым тэкстам абвінаваціў мяне ў прапагандзе расізму і парушэньні правілаў Вікіпэдыі, што зьяўляецца надта сур’ёзным абвінавачаньнем, каб прайсьці міма яго. Я лічу, што гэтым удзельнік груба парушыў правілы Вікіпэдыя:Ветлівасьць і Вікіпэдыя:Унікайце асабістых выпадаў. Прашу шаноўнае спадарства выказацца, што рабіць у гэтай сытуацыі. З свайго боку чакаю ад удзельніка Ліцьвін выбачэньняў за беспадстаўныя абвінавачаньні. --Red_Winged_Duck 14:14, 18 чэрвеня 2019 (+03)
- На гэтым удзельнік не спыніўся і паўтарыў абвінавачаньні яшчэ раз. --Red_Winged_Duck 14:20, 18 чэрвеня 2019 (+03)
- Так, беспрычыннае выдаленьне артыкула пра чарнаскурую акторку можна ўспрымаць як расізм. Таксама вы выдалілі артыкул па прычыне, якая ня згадвалася ў запыце і ў артыкуле, а таксама нідзе не абмяркоўвалася. Тое, што вы зьяўляецеся адміністратарам гэтага разьдзелу не дае вам права проста так выдаляць «артыкулы, якім ня месца ў Вікіпэдыі». Так, вы адміністратар гэтага разьдзела, але вам ніхто ня даў права вырашаць, якім артыкулам месца ў Вікіпэдыі, а якім не. І яшчэ адзін момант. Вы відавочна парушылі правілы. Пасьля гэтага вам трэба было проста папрасіць прабачэньня ў супольнасьці за свае нягодныя паводзіны, а затым аднавіць артыкул з катэгорыяй. Але ж вы працягваеце штосьці выдумляць і пагаршаць сваю сытуацыю. Вы лічыце, што вы ня можаце памыліцца? Усе могуць памыліцца. Але пры гэтым ня ўсе могуць прызнаць сваю памылку. Спадзяюся, вы ўсё ж прызнаеце сваю памылку. --Ліцьвін (гутаркі) 14:27, 18 чэрвеня 2019 (MSK)
- Вітаю. Праглядзеў гэты артыкул, пабачыў менавіта што [1] ў нім не была крыніцаў акрама аднага інтэрвію, але й гэта не ў якасьці зноскаў, а вонкавых спасылкаў. Гэта азначае, што [2] адміністратар меў рацыю, калі выдаліў гэты артыкул з менавітай такім тлумачэннем. Не, мала значыць аргумэнт, что крыніцы пажачаныя ў Расейскай Вікіпэдыі. Цалкам слушна адміністратар не пазначыл артыкулу як спам, але паводле адсутнасьці крыніцаў. Адміністратар не мусіць выдаляць з гэтакай ж прычыны як пазначыў іншы ўдзельнік; магчыма таксама што ён выдалі артыкул нават самастойна і без удзелу ці прапазыцыі іншых удзельнікаў. Хаця хацеў б дадаць, что разумею ўдзельніка, які пазначыў яго як спам, таму што можна (не заўсёды, але часта так) так разумець напісаньне трэці раз такага самага артыкулу, які ўжо стаў выдалены. Што тычыцца таго, што не была абмеркаваньні, па-мойму тут былі дзьве самастойныя прычыны: адсутнасьць крыніцаў ды падазреньне спаму. Праца адміністратара трудная і часам трэба вырашаць самастойна, не чакаючы абмеркаваньні. Не маеце рацыі, калі пішаце, што адміністратар не мае права вырашаць, якім артыкулам месца ў Вікіпэдыі, а якім не. Мае, хаця гэта тычыцца сытуацыі асабліва простых, якія не патрэбуюць камэнтараў, як зьмест, які не зьявляецца артыкулам, на прыклад абразы ці рэклямны спам. Удзельнік:Ліцьвін, я вас асабіста шаную, але аргумэнту расізму не падтрымліваю і чую, што тут вы напісалі больш. Разумею ваш жаль, але [2] адміністратар пазначыў добрую, сапраўдную пручыну, памятаючы што артыкуў быў ужо выдаляны і [3] дадакова не бачу нічога, што пацьвярдзала б аргумэнт пра расізму, напрыклад дадатковых, расістоўскіх камэнтараў. Прашу аднак не пісаць у гэты спосаб, гэта сапраўды груба абраза. Я б у гэтай сытуацыі на месцу адміністратара папрасіў дадаць крыніцы (зноскі); можна было перанесьці артыкул для дапрацоўкі ў вашу пясочніцу. Думаю, што для вас - удзельніка з так дужым стажам ды магчымасьцямі не была б праблемы дапрацоўваць артыкул. Для мяне асабвліва варта падкресьліць што іншага - [4] я ў гэтым артыкуле не бачу ніякай значнасьці. Акторкаў гэтых фільмаў шмат, а тут аднак не альманах акторкаў, а энцыкляпэдыя. Ці гэта акторка мае напрыклад якія-то награды ў сваей бранжы, дасягненьні? Калі падтрымліваеце зацікавленьне, магу артыкул перанесьці вам у вашу пясочніцу для допрацоўкі. Удзельнік:Red Winged Duck, робіць больш не раю і асабіста не буду на гэты час нічога. Bocianski (гутаркі) 00:06, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- Дык калі прычына зьмянілася, то пра гэтае трэба сказаць у абмеркаваньні. У нас ёсьць правілы, каб іх выконваць, а не дэманстратыўна парушаць. Што тычыцца значнасьці. Гэты артыкул ніколі не выдаляўся ў нашым разьдзеле. Артыкул пра гэтую асобу два разы выдаляйся ў Ангельскай Вікіпэдыі. Але тамака свае правілы і выдаленьне ў ангельскім разьдзеле ня можа быць прычынай для выдаленьня ў гэтым разьдзеле. Што тычыцца крыніцаў, то інтэрвію — зусім не крыніца і яна ня можа зьяўляцца аргумэнтам для выдаленьня. Галоўнае — гэтая акторка вядомая ў гэтым жанры, існуюць старонкі пра яе на IMDb, AFDb, IAFD, AVN. Таксама трэба адзначыць, што яна стала вядомай яшчэ з-за таго, што яна чарнаскурая. Тое, што ўдзельнік пазначыў прычыну, якая нідзе ня згадвалася, я выказаў здагадку, што магчыма гэта выпадак расізму. А што мне яшчэ думаць? Такіх беласкурых акторак шмат, але пра іх артыкулы ніхто не выдаляе. Але ёсьць усяго адзін артыкул пра чарнаскурую акторку і менавіта гэты артыкул выдаляецца. Таму артыкул трэба аднавіць. Магчыма я яго абнаўлю, дапрацую, за прыкладам будуць артыкулы ў беларускім і расейскім разьдзелах. --Ліцьвін (гутаркі) 00:24, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- Правілы ангельскай мяне не абходзяць і іх тут не пазначаў, таксама за гісторыяй тамака не сачыў. Што тычыцца порталяў, бачыў што былі до ніх спасылкі. У IMDb наколькі разумею, проста амаль усе акторкі, асабліва ангельскамоўных фільмаў, таму што для мяне гэта мала. Аналягічна да прыкладна польскіх Filmpolski ці Filmweb таксама б адносіўся. Іншых не знаю. Але наколькі разумею, можна вам гэты артыкул пераслаць, што і хацеў б зробіць. Bocianski (гутаркі) 00:33, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- Дык гісторыя згубіцца. Я вось не разумею, выдаліць артыкул з парушэньнем правілаў можна, а вось аднавіць яго ўжо нельга. У гэтым разьдзеле дыктатарскі рэжым? Калі ўдзельнік сапраўды такі апантаны «справядлівасьцю», дык чаму тады ў іншых 35 разьдзелах і дагэтуль існуюць артыкулы пра гэтую акторку? Акторка ўдзельнічала ў 158 фільмах. Я не спэцыяліст у гэтым жанры, але хутчэй за ўсё гэта занадта. Запыт у Google «"Lacey DuValle"» выдае прыкладна 7 150 000 вынікаў. Усяго толькі 7 мільёнаў? Вось для параўнаньня запыт у Google «"Red_Winged_Duck"», усяго толькі 1 850 вынікаў. Я зараз не кажу, што гэтая акторка — зорка кіно, але і нельга сказаць, што яна не заслугоўвае асобнага артыкула ў 36 разьдзелах Вікіпэдыі. Таму, калі ласка, ня трэба абараняць памылку ўдзельніка Red_Winged_Duck. Калі маецца памылка, то яе трэба выправіць. І гэтае трэба зрабіць, бо парушаць правілы Вікіпэдыі ніхто ня мае права. --Ліцьвін (гутаркі) 00:49, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- Желаю пасьпехаў. Аднавіў і перанёс, не копіяваў да пясочніцы, што б захаваць гісторыю. Bocianski (гутаркі) 00:40, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- Але ж гісторыі няма. Я не разумею, адкуль такі страх? Удзельнік зь відавочным парушэньнем правілаў выдаляе артыкул, а нармальна аднавіць яго ўжо нельга. Чаму так адбываецца? Колькі ўжо часу і сілаў я выдаткаваў на тое, каб растлумачыць відавочнае, што правілы Вікіпэдыі парушаць нельга. У мяне ў абед нават бульба згарэла, бо пісаў чарговае паведамленьне, а яна варылася і так зварылася, што засталіся толькі вускаркі. Але бачу, што памылка перайшла ўжо і на наступны дзень. --Ліцьвін (гутаркі) 00:58, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- Проста памыліўся. Трэба было пазначыць усе вэрсыі, пазначыў толькі адну. Цяпер гісторыя для нашчадкаў захавалася. Павтараю, не лічу дзеяньні адміністратара ў гэтым прыпадку парушэньнем, хаця я зрабіў б інакш. Вашых бульбаў вядома, жалую, я вельмі іх люблю, асабліва ў якасьці дранікаў, пызаў ды капыткаў. Bocianski (гутаркі) 01:23, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- Дзякуй. Вы вядома можаце лічыць, што артыкул быў выдалены без парушэньняў, але ж на самой справе якраз артыкул быў выдалены з парушэньнямі. У запыце Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне#Лэйсі Д’ювал я падрабязна ўсё растлумачыў. Яшчэ дадаткова да гэтага разгледжу «прычыну» «Артыкул выдалены праз адсутнасьць спасылак на аўтарытэтныя крыніцы». Якія яшчэ «аўтарытэтныя крыніцы» патрэбныя для акторкі, у якой ёсьць старонкі на IMDb, AFDb, IAFD, AVN, яна зьнялася больш чым у 158 фільмах, а таксама ў яе больш чым 7 мільёнаў згадваньняў у Google? Добра, пойдзем ад адваротнага. У нас маецца вельмі шмат артыкулаў пра футбалістаў. Вось напрыклад сёньня стварылі артыкул пра Энзьлі Мэйтлэнд-Найлз. Якія «аўтарытэтныя крыніцы» прысутнічаюць у гэтым артыкуле? Дарэчы, артыкул стварыў удзельнік, які якраз выдаліў артыкул пра Лэйсі Д’ювал з пазнакай «Артыкул выдалены праз адсутнасьць спасылак на аўтарытэтныя крыніцы». У Энзьлі Мэйтлэнд-Найлз ёсьць катэгорыя ў commons.wikimedia? Дык у Лэйсі Д’ювал таксама ёсьць такая катэгорыя — commons:Category:Lacey Duvalle. Дарэчы, «"Ainsley Maitland-Niles"» у Google згадваецца 419 000 разоў. Гэтая лічба менш чым у 17 разоў. 17 разоў! Я не кажу пра тое, што артыкула пра Энзьлі Мэйтлэнд-Найлз не павінна быць у гэтым разьдзеле, але ж удзельнік Red_Winged_Duck паводзіць сябе нягодна. Калі ўдзельнік лічыць, што такія асобы не заслугоўваюць артыкулаў у гэтым разьдзеле, то хай ён напіша правіла, дзе будзе згадвацца пра тое, што артыкул пра порнаакторку можна стварыць у Вікіпэдыі толькі ў выпадку, калі напрыклад гэтая акторка зьнялася ня менш чым у 150 фільмах або у Google пра яе павінна быць ня менш чым 1 мільён згадваньняў. Калі супольнасьць прагаласуе за гэтае правіла, тады будзем выконваць гэтае патрабаваньне. А зараз так атрымліваецца, што толькі адзін удзельнік ведае, што такое аўтарытэтная крыніца і якія аўтарытэтныя крыніцы не зьяўляюцца аўтарытэтнымі крыніцамі. Паўтаруся, гаворка зараз вядзецца не пра зьмест гэтага артыкула, а пра тое, што ўдзельнік з парушэньнямі правілаў Вікіпэдыі выдаліў артыкул пра адносна знакамітую асобу (за шмат вядомую чым напрыклад Энзьлі Мэйтлэнд-Найлз). Такія дзеяньні забароненыя ў Вікіпэдыі і таму за такія паводзіны любы ўдзельнік павінен несьці адказнасьць. --Ліцьвін (гутаркі) 14:03, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- Проста памыліўся. Трэба было пазначыць усе вэрсыі, пазначыў толькі адну. Цяпер гісторыя для нашчадкаў захавалася. Павтараю, не лічу дзеяньні адміністратара ў гэтым прыпадку парушэньнем, хаця я зрабіў б інакш. Вашых бульбаў вядома, жалую, я вельмі іх люблю, асабліва ў якасьці дранікаў, пызаў ды капыткаў. Bocianski (гутаркі) 01:23, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- Але ж гісторыі няма. Я не разумею, адкуль такі страх? Удзельнік зь відавочным парушэньнем правілаў выдаляе артыкул, а нармальна аднавіць яго ўжо нельга. Чаму так адбываецца? Колькі ўжо часу і сілаў я выдаткаваў на тое, каб растлумачыць відавочнае, што правілы Вікіпэдыі парушаць нельга. У мяне ў абед нават бульба згарэла, бо пісаў чарговае паведамленьне, а яна варылася і так зварылася, што засталіся толькі вускаркі. Але бачу, што памылка перайшла ўжо і на наступны дзень. --Ліцьвін (гутаркі) 00:58, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- Желаю пасьпехаў. Аднавіў і перанёс, не копіяваў да пясочніцы, што б захаваць гісторыю. Bocianski (гутаркі) 00:40, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- Дык гісторыя згубіцца. Я вось не разумею, выдаліць артыкул з парушэньнем правілаў можна, а вось аднавіць яго ўжо нельга. У гэтым разьдзеле дыктатарскі рэжым? Калі ўдзельнік сапраўды такі апантаны «справядлівасьцю», дык чаму тады ў іншых 35 разьдзелах і дагэтуль існуюць артыкулы пра гэтую акторку? Акторка ўдзельнічала ў 158 фільмах. Я не спэцыяліст у гэтым жанры, але хутчэй за ўсё гэта занадта. Запыт у Google «"Lacey DuValle"» выдае прыкладна 7 150 000 вынікаў. Усяго толькі 7 мільёнаў? Вось для параўнаньня запыт у Google «"Red_Winged_Duck"», усяго толькі 1 850 вынікаў. Я зараз не кажу, што гэтая акторка — зорка кіно, але і нельга сказаць, што яна не заслугоўвае асобнага артыкула ў 36 разьдзелах Вікіпэдыі. Таму, калі ласка, ня трэба абараняць памылку ўдзельніка Red_Winged_Duck. Калі маецца памылка, то яе трэба выправіць. І гэтае трэба зрабіць, бо парушаць правілы Вікіпэдыі ніхто ня мае права. --Ліцьвін (гутаркі) 00:49, 19 чэрвеня 2019 (MSK)
- На маю думку, канфлікт зьявіўся на роўны месцы, бо выглядае, што наяўнасьць менавіта гэтага артыкула ня ёсьць для кагосьці прынцыповым пытаньнем. З аднаго боку тут згодна з Вікіпэдыя:Выдаленьне артыкулаў, сапраўды, варта кіравацца найперш Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў#Эстрадныя артысты (або пры патрэбе канкрэтызаваць гэты пункт правіла), зь іншага — зьвінавачваньне ў расізьме, на маю думку, залішняе і прыцягнутае за вушы. Правілы Вікіпэдыі не патрабуюць ні ад каго выбачэньняў, таму няма сэнсу іх чакаць і патрабаваць. Зыход з праекту актыўных удзельнікаў дакладна ня зробіць праект лепшым. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 14:03, 20 чэрвеня 2019 (+03)
- Ці правільна я разумею, што ў нашым праекце можна беспакарана парушаць Вікіпэдыя:Ветлівасьць, пераходзіць на асобы і вінаваціць іншых у прапагандзе расізму? Наколькі актыўным удзельнікам трэба быць, каб можна было ігнараваць правілы праекту? А калі мы ўсё ж кіруемся правіламі, то трэба сьпярша Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў давесьці да ўзроўню правіла. --Red_Winged_Duck 14:14, 20 чэрвеня 2019 (+03)
- Варта імкнуцца, каб канфлікты ўмацоўвалі, а не руйнавалі праект, таму я заклікаю абодва бакі канфлікту дапісаць у Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў тыя пункты, якія могуць выклікаць сумнеў у значнасьці ўнёску адпаведнага ўдзельніка (будзь-то артыкулы пра людзей, што здымаюцца ў парнаграфіі, або пра спартоўцаў лякальнага ўзроўню). Потым гэтую рэкамэндацыю можна будзе зацьвердзіць па інфармаваньні астатніх удзельнікаў на форуме. У ідэале ўсе ўдзельнікі маюць быць максымальна ветлівымі, але на жаль, мы жывем у далёка не ідэальным месцы, таму асабіста я ўжо перастаў зважаць на парушэньне гэтага правіла. Калі хтосьці мае час і сілы навучаць іншых удзельнікаў ветлівасьці — калі ласка, але трэба дакладна вылучаць, што канкрэтна (з дапамогай цытатаў) зьяўляецца парушэньнем і, вядома, абгрунтоўваць сваю думку цытатамі з правіла. Пры гэтым пажадана, каб іншымі ўдзельнікі згадзіліся з адпаведнымі аргумэнтамі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:54, 20 чэрвеня 2019 (+03)
- Асабіста я ня супраць спартоўцаў нават лякальнага ўзроўню. Хай удзельнік на здароўе стварае артыкулы пра іх. Проста мяне зачапіла тое, што ўдзельнік адкрыта з парушэньнямі правілаў Вікіпэдыі выдаліў артыкул пра асобу, якая ў дзясяткі разоў знакамітая, чым шматлікія футбалісты, пра якіх ужо існуюць артыкулы тутака (адзін з прыкладаў). Так проста нельга сябе паводзіць. Гэта непрыгожа як да чалавека, які стварыў гэты артыкул, так і да супольнасьці, якая бачыць злоўжываньні з боку адміністратара. Што тычыцца значнасьці. Вядома можна ўносіць зьмяненьні ў правілы. Але вось напрыклад маё меркаваньне: я зусім не цікаўлюся спартовымі спаборніцтвамі. Раней цікавіўся, але зараз я разумею, што я проста рабіў так, як рабіў і робіць мой бацька. Але цяпер я дарослы і разумею, што гэта ўсё нейкае глупства. Пры гэтым зноў жа я ня маю нічога супраць тых, хто і дагэтуль захапляецца спартовымі спаборніцтвамі. Хай на здароўе пішуць артыкулы пра футбалістаў, гандбалістаў, хакеістаў. Я проста хачу сказаць, што ў кожнай галіне прысутнічаюць свае асаблівасьці, а таму нейкія ўнівэрсальныя парамэтры агулам для ўсіх асобаў проста немагчыма стварыць. Калі зьявіцца хтосьці, хто зможа ўсе гэтыя моманты аб’яднаць у адзінае правіла, то вялікі дзякуй яму. --Ліцьвін (гутаркі) 18:23, 20 чэрвеня 2019 (+03)
- Варта імкнуцца, каб канфлікты ўмацоўвалі, а не руйнавалі праект, таму я заклікаю абодва бакі канфлікту дапісаць у Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў тыя пункты, якія могуць выклікаць сумнеў у значнасьці ўнёску адпаведнага ўдзельніка (будзь-то артыкулы пра людзей, што здымаюцца ў парнаграфіі, або пра спартоўцаў лякальнага ўзроўню). Потым гэтую рэкамэндацыю можна будзе зацьвердзіць па інфармаваньні астатніх удзельнікаў на форуме. У ідэале ўсе ўдзельнікі маюць быць максымальна ветлівымі, але на жаль, мы жывем у далёка не ідэальным месцы, таму асабіста я ўжо перастаў зважаць на парушэньне гэтага правіла. Калі хтосьці мае час і сілы навучаць іншых удзельнікаў ветлівасьці — калі ласка, але трэба дакладна вылучаць, што канкрэтна (з дапамогай цытатаў) зьяўляецца парушэньнем і, вядома, абгрунтоўваць сваю думку цытатамі з правіла. Пры гэтым пажадана, каб іншымі ўдзельнікі згадзіліся з адпаведнымі аргумэнтамі. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:54, 20 чэрвеня 2019 (+03)
- Ці правільна я разумею, што ў нашым праекце можна беспакарана парушаць Вікіпэдыя:Ветлівасьць, пераходзіць на асобы і вінаваціць іншых у прапагандзе расізму? Наколькі актыўным удзельнікам трэба быць, каб можна было ігнараваць правілы праекту? А калі мы ўсё ж кіруемся правіламі, то трэба сьпярша Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў давесьці да ўзроўню правіла. --Red_Winged_Duck 14:14, 20 чэрвеня 2019 (+03)
- Я ўсё ўжо шмат разоў растлумачыў. Таксама я неаднаразова тлумачыў, што гэты выпадак можна разглядаць і як магчымы расізм, бо адбылося беспрычыннае выдаленьне артыкула менавіта чарнаскурай акторкі. Усе аргумэнты прыведзеныя. Тое, што вы выдалілі артыкул з парушэньнямі правілаў Вікіпэдыі — гэта факт. Таму, калі ласка, не выдумляеце тое, чаго не было і адказвайце за свой нягодны ўчынак. Нават незважаючы на тое, што ў вас самы вялікі ўклад вы ўсё роўна ня маеце права парушаць правілы Вікіпэдыі. Няўжо гэтае так цяжка зразумець? --Ліцьвін (гутаркі) 14:30, 20 чэрвеня 2019 (MSK)
- І яшчэ, гэтае вы пра каго «Ці правільна я разумею, што ў нашым праекце можна беспакарана парушаць Вікіпэдыя:Ветлівасьць, пераходзіць на асобы»? Пра мяне? Дзе я парушыў Вікіпэдыя:Ветлівасьць? Дзе я пераходзіў на асобы? Вось тое, што вы не жадаеце прызнаць сваю памылку і папрасіць прабачэньня ў супольнасьці, а выбралі варыянт лепш абмеркаваць мяне проста так — сапраўды зьяўляецца парушэньнем Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Я раней паабяцаў, што больш ня буду пераходзіць на асобы. І гэтае абяцаньне я выконваю. А вось вы паабяцалі, што больш ня будзеце парушаць правілы Вікіпэдыі. З гэтага часу колькі разоў вы ўжо парушылі правілы Вікіпэдыі? Пытаньне рытарычнае. Калі ласка, не абмяркоўвайце мяне, а лепш выпраўляйце свае памылкі, а лепш не рабіце іх. Бо ўсё гэтае абмеркаваньне зьявілася толькі з-за таго, што вы ў чарговы раз парушылі правіла Вікіпэдыі — вы беспадстаўна выдалілі артыкул. Я ня маю права звьярнуць увагу супольнасьці на парушэньне правілаў Вікіпэдыі з вашага богу? Вядома маю права. Таму я і напісаў пра гэтае. Таму, калі ласка, не парушайце правілы Вікіпэдыі і вам не прыйдзецца нікога беспадстаўна абвінавачваць у парушэньні Вікіпэдыя:Ветлівасьць і пераходзе на асобы. --Ліцьвін (гутаркі) 16:33, 20 чэрвеня 2019 (MSK)
- На жаль, зусім ня маю часу разьбірацца ў праблеме, але калі беспадстаўныя абвінавачваньні ў расізьме мелі месца, то выбачацца трэба, бо гэта настолькі ж сур’ёзна, як і сам расізм. Сп. Ліцьвін, калі па-вашаму сп. Red_Winged_Duck расіст, чаму ж ён дагэтуль ня выдаліў артыкулы пра Ўупі Голдбэрг ды Мартына Лютэра Кінга? Далучаюся да парады сп. Kazimiera Lachnoviča і заклікаю абодва бакі спыніць канфлікт.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:38, 20 чэрвеня 2019 (MSK)
- А я адкуль ведаю? Спытайце ў яго, чаму ён выдаліў артыкул менавіта пра чарнаскурую акторку. Саму сытуацыю я ўжо шмат разоў тлумачыў. Добра, яшчэ раз растлумачу. Удзельнік беспадстаўна выдаліў артыкул. Быў выдалены артыкул менавіта пра чарнаскурую акторку і гэта з улікам таго, што такіх жа артыкулаў пра беласкурых акторак нашмат больш, але іх ён не чапаў. Ня я вінаваты ў тым, што ўдзельнік вырашыў, што ён мае права з парушэньнем правілаў Вікіпэдыі выдаляць артыкул. Я ўсяго толькі адзначыў, што ўдзельнік прадэманстраваў нягодныя паводзіны і папрасіў яго аднавіць артыкул і папрасіць прабачэньня ў супольнасьці. Удзельнік артыкул не аднавіў і прабачэньня не папрасіў. Якія пытаньні да мяне? Што тычыцца «заклікаю абодва бакі спыніць канфлікт». Дык ужо няма канфлікту, бо адміністратар Bocianski аднавіў артыкул, а я яго абнавіў. --Ліцьвін (гутаркі) 19:55, 20 чэрвеня 2019 (MSK)
- На жаль, зусім ня маю часу разьбірацца ў праблеме, але калі беспадстаўныя абвінавачваньні ў расізьме мелі месца, то выбачацца трэба, бо гэта настолькі ж сур’ёзна, як і сам расізм. Сп. Ліцьвін, калі па-вашаму сп. Red_Winged_Duck расіст, чаму ж ён дагэтуль ня выдаліў артыкулы пра Ўупі Голдбэрг ды Мартына Лютэра Кінга? Далучаюся да парады сп. Kazimiera Lachnoviča і заклікаю абодва бакі спыніць канфлікт.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:38, 20 чэрвеня 2019 (MSK)
Вынік
рэдагавацьГалоўная задача адміністратараў (як і іншых удзельнікаў) — нармальнае функцыянаваньне Беларускай Вікіпэдыі. Усякія дзеяньні, якія могуць перашкодзіць гэтаму мусяць жорстка спыняцца. Пры гэтым варта разумець, што ўсе мы людзі, а ня робаты, таму часам можам быць занадта эмацыйнымі. Я папрашу ўдзельніка Ліцьвін больш не рабіць падобных рэзкіх зьвінавачваньняў у адрас іншых удзельнікаў, калі пэўныя дзеяньні ня носяць сыстэматычнага характару і сытуацыя не зьяўляецца відавочнай (што паказала абмеркаваньне гэтага запыту). Прашу абмяркоўваць толькі артыкул (дзеяньне), а не аўтара (таго, хто дзеяньне выконвае). Зь іншага боку я папрашу адміністратара Red_Winged_Duck быць больш ахайным і пасьлядоўным пры выдаленьні артыкулаў, створаных іншымі удзельнікамі, каб пазьбягаць падобных канфліктавых сытуацыяў. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 23:32, 16 ліпеня 2019 (+03)