Вікіпэдыя:Кандыдатуры на выдаленьне: розьніца паміж вэрсіямі

Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Вынік: меркаваньне
Радок 15:
: Я не зразумеў, а чаму выдалілі? Наяўнасьць аўтарытэтных крыніцаў ужо зьяўляецца іх адсутнасьцю? Асабіста я ўспрымаў гэты запыт як тролінг. Артыкул і [[:Катэгорыя:Афраамэрыканскія порнаакторкі|катэгорыю]] трэба аднавіць, а удзельніка [[Удзельнік:Goudseman|Goudseman]] заблякаваць. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 12:41, 18 чэрвеня 2019 (MSK)
:: Калі б там сапраўды былі аўтарытэтныя крыніцы, то артыкул ня быў бы выдалены. Вы можаце стварыць артыкул наноў, калі знойдзеце адпаведныя крыніцы. А ўдзельніку можна толькі выказаць падзяку за тое, што зьвярнуў увагу на артыкул, якому ня месца ў Вікіпэдыі. --[[Удзельнік:Red_Winged_Duck|Red_Winged_Duck]] 13:54, 18 чэрвеня 2019 (+03)
::: Дзе абмяркоўвалася тое, што ў артыкуле няма аўтарытэтных крыніцаў? Дзе напісана, што ў нас удзельнік [[Удзельнік:Goudseman|Goudseman]] мае права зьвяртаць увагу на артыкулы, якім ня месца ў Вікіпэдыі (у сэнсе вырашаць гэтае без прычынаў)? Калі вы памыліліся, то прызнайце гэтае, а не выдумляйце штосьці і тым самым яшчэ больш паказваеце, што вы проста некампэтэнтныя ў гэтым пытаньні. Растлумачу. [[Удзельнік:Goudseman]] выставіў гэты артыкул на выдаленьне без тлумачэньняў, а толькі з спасылкай на тое, што гэты артыкул ужо два разы быў выдалены ў Ангельскай Вікіпэдыі. Пры гэтым у самім артыкуле ўдзельнік пазначыў прычыну — Спам. Відавочна, што гэты быў звычайны тролінг. Але ж нягледзячы на гэтае вы выдалілі артыкул і пазначылі як прычыну «Артыкул выдалены праз адсутнасьць спасылак на аўтарытэтныя крыніцы». Пры гэтым нідзе ў запыце і ў артыкуле не была пазначаная гэтая прычына і нідзе яна дагэтуль не абмяркоўвалася. Заўважу, што на гэтай старонцы напісана наступнае: «Пры выдаленьні адміністратар паказвае прычынай спасылку на абмеркаваньне». А ў «выніку» спасылкі на абмеркаваньне няма, бо самога абмеркаваньня не было. А абмеркаваньня не было, бо для ўсіх было відавочна, што гэта быў звычайны тролінг. Таксама трэба заўважыць, што ў гэтым артыкуле былі пазначаныя аўтарытэтныя крыніцы. Прыклад артыкула на расейскай мове можна пабачыць у [[:ru:Дюваль, Лейси|Расейскай Вікіпэдыі]]. Менавіта гэты артыкул я ўзяў за арыгінал і пераклаў яго на беларускую мову. Таксама маюцца дадатковыя зьвесткі пра гэтую асобу на [[wikidata:Q274366|wikidata]]. Таксама само выдаленьне можна ўспрымаць як выпадак расізму, бо такіх жа артыкулаў пра такіх жа «акторак» шмат, але яны чамусьці не выдаляюцца. Бо яны беласкурыя? Асабіста мяне не турбуе наяўнасьць гэтага артыкула і падобных, але ж прапагандаваць расізм і парушаць правілы Вікіпэдыі нельга. Тым больш усё гэтае вы адкрыта робіць як адзін з адміністратараў гэтага разьдзелу. Таму папрасіце прабачэньня ў супольнасьці за свае нягодныя паводзіны і аднавіце артыкул з катэгорыяй і больш так ніколі не рабіце. --[[Удзельнік:Ліцьвін|Ліцьвін]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Ліцьвін|гутаркі]]) 14:14, 18 чэрвеня 2019 (MSK)
 
== Файл:!Юры Сянько (2017 г.).jpg ==