Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/4 сьнежня

Даўнтаўн Чыкага
Даўнтаўн Чыкага

4 сьнежня: у Тонга Дзень аб’яўленьня дзяржавы

  • 771Карл Вялікі стаў каралём Франскае дзяржавы
  • 1563 — скончыўся Трыдэнцкі сабор Каталіцкай Царквы, які зь перапынкамі доўжыўся 18 гадоў
  • 1674 — францускія езуіты заснавалі Чыкага (на выяве)
  • 1918 — прэзыдэнт ЗША Томас Ўудра Ўілсан адплыў у Эўропу для ўдзелу ў Вэрсальскай мірнай канфэрэнцыі. Гэта быў першы выпадак, калі найвышэйшая асоба Злучаных Штатаў выехала за межы краіны
  • 1939 — у складзе БССР была ўтвораная Беластоцкая вобласьць
  • 1971 — пад час канцэрту Фрэнка Запы спалена казіно ў Мантрэ, падзея ўвекавечана ў песьні гурта Deep Purple «Smoke on the Water» (Дым над вадою)
  • 1989 — у Маскве кіраўнікі Баўгарыі, Вугоршчыны, НДР, Польшчы ды СССР асудзілі ўвод іхніх войскаў у Чэхаславаччыну ў жніўні 1968 году