Вікіпэдыя:Дзень у гісторыі/14 сьнежня

Паўночнае зьзяньне
Паўночнае зьзяньне

14 сьнежня: Украіна ўшаноўвае удзельнікаў ліквідацыі наступстваў катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

  • 1547Радзівілы атрымалі тытул князёў
  • 1586 — у Вялікім Княстве Літоўскім упершыню ва Ўсходняй Эўропе зрабілі патолягаанатамічнае ўскрыцьцё цела нябожчыка — Стэфана Баторыя
  • 1782 — браты Мангальф’е запусьцілі ў паветра першы паветраны шар
  • 1862 — у Менску ўпершыню было відаць паўночнае зьзяньне (на выяве)
  • 1903 — браты Райт у Паўночнай Караліне зрабілі спробу першага палёту на апараце, цяжэйшым за паветра
  • 1911 — экіпаж на чале з Руалем Амундсэнам упершыню дасягнуў Паўднёвага полюсу
  • 1939Савецкі Саюз вылучылі са складу Лігі Нацыяў за напад на Фінляндыю
  • 1949Ерусалім абвясьцілі сталіцай Ізраілю