Гэтая старонка зьмяшчае сьпіс былых і актуальных апытаньняў.

Вынікі апытаньняў (у адрозьненьне ад галасаваньня) носяць інфармацыйны ці рэкамэндацыйны характар і ня могуць служыць прычынай прыняцьця нейкіх адміністрацыйных пастановаў.

Арганізатарам апытаньня можа быць любы ўдзельнік Вікіпэдыі. Рэкамэндацыйная працягласьць — 2 тыдні. Пасьля сканчэньня апытаньня варта падвесьці вынік.

Перад стварэньнем апытаньня абавязкова абмяркуйце зь іншымі ўдзельнікамі яго неабходнасьць, а таксама дакладныя фармулёўкі (напрыклад на форуме «прапановы»).

Каб пачаць новае апытаньне, стварыце падстаронку зь яго назвай (увесьці ў поле ніжэй назву і націснуць кнопку «Стварыць»), а пасьля:

  • дадайце спасылку на яго ў табліцы ніжэй;
  • дадайце паведамленьне аб ім у шаблён {{Актуальна}};
  • зрабіце паведамленьне на форуме «Навіны»;
  • пры неабходнасьці зрабіце дадаткова паведамленьне ў адпаведных тэматычных абмеркаваньнях.