Вікіпэдыя:Абмеркаваньне правілаў/Катэгарызацыя артыкулаў пра асобы
Выносіцца на абмеркаваньне вышэйазначаная рэкамэндацыя, якая рэгулюе пазначэньне катэгорыяў у артыкулах пра асобы. Стварэньню гэтай рэкамэндацыі папярэднічалі Абмеркаваньне катэгорыі:Выбітныя асобы Беларусі і Вікіпэдыя:Галасаваньні/Назвы катэгорыяў-2. Рэкамэндацыя — амаль дакладны пераклад з адпаведнай расейскай.
Увага! Прыняцьце дадзенай рэкамэндацыі будзе азначаць зьмену ў «статус-кво», яна ў адрозьненьне ад існай практыцы: 1. скасоўвае прысутнасьць прыкметы «выбітны»; 2. скасоўвае этнічную прыналежнасьць (калі не фактычнае аднясеньне артыкулаў па гэтай прыкмеце, дык прынамсі такую прыналежнасьць у назьве катэгорыі), замяняючы яе дзяржаўнай прыналежнасьцю.
Большасьць прыкладаў накіроўвае на расейскі артыкул, таму што адпаведнага беларускага не існуе. Можна: 1. стварыць хаця бы накіды адпаведных артыкулаў да моманту прыняцьця рэкамэндацыі; 2. пакінуць як ёсьць, таму што гэта не зьмяняе сэнсу самой рэкамэндацыі, а расейскую мову разумеюць мусіць усе; 3. прыдумаць адаптаваныя прыклады.
Меркаваньні па назьве рэкамэндацыі
рэдагаваць- Устаўляйце сымбаль #, пазначайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
Меркаваньні па рэкамэндацыі ўвогуле
рэдагавацьАргумэнтацыя ў падтрымку правіла
рэдагаваць- Устаўляйце сымбаль #, пазначайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Я за тое, каб вызначаць прыналежнасьць да краіны, бо нацыянальнасьць — больш чым спрэчнае пытаньне. Але пазначаць прыналежнасьць да краіны можна і назоўнікам (як прапануецца) і прыметнікам (як ёсьць). Мяркую, што прапанаваны варыянт пакідае менш пытаньняў (плюс), але патрабуе шмат зьменаў (мінус). --EugeneZelenko 13:53, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- Рэкамэндацыя лепш апісвае пытаньне катэгарызацыі, чым зараз ёсьць, уводзіць яўны падзел паміж краінай, зь якой зьвязаная асоба і магчымай творчасьцю (дзейнасьцю) гэтай асобы. Зьменаў шмат, але на маю думку, яны таго вартыя. Прынамсі, спачатку можна ўжываць рэкамэндацыю толькі для новых асобаў і ўпарадкаваць найбольш значныя катэгорыі. Дзьве рэчы, якія на маю думку яшчэ варта зрабіць, гэта 1) дамовіцца наконт пераемнасьці ці непераемнасьці краінаў на тэрыторыі сучаснай Беларусі ад старажытнасьці і дасёньня і 2) дадаць беларускіх прыкладаў у рэкамэндацыю (напрклад, таго ж Купалу, які жыў і працаваў і ў час Расейскай Імпэрыі, і ў час БНР, і ў час БССР; Катэгорыю зь дзеячамі БНР у прыклад пра Трэці Райх і падобныя). —zedlik 15:43, 24 сакавіка 2009 (UTC)
Аргумэнтацыя супраць прыняцьця правіла
рэдагаваць- Устаўляйце сымбаль #, пазначайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
Дадатковыя меркаваньні і камэнтары
рэдагаваць- Устаўляйце сымбаль #, пазначайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- 1. скасоўвае прысутнасьць прыкметы «выбітны»; Нашая галоўная прыкмета --Ліцьвін 22:48, 14 сакавіка 2009 (UTC)
- Трэба яшчэ вырашыць, што рабіць з катэгорыямі-па-нараджэньні, бо любая катэгорыя кшталту Нарадзіліся ў Дрычыне цяпер укладзеная ў катэгорыю Выбітныя асобры Дрычына, але калі выбітных асобаў ня будзе, то куды яе ўкласьці? Проста ў Дрычын? —zedlik 23:37, 25 сакавіка 2009 (UTC)
Асобныя пытаньні, прапановы, заўвагі
рэдагаваць- Устаўляйце сымбаль #, пазначайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.
- Мяркую, усё ж будзе лепш калі застанецца стары прынцып: беларускія літаратары… Думаю, правіла трэба падагнаць менавіта пад нашу Вікіпэдыю, а не нашу Вікіпэдыю пад правіла. Таксама ўжо ня бачу сэнсу зьмяняць прынцып «выбітны». --Ліцьвін 23:46, 14 сакавіка 2009 (UTC)
- Перад масавым перайменаваньнем трэба вырашыць наступныя пытаньні:
- Назвы катэгорый: Асобы <назва ў родным склоне>, Асобы:<назва ў назоўным склоне>, Пэрсаналіі:<назва ў назоўным склоне> (як у расейскай і ўкраінскай) альбо неяк інакш. Адпаведна мусяць быць перайменаваныя падкатэгорыі (напрыклад: літаратары, фізыкі і г.д.).
- Працэс масавага перайменаваньня патрабуе дапамогі робатаў і мусіць быць зроблены ў 3 этапы: перайменаваньне, абнаўленьне інтэрвікі, выдаленьне.
- З пункту гледжаньня аб'ёму зьменаў, ці не пакінуць назвы як ёсьць?
- EugeneZelenko 14:42, 15 сакавіка 2009 (UTC)
- Мне падаецца, што лепш пакінуць усё як ёсьць, бо ў выпадку клясыфікацыі асобаў паводле краінаў многія беларускія дзеячы часоў ВКЛ, Рэчы Паспалітай, Расейскай імпэрыі, БССР і інш. трапяць немаведама куды. --Казімер Ляхновіч 10:36, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- Прачытайце калі ласка ўважліва Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры/Катэгарызацыя артыкулаў пра асобы#Зьмены, якія адбыліся з краінай, а менавіта: «У якасьці агульнага правіла катэгорыі па дзяржаўнай прыналежнасьці ствараюцца безадносна да пэўнага палітычнага рэжыму, які існаваў ў дадзенай краіне ў той альбо іншы момант... Аднак у прынцыпе зьмена ладу або структуры дзяржавы не павінна адлюстроўвацца на сыстэме катэгорый: Катэгорыя:Пісьменьнікі Францыі альбо нават Катэгорыя:Палітыкі Францыі ўлучае ў сябе й дзеячаў эпохі манархіі, і дзеячаў эпохі імпэрыі, і дзеячаў эпохі рэспублікі. Такім чынам прасочваецца пераемнасьць ад Сярэдніх стагодзьдзяў да сучаснасьці...». --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 10:54, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- Але Беларусь гэта не Францыя і не Расея-Масковія, якія існавалі без перапынку са старадаўніх часоў. На мой погляд будзе вельмі некарэктнам называць, да прыкладу, К. Каліноўскага рэвалюцэянэрам Беларусі або Ф. Багушэвіча паэтам Беларусі і г.д., бо ў такім выпадку незразумела, што за дзяржаўнае ўтварэньне, спадкаемцай якога зьяўляецца Беларусь, існавала ў часы жыцьця гэтых выбітных асобаў. --Казімер Ляхновіч 11:14, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- Хм... Так, згодзен, ня ўсё так проста, і рэкамэндацыю можна было б яшчэ абмяркоўваць і ўдасканальваць. Але праблемы і складанасьці, якія гэтая рэкамэндацыя спрабуе разьвязаць, значна большыя. Напрыклад, Бядуля — беларускі ці габрэйскі пісьменьнік; Малевіч — савецкі, украінскі ці беларускі мастак, а Марк Шагал — беларускі (савецкі?), францускі ці, можа, габрэйскі мастак? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:39, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- Магчыма, ёсьць сэнс адмовіцца ад пераемнасьці і разглядаць кожнае дзяржаўнае ўтварэньне як асобнае, т. б. атрымліваем, напрыклад, Пісьменьнікі ВКЛ, Пісьменьнікі БССР, Пісьменьнікі Беларусі. А ўсе гэтыя катэгорыі аб’яднаць у катэгорыю, напрыклад, «Пісьменьнікі беларускай дзяржавы» (ці беларускіх дзяржаваў). Усім, хто пісаў значныя творы па-беларуску дадаецца таксама катэгорыя «Беларускія пісьменьнікі». Каліноўскаму замест катэгорыі «беларускага рэвалюцыянэра» (якая, на маю думку таксама так сабе) даць катэгорыю, напрыклад «дзеячы беларускага (вызвольнага) руху ў Расейскай Імпэрыі» (калі катэгорыя «удзельнікі паўстаньня 1863-1864» ня будзе выконваць гэтую функцыю). У Багушэвіча катэгорыя «беларускія пісьменьнікі» застанецца (дадаваць катэгорыю «пісьменьнікі расейскай імпэрыі» сэнсу, на маю думку няма). —zedlik 23:34, 11 верасьня 2009 (UTC)
- Як я разумею, рэкамэндацыя прадугледжвае і Літаратараў Беларусі — тых, хто мае дачыненьне да Беларусі, і Беларускіх літаратараў — тых, хто пісаў па-баларуску. Таму любога літаратара, які напісаў значныя творы па-беларуску незалежна ад ягонай прыналежнасьці да крыіны можна ўключыць у Беларускія літаратары, а расейскамоўных літаратаў зь Беларусі — у Літаратары Беларусі. Тобо як па мне, то вырашаюцца дзьве канкрэтныя праблемы адвязаньня мовы ад дзяржавы, якія пакуль у нас ня вырашаныя.
- Адзінае, сапраўды трэба дамовіцца наконт пераемнасьці ці непераемнасьці Полацкага княства—ВКЛ—Северазападнавакрая—Крэсаў—Беларусі, бо гэта нібыта розныя дзяржавы, але ўсе ўтварэньні зьяўляюцца беларускімі на (пераважна) адной тэрыторыі.
- zedlik 15:31, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- Хм... Так, згодзен, ня ўсё так проста, і рэкамэндацыю можна было б яшчэ абмяркоўваць і ўдасканальваць. Але праблемы і складанасьці, якія гэтая рэкамэндацыя спрабуе разьвязаць, значна большыя. Напрыклад, Бядуля — беларускі ці габрэйскі пісьменьнік; Малевіч — савецкі, украінскі ці беларускі мастак, а Марк Шагал — беларускі (савецкі?), францускі ці, можа, габрэйскі мастак? --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 11:39, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- Але Беларусь гэта не Францыя і не Расея-Масковія, якія існавалі без перапынку са старадаўніх часоў. На мой погляд будзе вельмі некарэктнам называць, да прыкладу, К. Каліноўскага рэвалюцэянэрам Беларусі або Ф. Багушэвіча паэтам Беларусі і г.д., бо ў такім выпадку незразумела, што за дзяржаўнае ўтварэньне, спадкаемцай якога зьяўляецца Беларусь, існавала ў часы жыцьця гэтых выбітных асобаў. --Казімер Ляхновіч 11:14, 24 сакавіка 2009 (UTC)
- Прачытайце калі ласка ўважліва Удзельнік:Юрцэвіч Дзьмітры/Катэгарызацыя артыкулаў пра асобы#Зьмены, якія адбыліся з краінай, а менавіта: «У якасьці агульнага правіла катэгорыі па дзяржаўнай прыналежнасьці ствараюцца безадносна да пэўнага палітычнага рэжыму, які існаваў ў дадзенай краіне ў той альбо іншы момант... Аднак у прынцыпе зьмена ладу або структуры дзяржавы не павінна адлюстроўвацца на сыстэме катэгорый: Катэгорыя:Пісьменьнікі Францыі альбо нават Катэгорыя:Палітыкі Францыі ўлучае ў сябе й дзеячаў эпохі манархіі, і дзеячаў эпохі імпэрыі, і дзеячаў эпохі рэспублікі. Такім чынам прасочваецца пераемнасьць ад Сярэдніх стагодзьдзяў да сучаснасьці...». --Юрцэвіч Дзьмітры (гутаркі) 10:54, 24 сакавіка 2009 (UTC)
Пытаньні наконт трактовак правіла, яго практычнага выкарыстоўваньня
рэдагаваць- Устаўляйце сымбаль #, пазначайце сваё меркаваньне і падпісвайцеся.