Матэвуш Жыра

польскі футбаліст

Матэ́вуш Жы́ра (па-польску: Mateusz Żyro; нар. 28 кастрычніка 1998 году) — польскі футбаліст, абаронца клюбу «Відзэў».

Матэвуш Жыра
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1998(1998-10-28)[1] (25 гадоў)
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Відзэў
Нумар 4
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2015—2017
2017—2020
2018
2018—2019
2019—2020
2020—2022
2022—
Легія-2
Легія
Вігры (арэнда)
Медзь (арэнда)
Сталь (арэнда)
Сталь
Відзэў
30 (0)
3 (0)
15 (0)
6 (0)
29 (1)
52 (2)
61 (2)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
25 траўня 2024.

Кар’ера

рэдагаваць

У 2005 годзе трапіў у футбольную акадэмію варшаўскай «Легіі». У сталічным клюбе абараняў колеры юніёрская каманды, дзе быў капітанам. У складзе клюбу браў удзел у Юнацкай лізе УЭФА. У чэрвені 2015 году дэбютаваў у трэцяй лізе ў складзе другой каманды «Легіі». 7 ліпеня 2017 году ў матчы за Супэркубак Польшчы супраць «Аркі» запачаткаваў кар’еру ў галоўнай камандзе «Легіі».

У лютым 2018 году быў аддадзены ў арэнду на вясновы этап сэзону 2017—2018 гадоў ў «Вігры», дзе згуляў 15 матчаў у Першай лізе. Улетку 2018 году вярнуўся ў варшаўскі клюб, дэбютаваўшы ў матчы Экстраклясы 21 ліпеня, згуляўшы ўвесь матч супраць любінскага «Заглембя» (1:3). 9 жніўня згуляў у матчы 3-га раўнду кваліфікацыі Лігі Эўропы супраць «Ф91 Дудэлянжу». А напрыканцы месяцу быў накіраваны ў гадавую арэнду ў лягніцкую «Медзь» з Экстраклясы, дзе зьявіўся на полі толькі ў шасьці гульнях. У новым сэзоне ўжо абараняў колеры мелецкай «Сталь». 30 лістапада 2019 году ў матчы Першай лігі супраць клюбу «Падбэскідзе» (2:1) забіў свой першы гол у кар’еры. Агулам быў адным з асноўных футбалістаў клюбу, дапамогшы яму здабыць перамогу ў другім дывізіёне і прасунуцца ў найвышэйшую лігу. 5 жніўня 2020 году быў набыты «Стальлю». У наступныя два сэзоны працягваў быў асноўным абаронцам клюбу ўжо ў Экстраклясе. 7 лістапада 2021 году ў матчы супраць «Легіі» (3:1) улучыў свой першы гол у Экстраклясе.

9 чэрвеня 2022 году падпісаў двухгадовы кантракт зь «Відзэвам»[3].

  1. ^ а б в Mateusz Zyro // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б 90minut.pl (пол.) — 2003.
  3. ^ «Mateusz Żyro nowym piłkarzem Widzewa Łódź». Widzew.

Вонкавыя спасылкі

рэдагаваць